Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Нетворкинг для разведчиков. Как извлечь пользу из любого знакомства [Елена Станиславовна Вавилова] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Слесарь. Трилогия (СИ) [Иннокентий Белов] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Синдром самозванца. Как вырваться из ловушки токсичного мышления [Джессами Хибберд] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Человек покупающий и продающий. Как законы эволюции влияют на психологию потребителя и при чем здесь Люк Скайуокер [Николай Викторович Молчанов] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Последние дни наших отцов [Жоэль Диккер] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Практический интеллект [Патрик Кинг] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Пианино из Иерусалима [Анна Витальевна Малышева] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Шум. Несовершенство человеческих суждений [Даниэль Канеман] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Анатоль Казлоў >> Современная проза >> Распяцце, альбо Ці ж баліць галава ў вароны... >> страница 4
капейчыны своечасова кідануць табе, як пан таму жабраку, пра якога столькі напісана ў «геніяльных» творах сацрэалізму. І таму народ п'е, ты п’еш, мы п’ём. Бо хмельнаму не так хочацца есці, яму ўсё роўна, у што ён апрануты, дзе і з кім спіць. А заўтра? Што заўтра? Ай, заўтра будзе заўтрашняе. Ад такіх пытанняў адмахваешся, як ад надакучлівай машкары. Недарэмна ж нехта прыдумаў, што будзе дзень, будзе і ежа. Мо знойдзецца яшчэ нехта сярод чалавецтва, хто зможа некалькімі хлябцамі накарміць тысячы, тысячы тысяч, а то і мільёны. Так што пачакаем, будзем чакаць манны нябеснай.

Няшчадна паліла сонца. Ад растопленага гарачымі промнямі асфальту патыхала цяжкім мазутным смуродам. Ягоны дух забіваў лёгкія, казытаў у насаглотцы, выбіваў з вачэй зусім непатрэбную і няпрошаную слязіну.

Манька абмахвала потны твар пяцярнёю, Казіміраўна ж, натужліва перастаўляючы ногі, пыхкала, як перагружаны паравоз.

Андрэю падалося, што толькі хударляваму Міцьку спякота на радасць. На ягоным загарэлым твары застыла, як маска, шчаслівая ўсмешка. Здавалася, што зараз ён найшчаслівейшы за ўсіх. Андрэю ад ягонай ледзяной усмешкі чамусьці стала не па сабе.

«Топ тваю за нагу. Здаецца, што ён толькі што, кончыўшы, з бабы злез. Проста не ідзе, а ляціць. I спёка яго не душыць. Можа, садануць у рожу, дык разаб’ецца ягоная маска радасці. Ну нельга ж так нармальнаму чалавеку. Псіна! I ад чаго ён такі шчаслівы? А што такога ў гэтым? Будзь шчаслівы і ты. Ага, не можаш, то заткніся. Злоба — найгоршыя лекі».

У камерцыйным ларку, які зусім нядаўна вырас каля найлепшага ў горадзе кінатэатра, яны ўзялі дзве пляшкі «Рускай» і дзве «Даляру». Затым, праціскаючыся праз потна-змакрэлы натоўп на супынку, ушчаміліся ў перапоўнены трамвай. Тут было, не раўнуючы, як у фінскай парыльні. Размораныя гарачынёй людзі, здавалася, сцякалі тлушчам, як скваркі на патэльні ў печы. Усяму целу было брыдка ад старонніх дотыкаў. А тут яшчэ лязгат трамвайных колаў. Андрэй страшэнна не любіў трамваі. Асабліва ж пасля таго, як прачытаў раман Булгакава «Майстар і Маргарыта». Калі ён толькі бачыў гэтую страшную машыну, то ў памяці адразу ўсплывалі словы «і пакацілася галава Берліоза».

— Не ўздыхай і не сапі, як падраны кавальскі мех,— гэта Манька да Андрэя,— ехаць яшчэ хвілін дваццаць-дваццаць пяць, і будзем дома.

Андрэй адвярнуў твар ад Манькі. Яму было цяпер усё роўна, колькі ехаць. Прамоклая кашуля прыліпла да спіны, і па скронях сцякалі танюткія раўчукі поту. Яму карцела зараз кінуцца ў халодную ваду рэчкі ці возера… Возера…

Так-так, возера. Трокі, замак сярод возера. Слотны дзень з імжыстым дажджом. Бязлістыя вольхі паўз бераг, нешматлікія гурточкі людзей у замкавым двары, па некалькі чалавек у залах музея замка-камяніцы. Прыцішаная гамонка, абрыўкі фраз на розных мовах. У большасці гэта замежнікі. Ён і Марына каля экспазіцый. Паўасветленыя залы наводзяць на яго, Андрэя, сум, а Марына, здаецца, глядзіць і нічога не бачыць.

Вядома ж, гэты замак некалі аднаўляў яе бацька. Але што ў гэтым такога незвычайнага? Праца як праца — кожнаму сваё. Толькі ж дзіўна штосьці… Шызафрэнічны сон… Камень на магілу... Мабыць, так і пагрэбна, бо Марына ніколі яшчэ не зрабіла ніякага глупства.

Яны нядоўга затрымаліся ў замку. Спусціўшыся па драўляных прыступках у двор, скіраваліся да брамы. Дождж пабольшаў. Буйныя і частыя кроплі няшчадна лупцавалі па іхных галовах, па халаднаватых апратках, булькалі ў частых лужынах і канаўках, фантастычна танчылі па азёрнай гладзі. Андрэй наважыўся спыніцца пад каменнай страхой і перачакаць дождж, але Марына, не замаруджваючы кроку, пайшла паўз знешнюю сцяну замка. Яна быццам не адчувала і не заўважала зябкага і брыдкага дажджу. Ёй было нібы ўсё роўна: набрынялыя хмары на небе ці пякучае ліпеньскае сонца. Яму нічога не заставалася, як цянуцца следам. Дзяўчына не адрывала вачэй ад зямлі. Яна пільна прыглядалася да рэдкіх каменняў і пабітых цаглін — нечага шукала. Чаму нечага? Яна шукала той камень, пра які гаварыла яму і які павінна завезці на бацькаву магілу.

— Марына, давай мо схаваемся ад дажджу. Праз пяток хвілін і сухога рубца на нас не застанецца. Прастудзішся. Мне-то ўсё роўна, а вось як ты? Сама ж гаварыла, што ў цябе хранічны бранхіт. А тут пад ледзяным дажджом гуляеш.

— Нічога-нічога. Яшчэ трошкі пройдземся. Я адчуваю, што бацькаў камень павінен быць дзесьці тут побач. Я проста яго адчуваю.— Яна адарвала позірк ад зямлі. У яе вачах і нацягнутай усмешцы Андрэй улавіў нешта новае, чаго раней у Марыны не бачыў. Але гэта было на адно імгненне, на адзін зірк. I вось яна такая ж, як і даўней.

Божа мой, толькі цяпер Андрэй пачынаў разумець ейны позірк. Той позірк каля замка. Усё ж так проста, можна сказаць — элементарна. А ён быў сляпым кацянём. Вочы ж засціла каханне. Яно і цяпер яшчэ выкручвае сэрца, цісне яго, як расшчэпіна бярозавага пня… «Я не веру!» — апошнія словы Андрэй сказаў так голасна, што яны дасягнулі вушэй Казіміраўны. Жанчына дзіўнавата паглядзела на Андрэя, па-змоўніцку падміргнула яму і быццам па сакрэце прашаптала на вуха:

— Трамвай спыняецца, і мы ўжо выходзім. Адразу вунь за тым святлафорам.

На вуліцы было не нашмат халадней, чым у потным трамваі.

Смажыла. Толькі ж усе аўтаматы з газіроўкай стаялі мёртвыя, а на сокі траціцца ніхто не хацеў. «Выкінеш грошы, а якая карысць? — сказала б наконт гэтага Казіміраўна.— Лепш ужо зберагчы рублі на піва». Магчыма, гэта і было слушна. Што сок з кааператыўных ларкоў, што вада з-пад крана — вялікай розніцы нямашака. Манька з Міцькам ішлі паперадзе. Збоку магло падацца, што гэта закаханая пара. Хоць, праўда, як гавораць бабулькі на лаўках каля пад’ездаў, «не першай ужо свежасці». Але ж свежасць свежасцю, а каханне каханнем.

Бр-р, зноўку каханне. «Пацук ты стэрылізаваны,— вылаяўся сам сабе Андрэй,— нешга сёння цябе зацыкліла на гэтым глупстве. Мо ад дум і ўспамінаў, а мо ад жадання хутчэй пабачыць Маньчыну Люську…»

Але, але пра што бубню сабе я. Вось і абадраныя шпалеры на кухні, пабітая фрамуга і зламаны хрушчоўскі падаконнік. Трохногі стол яшчэ трымае пітво і сякую-такую яду, а калекі-стульчакі выгінаюцца пад целамі, хочуць паскідаць седакоў з сябе, быццам тыя нягеглыя і брудныя падсвінкі, на якіх некалі каталіся ўсе, хто зараз залівае душу за сталом. Так-так, каталіся, куды ад гэтага падзенешся. Ну, не на свіннях, дык на авечках, радзей на баранах — баяліся іх цвёрдых ілбоў з рагамі. Канечне, на калёсах з драбінамі лепей, ды ж такое не часта надаралася. Іншая справа свінні і авечкі. Яны былі дармавыя,