Litvek - онлайн библиотека >> Генрых Бёль >> Классическая проза и др. >> Дом без гаспадара >> страница 2
яна доўга чытала, ён прачынаўся і другі і трэці раз, асабліва калі Глум забываў змазаць вентылятар — і той павольна, з рыпам рабіў першыя абароты. Толькі пасля, набраўшы хуткасці, лопасці пачыналі працаваць бясшумна, але ўсё роўна ад першых жа рыпучых гукаў ён адразу прачынаўся і бачыў, што маці ўсё гэтак жа ляжыць, падпёршы галаву правай рукой, заціснуўшы цыгарэту ў левай, а віна ў шклянцы роўна столькі ж, колькі было і раней. Часам маці чытала нават Біблію, парой ён бачыў у яе руках малітоўнік у рудым скураным пераплёце, і невядома чаму яму рабілася ад гэтага неяк не па сабе. Ён стараўся найхутчэй заснуць або пачынаў кашляць, каб маці ведала, што ён не спіць. Гэта здаралася позна, калі ўсе ў доме спалі. Пачуўшы кашаль, маці адразу ўскоквала і падыходзіла да ягонага ложка. Яна мацала яго лоб, цалавала яго ў шчаку і ціха пытала:

— Ты не захварэў, малыш?

— Не-не, — адказваў ён, не расплюшчваючы вачэй.

— Я зараз патушу святло.

— Ды не, чытай.

— Табе нічога не баліць? Тэмпературы быццам бы няма.

— Канешне, не. Я здаровы.

Яна захутвала яго коўдраю па шыю, і ён здзіўляўся, якія лёгкія ў яе рукі. Затым яна вярталася ў свой ложак, тушыла святло і ўключала ў цемры вентылятар, каб ачысціць паветра, а пакуль вентылятар круціўся, яна размаўляла з ім.

— Хочаш, мы перавядзём цябе ў верхні пакой, каля Глума?

— Не, тут лепш.

— Або ў суседні? Яго таксама можна вызваліць.

— Ды не, я сапраўды не хачу.

— Ну а да Альберта? Альберт перабраўся б у іншы.

— Не.

Раптам вентылятар пачынаў круціцца ўсё павольней, і тады ён ведаў, што маці ў цемры націснула кнопку. Яшчэ колькі апошніх абаротаў, скрыгат, і затым — цішыня, удалечыні чутны цягнікі — ляскат і грукат счаплення таварных вагонаў, перад вачамі паўстае надпіс: Усходняя таварная станцыя. Яны з Вельцкамам неяк хадзілі туды, дзядзька Вельцкама працуе качагарам на манеўровым паравозе, які падае вагоны на сартавальную горку.

— Трэба сказаць Глуму, каб змазаў вентылятар.

— Скажу.

— Так, зрабі ласку, а зараз давай спаць. Дабранач!

— Дабранач!

Але пасля гэтага ён ужо не мог заснуць і ведаў, што маці таксама не спіць, хоць ляжыць зусім ціха. Цемень і цішыня, толькі ўдалечыні прыглушаны грукат з Усходняй таварнай, толькі ўсплываюць і паўстаюць у памяці словы, якія не даюць спакою: слова, якое маці Брылаха сказала кандытару, — гэтае слова было надрапана і на сцяне каля лесвіцы, што вяла ў кватэру Брылаха, і яшчэ новае слова: распуста, якое Брылах дзесь падчапіў і цяпер увесь час паўтарае. Часта думаў хлопчык і пра Гезелера, але той быў вельмі далёка, і калі ён думаў пра Гезелера, то не адчуваў ні страху, ні нянавісці, толькі нейкі цяжар; ён куды больш баяўся бабулі, яна ўвесь час убівала ў яго імя Гезелера і пры кожным зручным выпадку прымушала паўтараць яго. Глум, калі чуў гэта, незадаволена хітаў галавой.

Пасля ён здагадваўся, што маці заснула, але сам ніяк не мог заснуць; у цемры ён спрабаваў уявіць сабе твар бацькі, але гэта яму не ўдавалася — тысячы бязглуздых малюнкаў раіліся ў яго галаве — з фільмаў, з ілюстраваных часопісаў, з падручнікаў: Блондзі! Хапелонг Кесідзі і Дональд Дак, — а бацька не з’яўляўся. I дзядзька Брылаха, Леа, паўставаў перад ім, і кандытар, і Грэбхакэ з Вольтэрсам, гэта тыя двое, што рабілі ў кустах нешта бессаромнае: барвовыя твары, расшпіленыя штаны, гаркавы пах свежай травы. Цікава, а бессаромны — гэта ўсё роўна што распусны? Але бацька, чалавек, які на фотаздымку выглядаў занадта жывым, занадта вясёлым, занадта маладым для сапраўднага бацькі, бацька так ні разу і не з’явіўся. Кожнаму бацьку абавязкова падавалі яйка на сняданак, але з яго бацькам гэта неяк не стасавалася. У кожнага бацькі — цвёрды расклад на дзень, уласцівасць, якой у пэўнай ступені валодаў дзядзька Альберт, але і расклад ніяк не стасаваўся з бацькам. Расклад — гэта: уставанне, яйка на сняданак, праца, вяртанне дадому, газета, сон. Але ўсё гэта не стасавалася з яго бацькам, закапаным дзесьці на ўскрайку рускай вёсачкі. Мінула ўжо дзесяць гадоў, бацька, мабыць, падобны цяпер на шкілет з медыцынскага музея. Косці, выскаленыя зубы. Радавы і паэт, неяк не стасуецца адно з другім. Бацька Брылаха быў фельдфебелем і слесарам. Бацькі іншых хлопчыкаў былі: або маёр і разам з тым дырэктар, або унтэр-афіцэр і бухгалтер, або старшы яфрэйтар і рэдактар, ніводзін з бацькоў не быў радавым, і ніводзін з іх — паэтам. Дзядзька Брылаха, Леа, быў вахмістрам, вахмістрам і кандуктарам — каляровы фотаздымак на кухонным буфеце паміж сага і крупамі. Што гэта сага? Ад гэтага слова павявала Паўднёвай Амерыкай.

Пасля ўсплывалі пытанні з катэхізіса — вадаварот лічбаў, і кожная азначала пытанне і адказ.

Пытанне адзінаццатае: ці даруе Бог грэшніку, які пакаяўся? Адказ: так, Бог ахвотна даруе кожнаму грэшніку, які пакаяўся. I незразумелае двухрадкоўе: Калі ты, Гасподзь, не даруеш нам грахі нашыя, хто тады застанецца праведным? Ніхто не застанецца. Па цвёрдым перакананні Брылаха, усе дарослыя — распусныя, а дзеці бессаромныя, маці Брылаха распуская, дзядзька Леа — таксама, кандытар, магчыма, таксама; і ягоная маці, якой бабуля шэптам выгаворвае ў пярэдняй: «Дзе ты толькі швэндаешся?» — таксама.

Ёсць, зразумела, выключэнні, гэта прызнаваў нават Брылах: дзядзька Альберт, затым сталяр, які жыве ўнізе, у доме Брылаха, фрау Барусяк і яе муж, Глум і Больда. Але лепшая з іх усіх фрау Барусяк — у яе нізкі, глыбокі голас, і яна спявае над пакоем Брылаха цудоўныя песні, нават у двары чуваць.

Думаць пра фрау Барусяк вельмі прыемна і супакойна. Я вырасла ў краі зялёным, — часта спявала фрау Барусяк, і калі яна так спявала, яму ўсё здавалася зялёным, быццам да вачэй паднеслі бутэлечнае шкло — усё-ўсё рабілася зялёным, нават цяпер, у ложку, ноччу, калі ён з заплюшчанымі вачыма думаў пра фрау Барусяк і чуў яе песню: Я вырасла ў краі зялёным.

Добрая яшчэ песня пра даліну журбы: «Вітаю цябе, зорка ў зеніце». I ад слова «зеніт» таксама ўсё зелянела. У нейкі момант ён усё ж засынаў, дзесь паміж спевам фрау Барусяк і словам, якое маці Брылаха сказала кандытару, — гэта слова дзядзькі Леа, — слова, якое маці прасіпела скрозь зубы ў цёплым, з пахам здобы падвале пякарні, слова, значэнне якога яму растлумачыў Брылах: гэтае слова пра сужыцельства мужчын і жанчын, якое мае дачыненне да шостай запаведзі, распуснае слова, і адразу на памяць прыходзіць верш, які яго вельмі займае: «Калі ты, Гасподзь, не даруеш нам грахі нашыя, хто тады застанецца праведным?» А можа, сон прыходзіў да яго, калі ён успамінаў пра Хапелонга Кесідзі — хвацкага каўбоя з зухаватымі прыгодамі, трошкі дурнаватага, як усе госці, якіх маці прыводзіла ў дом.

Так ці інакш, але чуць