Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Атомные привычки [Джеймс Клир] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Сердце тьмы [Анастасия Маркова] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Обреченные обжечься [Anne Dar] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Детка [Сандра Бушар] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Отверженная [Сандра Бушар] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Семейный отель [Дарья Александровна Калинина] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Законный брак [Делия Росси] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Легенда о Пиросмани [Валериан Маркаров] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Янка Брыль >> Советская проза >> Ад сяўбы да жніва >> страница 4
паднімае з падлогі вялікую трэску i — ажно прысядае — рагоча. Мама б'е трэску i лае яе. А я смяюся i плачу. Пacля я шкадую маму, — яна папрасіла, — абнімаючы за цёплую, мяккую шыю. А яна туліць далонню мой мокры ад слёз тварык да свайго твару, і цалуе мяне, моцна i многа, i хукае на мой скурчаны пальчык.

Мілая, добрая мама! Вось бы цяпер мне цябе! Мне ж гэтак хочацца, каб мяне прыгарнуў, пашкадаваў хто-небудзь добры, разумны, назваў бы сыночкам, чаго я так даўно не чуў.

Але ж не! Вось разбалелася галава ад цёмных думак, а сэрца ад горкай, як чэмер, тугі. Усталі злыднямі цяжкія пытанні жыцця, i не можа ix разгадаць мой бедны блазенскі розум…

А я ж хачу, я намагаюся вырашыць ix, — я не жартую, не забаўляюся жыццём, а жыць хачу i жыць разумна! Хачу быць разумным, добрым, любімым. Хачу ды не ведаю сёння зноў, з чаго i як пачынаць? Уцякло ад мяне сёння ўсё тое, што я ведаў, a ўсё, што я пачаў рабіць, здаецца мне такім марным i смешным, дурным i агідным…

«Адзін, адзін, як тая трысціна на пожары, — думаю я пра самога сябе. — Ой, наскочыш ты недзе на ліха, наскочыш…»

I вось я плачу. Дзяцюк, людцы мае, сорам, а плачу.

* * *
Учора вельмі аслабеў душой, абабіўся. Вельмі нездаволены сабою, проста да адчаю. Што яно — гэтая слабасць мая? Страта веры, правільных адносін да жыцця, таго, што давала мне сілу i шчасце. Адчуваю моцна, мацней, чым калі-небудзь раней, што, каб стаць чалавекам, трэба пачынаць зноў ад пачатку.

…У акне мільганула нешта. Гляджу на двор, — стары жабрак.

Уваходзіць у хату, здароўкаецца i, без усякіх прадмоў, траскучым голасам цягне: «Найсвентша матка…» I я адчуваю, што будзь гэта гадоў ca два таму назад — не вытрымаў бы, засмяяўся б.

Уношу яму талерку мукі. Дзед пакідае песню на паўслове, — відаць старого вераб'я, — i спехам настаўляе сваю торбу. Шшух! — ляціць туды мука, як у калошыну. А дзед гугніць:

— А каб вам гасподзь, а каб вам…

— Няма за што, дзеду, — гавару i гляджу на яго.

Сінія, бяскроўныя, апухлыя ад марозу рукі; на вусах намерзлі саплякі; на ўсю галаву лысіна. Старэнькі кажушок, увесь на латах, як чарапіцай пакрыты, разбітыя лапці.

— Вы, дзеду, відаць, i паабедалі б?

Ён глядзіць на мяне.

— А ты хіба дасі, што пытаешся?

— А чаму ж.

Дастаю з печы цёплае малако i кладу на стол акраец свежага хлеба.

— А мой жа ты галубок, — хмыкае дзед, цераз галаву здымаючы торбы. Ён садзіцца ля стала i есць, толькі вусы ходзяць.

— Адкуль вы, дзеду?

— Я, дзеткі, з Дзятлавіч, але сам жыву ў Горках, у дачкі, замужам тут.

— А што ж гэта вы так… ходзіце?

— Гэта, сынок, не я, гэта гора мае ходзіць. Хіба ж пайшоў бы чалавек? Ды паслаў бог зяця, каб ён падвярнуўся! Я, кажа, на цябе рабіць не буду!..

— А што, больш у вас нікога няма?

— Больш? Ёсць i больш. Сын недзе яшчэ перад вайной пакруціўся ў Амерыку ды прапаў. I дачка ў Расіі ёсць, настаўніца. Ды вось не піша… Раней пісала i грошы прысылала разоў ca тры. Тады i на мяне ласкавей глядзелі. А цяпер во не піша… Э-хэ-хэ, дзеткi, каму стары міл? От, як былі малыя, як я цягнуў з апошніх жылаў, гадаваў, вучыў — тады i я… А цяпер…

I губы старога задрыжэлі.

— Ну, пайду я, — заварушыўся ён неўзабаве. — Дзякуй табе, голубе, дзякуй. Малачка цёплага на старыя кішкі — ніколі я не спадзяваўся…

— Ат, што вы, дзеду, што вы, — праводжу я старога з хаты.

I мне зноў добра. Мне няёмка нават i думаць пра тое, што я зрабіў чалавеку. Мне проста добра — i ўсё.

1936–1937

ЯК НЕ ТАЯ

1

Дзед з бабай, як у той казцы, жылі ў старэнькай хатцы на курынай лапцы.

Стаяла хятка «без портак»: ніякіх, значыцца, за ёю прыбудовак не было, апроч плеценых, над колас крытых сенцаў, дзе стаяла Красуля i парасяты. Парослая куп'ём зялёнага моху, страха насунулася на аконцы, што паўпадалі, як выплаканыя вочы. Было ix тры: адно большае, ад вуліцы, а два ад падворку — малое i яшчэ меншае «проціўпечнае», толькі як цёрла паставіць. Паўпадалі аконцы даўно, нешта хутка пасля таго, як загінуў на вайне адзіны ў старых сынок Алісей. Дзед абабіў ix тады па шалёўках дошкамі, i ад вуліцы хатка стала падобнай да бабкі, калі яна падапрэ шчокі i тужыць.

На зіму абложаць хату бульбянікам, i стане ў ёй цёмна, як у яме. Пядзя ўздоўж, корх упоперак, i да столi рукой дастанеш. Кухні няма, i седала, i едала разам. З сяней, ад каровы i парасят, дыхціць, i з падпечка таксам а, бо курэй у бабкі — няма што грашыць.

Але старым i ў гэтай добра: сякая-такая ды свая, свой прытулак на старасць. Печ яшчэ добра грэла, быў ложак, палок. На покуці стол, а над сталом ад акна да акна — багоў штук з восем. На вокнах альвас у чаронках. Кот з кошкай. Скарынкі за старымі паядалi.

А ёсць жа хаты ў людзей! Хаця б вось у Змітрука, суседа насупраць. Нямецкі вугал, тры акны ад вуліцы, чатыры ад надворку. Авокны ж, вокны! — карову увёў бы. Ганачак пад бляхай i цымантовая, папярэшчаная скалачкамі i чарапкамі падмуроўка… Ды шмат у каго хаты хлёсткія ёсць — ну, у адных лепшыя, у іншых горшыя — але такое, як у дзеда з бабай, няма ні ў каго.

2

Куды, кажа, воўча, бяжыш? Па сірочае!

Трэба ж яшчэ было, каб стаўся зімой пажар.

Змітручыха сала пякла на прыпеку, i ўзялася ў коміне сажа. Выбегла сама, дзеці, Змітрук з гумна прыбег — давай тушыць. А гвалту не падымаюць — сораму баяцца, бо не раз ужо загаралася ў іхнім коміне, не раз лаялі нядбаліцаў. А вецер тады — як на злосць, i страха не на жарты ўзялася. Тады ўжо сталі крычаць i званіць у рэйку. Эх, бягуць людзі! I давай, хто ваду насіць, хто заліваць, хто суседнюю страху здзіраць, хто галасіць, хто набытак выносіць i выганяць з хлявоў жывёлу.

Вецер ірваў уздоўж вёскі, прэч ад хаткі старых, i яна не ўзялася. Бабка, як толькі ўбачыла вялікі агонь, зняла з покуцця багародзіцу i выбегла з ёй на загуменне.

— Заступніца… прасвятая багародзіца… адвярні вецер у чыстаполіцу… пашкадуй людцаў! — малілася яна, трымаючы ікону тварам да агню.

Агонь жа, як шалёны, ірваў, шумеў, трашчаў, а над ім чорнай хмарай клубіўся, валокся над вёскай дым. На загуменні раўлі на снезе каровы, гайсалі i храплі на агонь апуджаныя коні, скавыталі, нагорбіўшыся, пацэплыя свінні, бэкалі авечкі, i, б'ючы ў крыллі, насіліся над дымам галубы. Цераз палі, з усіх бакоў, беглі людзі, гразнучы ў глыбокім снезе. Дарогай імчаліся з мястэчка пажарнікі.

А бабка ўсё малілася за хатку, зарок давала ўсім святым, што прыме ў яе пагарэлых — колькі ўлезе, хай толькі яна не згарыць. А дзед працаваў як мог. Адразу, як толькі ўзялася Змітрукова страха, ён выгнаў на гарод Красулю i парасяты, вынес з бабамі бабчын купар, кубелец з мукой, стол, ложак, дзяжу, багоў… А тады залез на страху з вядром вады i трыма мокрымі дзяругамі, разаслаў ix ад
Litvek: лучшие книги месяца
Топ книга - 35 кило надежды [Анна Гавальда] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Аристономия [Борис Акунин] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Разумный инвестор  [Бенджамин Грэхем] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Лавр [Евгений Германович Водолазкин] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Николай II [Эдвард Станиславович Радзинский] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Сила воли. Как развить и укрепить [Келли Макгонигал] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Под тенью Сатурна [Джеймс Холлис] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Секрет легкой жизни. Как жить без проблем [Джеймс Т Манган] - читаем полностью в Litvek