Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Желудочные войны [Сергей Сергеевич Вялов] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Внутренняя опора [Анна Бабич] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Как стать дипломатом в разговоре [Арт Гаспаров] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Собачья смерть [Борис Акунин] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Модный салон феи-крестной (СИ) [Милена Валерьевна Завойчинская] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Женщина нового времени. Переворот. Как найти интересное дело и зарабатывать на этом много денег [Элла Ли] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Родители и взрослые дети. Как разрешить конфликты и восстановить отношения [Джошуа Коулман] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Мощная харизма. Как нравиться, очаровывать, уметь себя подать и добиваться успеха у людей [Патрик Кинг] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Анатоль Казлоў >> Современная проза >> Распяцце, альбо Ці ж баліць галава ў вароны... >> страница 12
не бачыў позірку той вароны? Дзіўна. I хлусня гэта. Проста ўсе адводзілі свае вочы ад вачэй вароны. Проста баяліся ды шкадавалі згубіць месца ў чарзе па піва. Ува ўсіх балела галава, хацелася піва. Дык ці ж да вароніных вачэй тады, да ейнага позірку? Каму хочацца ўбачыць сваё адлюстраванне ў вачах вароны, а не ў замурзаным люстэрку на сцяне?

Горка і балюча ведаць, што жыццё неяк не атрымалася. Што праходзіць яно ўпустую, згарае, як перасохлая салома на ўчарнелым восеньскім полі. I едкі дым засцілае вочы, выбівае слязіну ў кожнага, хто наважваецца пагрэць рукі каля гэтага цяпла.

У адзіноце чалавек ніхто і нішто. Ён, як сырое палена, не можа гарэць, а толькі куродыміць… Марына і варона… Ведаю — у гэтым неспасцігальная для мяне глыбіня.

Грандыёзная шэрасць і шэрая грандыёзнасць. У гэтым спалучэнні хаваецца апакаліпсіс. Гэта як гарбатая карліца з тварам анёла…

Але Марына пайшла ў ванны пакой за голкай. А Андрэй яшчэ раз уважліва глянуў на камень — яго ўсяго скаланула. Пякельная дрыготка праняла да пазногцяў на ступаках. Камень мяняўся на вачах: з зямліста-шэрага ён пачарнеў горш за перапалены вугаль. I гэта адбылося за адзін мірг вачэй. На вуліцы ледзь не пад самым акном прарэзліва завыла сірэна «хуткай дапамогі». Яна і заглушыла крык, што вырваўся з грудзей у хлопца. Андрэй міжволі прыкрыў далонямі свае вочы. «Гэта галюцынацыя, і не больш,— усплыла выратавальная думка ў галаве,— толькі галюцынацыя. Зараз адыму рукі, і камень будзе такі ж, якім мы яго прывезлі з Трокаў».

Андрэй адняў далоні ад вачэй. Камень быў чорны. Марына стаяла побач.

— Якое ты яшчэ дзіця, любы. Нічога ж дзіўнага не здарылася. Усё так і павінна быць. Бо гэта не просты камень. Ён — бацькава сэрца. Павінен стаць бацькавым сэрцам. Замяніць ягонае абяскроўленае. Памятаеш, я некалі табе чытала Ахматаву. Ты тады не паверыў мне, не паверыў паэтцы. А яна праўду казала, што калі чалавек памірае, то мяняюцца яго партрэты. Па-іншаму вочы глядзяць, і губы ўсміхаюцца іншай усмешкай. Яна заўважыла гэта, вярнуўшыся з пахавання аднаго паэта. I з тых пор часта гэта правярала, і яе здагадка пацвярджалася.

А зараз паглядзі на партрэт майго бацькі. Бачыш, ён жывы. Жывы ягоны дух. Ды і ты з ім ужо бачыўся. Праўда, фотаздымак як бы патухае, згасае. Але ў нас і ў бацькі ёсць яшчэ дзевяць дзён.

Каб поўнасцю пераканаць цябе, любы, узгадаю Парацэльса. Урача і вучонага, якога ты заўсёды паважаў. Сам жа мне ў гэтым прызнаваўся. Дык вось і Парацэльс казаў, што чалавек валодае сілай, што дазваляе яму бачыць сваіх сяброў, блізкіх і абставіны, у якіх яны знаходзяцца, нягледзячы на тое, што людзі, аб якіх ідзе гаворка, могуць у гэты час знаходзіцца за тысячы міляў.

Вось як яно, Андрэйка. I гэта ўсё могуць простыя людзі. А мой жа бацька не з простых. Не з тых, хто задавальняўся сном, чаркай і скваркай. Ён сіла і прадвеснік. Ці пераканала хоць трошкі? Ну-ну, прызнавайся. Бачу, крыху сумняваешся, але напалову ўжо згодны са мною. Не будзем жа цягнуць — давай руку.

— Я не хачу тут. Лепш на могілках. Думаю, так будзе зручней. Усё роўна ж ісці туды і несці камень.

— Не камень, Андрэйка, а сэрца майму бацьку, а твайму цесцю,— Марына хітравата ўсміхнулася. Бачылася — яна згодная…

Горад застаўся за плячыма. Да могілак паўтара-два кіламетры. Вецер і лашчыць і студзіць адначасова. Марына плечуком упіраецца ў Андрэя. Камень нясе сама — так ёй хочацца. Вельмі цёмна на вуліцы. Вецер прыглушае ў вушах гарадскія адгалоскі. Пад нагамі, на вузкаватай сцежцы, патрэсквае, шаргаціць няскошаная трава. Андрэй і Марына маўчаць, быццам прыслухоўваюцца кожны да сябе…

Андрэй першы раз у той жнівень прыехаў да бабулі адзін, без бацькоў. Сам жа дарослы ўжо — перайшоў у восьмы клас. Не хацелася яму ехаць у вёску. Прымусіла маці. Дужа ж баялася, каб моцным вузлом не перахапіла яго дваровая тусоўка. Ці не разы чатыры прыходзіў ён на той час дамоў позненька і на падпітку. У крамах танны вермут. Хлопцы, ягоныя пагодкі, хлешчуць, а чаму б і Андрэю не сербануць. Сусвет ад гэтага не перакуліцца і неба не пераломіцца пасяродку. Многае ён тады ўжо ведаў: і пра вартасці пітва, і пра тое, як і што грэба рабіць з дзяўчатамі, для чаго яны створаны і чаго ім хочацца.

Пераростак Валодзька ўсё па палічках раскладаў. У яго ўжо была і пастаянная лахудра. Так ён называў Кацьку з пад’езда насупраць.

Але маці вытурыла Андрэя ў вёску. Было злосна на душы, хоць ваўком вый. Толькі праз дні тры-чатыры прыламіўся неяк. А тут бабулі чарга падышла пасвіць кароў — адбываць радоўку, адным словам.

— Унучак, мо пагнаў бы ты скаціну на ржэўнік. Не адзін, а разам з Надзькай Перапечкінай. Мы купуемся з імі. Так прасцей і лягчэй для мяне,— бабуля прасіла, не верачы, што Андрэй дасць згоду.— Ты не хвалюйся, калі не ўмееш, — Надзька навучыць.

Андрэй хоцькі-няхоцькі, а згадзіўся.

I вось яны з Надзькай на ржэўніку, сярод залаціста-жоўтых бункераў пасуць статак. Травы зашмат, і каровы, як прывязаныя, на адным месцы.

— Давай палуднаваць.— Надзя села пад бункер, развязала хатулёк са страваю. Хітравата зірнула на Андрэя.— Сядай бліжэй — не адкушу.

Надзя гады на чатыры старэйшая за Андрэя. Яна ўся як налітая: твар і рукі загарэлыя, бялявыя валасы на галаве перахоплены гумкаю, сукенка на грудзях расшпількнута на два гузікі. Дзяўчына зручней падцягнула пад сябе ногі.

— Ну як? Вып’ем па кроплі, каб смачней елася? Мая маці бутэльку самаробнага вінца дала. Яшчэ мінулагодняга.

— Давай. Мне-то што. Дома я гарэлку шклянкамі цудліў.— Андрэй ад сваёй хлусні аж распраміў плечы. Як-ніяк, мужчына ж.

Яны няспешкі пілі віно, заядалі яйкамі ўкрутую, хрумсталі агуркамі, смакавалі спелыя памідоры. Было добра, сонечна, цёпла. Каровы, напасвіўшыся на ўежнай траве ржэўніку, ляжалі.

Прыляглі і Андрэй з Надзяй. Глыбока закапаліся ў жытнёвы бункер саломы.

Тым днём Андрэй і паспытаў забароненага і, здавалася, далёка недасягальнага. Але ўсё ж так проста і натуральна. Ды сорам крыху прабіраў хлопца. Толькі ж гэта хвіліну, дзве, а пасля нічога, усё як так і трэба.

А праз некалькі дзён быў Спас. У хаце густа пахла яблыкамі. Бабуля цэлы кошык паставіла іх рана-раненька на покуці.

— Сёння пойдзем у царкву, Андрэйка. У сваім гарадку ты мо ні разочку туды і не хадзіў, дзвярэй не адчыняў.

— Не хочацца мне ісці.

— Не-не, дзетка. Гадавое божае свята сёння. Не крыўдзі старую, пайшлі. I кошык падсобіш данесці. Трэба ж кожнага яблычкам пачаставаць. Такая ў нас завядзёнка.

I яны