Litvek - онлайн библиотека >> Анатоль Казлоў >> Современная проза >> Распяцце, альбо Ці ж баліць галава ў вароны... >> страница 2
сквапнасць, здрада. Вось ужо гэта здрада. Няхай бы гарэла яна сінім полымем… А яшчэ, здаецца, атланты адчулі культ сілы. Платон казаў, што на змену боскім законам прыйшлі чалавечыя. Не, не ўсё так проста, як здаецца, чалавек абавязаны плаціць за свае грахі. Мо я за іх і расплачваюся. Расплачваюся, як атланты, дзеці Пасейдона, расплаціліся перад Зеўсам. Але ж мая катастрофа ў параўнанні з іхняй — мізэр, пшык. У такім выпадку чаму сцвярджаюць, што кожны чалавек з’яўляецца бязмежным сусветам. Значыць, і мая трагедыя — трагедыя цэлага сусвету. Вось так, Марынка, ты прычына трагедыі цэлага сусвету…»

Чарга рухалася вельмі марудна. Увесь час наперад лезлі тыя, хто каля гэтай піўнухі быў «прапісаны» месяцамі, а то і гадамі.

Тоўстая, як парафінам налітая, прадаўшчыца не паспявала складваць у шуфлядку скамечаныя купюры. Піва лілося ракою. Жаласліва дзвінькалі пустыя слоікі, задаволена басілі трохлітровікі з пенкаю праз горла.

— Дакуль у хвасце стаяць будзеш? — шмарганула за Андрэеву руку Казіміраўна.— Людзі пазней за цябе пайшлі да ларка і ўжо п’юць, а ты? — Казіміраўна не на жартачкі злавалася. Давай слоік і грошы — я сама вазьму.

Андрэй моўчкі паслухаўся. Казіміраўна параспіхвала падпітых мужчын, прабралася да акенца. Праз пяток хвілін яны зноў сядзелі ўтраіх пад разгалістым дрэвам, на ўгрэтай сонцам зямлі.

Першая прыклалася да слоіка Манька. Піла няспешкі і доўга, з застылай усмешкай у вачах. Нарэшце адарвалася, перадыхыула, цярнуўшы далонню вусны.

— Ух і добра. Але ж півам душы не абманеш. Ці праўду я кажу, Казіміраўна?

— Табе абы хутчэй бельмы заліць. Яшчэ паспееш, дзень жа і да полудня не дакаціўся.

Цяпер піла Казіміраўна: узахлёб і не смакуючы. 3 куткоў рота сцякалі вузенькія, здавалася, бясколерныя ручайкі.


***

Андрэй сумаваў. Ён глядзеў наўкол, а ў вачах быў той вечар: кафэ, ціхая неназойлівая музыка, ветлівыя афіцыянты, ён за столікам у самым кутку, цьмянае асвятленне. Яму добра, бо крышку выпіў і нямашака куды спяшацца. Ніхто не дакучае — ён адзін. Тут цёпла і ўтульна, а на вуліцы халодны і дажджлівы лістапад, голыя і шэрыя да чарнаты дрэвы. Там хрыпаты і студзёны вецер паддзімае пад апраткі, шкуматае нагавіцы. зрывае з галоў шапкі. На вуліцы няўтульна, а тут добра. Але вось да яго афіцыянт падсаджвае дзяўчыну. Яна таксама адна, з выгляду някідкая і апранута не вельмі каб. Няхай сядзіць, што Андрэю да яе. Ён няспешкі пацягваў віно, а яна кактэйль. Маўчалі. Толькі ж доўга так нельга. Проста няёмка.

— Я Марына.

— А я Андрэй.

— У мяне сёння саракавіны па бацьку, і я хачу адна ўспомніць яго. Дужа не люблю, калі за сталом гавораць шмат няшчырых і добрых слоў пра тых, каго няма.— Дзяўчына адпіла глыток з фужэра.— Я зразумела толькі пасля бацькавай смерці, што паважаць і любіць людзей трэба пры іх жыцці, калі гэта ім вельмі патрэбна. А пасля смерці… — Марына цяжка ўздыхнула.

Андрэй не ведаў, што сказаць ёй, і таму згодна кіўнуў галавою.

Так яны праседзелі ўдваіх да закрыцця кафэ. Потым разам паехалі да Марыны. Гэта быў іхні начатак…

— Слухай, ты што, спіш з адкрытымі вачыма, га? Ну і ёлупень,— Казіміраўна соўгала Андрэю ў рукі напаўадпіты слоік з півам.— Далібог, хлопча, у цябе нешта з галавою. Забудзься ты пра ўсё, бо з горам ці нудою жыць штодня немагчыма — звар’яцееш. Манька вунь ні аб чым не шкадуе, ні пра што ў яе галава не баліць.

— А навошта мне каўтун у косах,— шырока ўсміхнулася Манька, выстаўляючы напаўз’едзеныя зубы,— трэба жыць як набяжыць. Баліць нешта — ты спявай, а калі крыўдзяць — смейся. I Люську сваю я такую ж гадую. Вучу нічагусенькі не браць да галавы. Яна ў мяне ядраная і паслухмяная дзеўка: з паўслова ўсё схоплівае.

— Зноў завялася,— перабіла Казіміраўна сяброўку.— Ты б лепш дачку вучыцца куды адправіла. Што ёй свеціць з васьмю класамі, як будзе зарабляць на хлеб далей? Хоць раз падумала ты пра гэта, Манька?

— Не бойсь, падруг, Люська жыцця хлебанула напоўніцу. Яна ведае, што пачым. Ты мне скажы: на якой рабоце можна за ноч паўгары, а то і дзве тышчонкі хапануць? Бачыш — ты рукамі разводзіш, а Люська мая зарабляе. Вось яны, спонсары,— тыцнула Манька ў Андрэя.

— Цьфу ты,— сплюнула Казіміраўна збоч сябе,— гарэць табе, Манька, на тым свеце ў смале.

— Ды пайшла ты, Казіміраўна... Вучыць яшчэ будзеш. Цяперака кожны чалавек жыве як можа, на што здатны. Чэсная мне знайшлася! У самой нябось, як маладая была, то скура гарэла, а цяперака ты праведніца. Помню, яшчэ мая матка гаварыла: не саграшыш — не пакаешся, а не пакаешся — не саграшыш. Так што, Казіміраўна. пакуль можаш — грашы, пакаяцца заўсёды паспееш,— Манька дурнавата хіхікнула.

— Жыццё не мае сэнсу,— нарэшце падаў голас і Андрэй.

Манька з Казіміраўнай прапусцілі ягоныя словы міма вушэй.


***

То была сярэдзіна вясны. Яшчэ зябкаватая і гразкая, з бруднымі, падталымі грудкамі снегу на абочынах дарог, у скверыках і парках. Але раніцай, каля дамоў на бязлістых дрэвах, ужо насвіствалі шпакі, весела цвінькалі сініцы.

Андрэй прахапіўся ад тэлефоннага званка. За акном стаяў яшчэ густы прыцемак. Спачатку яму не хацелася падымаць трубку, але тэлефон не змаўкаў, надаедліва звінеў.

«Каб вы спрахлі! I які ідыёт надумаўся такою парою турбаваць? — вылаяўся ўголас Андрэй.— Такі прыемны сон, і вось на табе».

А тэлефон не змаўкаў. Хлопец са злосцю схапіў трубку.

— Алё, алё,— данеслася аднекуль з глыбіні.— Андрэй, гэта ты?

— Так, я. Што здарылася, Марына? Адкуль ты звоніш? Што з табою? — у Андрэя часта забілася сэрца, запульсавала кроў у скронях. Марына ўпершыню званіла яму ў такі час.

— Не хвалюйся. Я з вакзала. А цяпер слухай мяне і не перапыняй. Значыць, так: у цябе засталося сорак хвілін. Толькі сорак і ні на хвіліну больш. Я ўжо ў касе ўзяла два квіткі да Вільнюса. Мы з табою едзем у Трокі. Так загадаў мне сёння бацька ў сне. Больш ні пра што не пытайся. Час бяжыць. Я цябе чакаю.

За ўсю дарогу ў цягніку Марына не прамовіла ані слова. Яна была насцярожаная і непадступная: з глыбокім сумам у вачах і нервова падцятымі вуснамі.

Быў полудзень, калі яны дабраліся да Трокаў. Імжэў дробны і надакучліва брыдкі дождж. Ужо здалёк бачыўся, пасярод возера Гальве, Тракайскі замак. Ён волатам узвышаўся на востраве і здаваўся абыякава-ганарлівым як да астатніх пабудоў гарадка, так і да людзей, якія спяшаліся да яго па вузкім драўляным мастку.

На вачах у Марыны нагарнуліся слёзы.

— Некалі мой тата

Litvek: лучшие книги месяца
Топ книга - Очаровательный кишечник. Как самый могущественный орган управляет нами [Джулия Эндерс] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Полное руководство по методам, принципам и навыкам персонального коучинга [Джули Старр] - читаем полностью в LitvekТоп книга - На службе зла [Роберт Гэлбрейт] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Малиновый пеликан [Владимир Николаевич Войнович] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Рассечение Стоуна [Абрахам Вергезе] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Авиатор [Евгений Германович Водолазкин] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Богатый папа... Бедный папа... [Роберт Тору Кийосаки] - читаем полностью в LitvekТоп книга - В поисках потока. Психология включенности в повседневность [Михай Чиксентмихайи] - читаем полностью в Litvek