Litvek - онлайн библиотека >> Анатоль Казлоў >> Современная проза >> Распяцце, альбо Ці ж баліць галава ў вароны... >> страница 11
сардэчны голас.— Уся справа ў тым, якім коштам дасягаецца тое, пра што гаварылася, няўжо крывёю, тваёй крывёю. Бачна, што няма патрэбы нагадваць пра душу, яна ў табе памірае. Памірае ўжо…»

«Заткніцеся. Заткніцеся, поскудзі. Вы кажаце пра кроў, душу, а гляньце праз акно, на вуліцу, што там роб…» «Так, душа ў табе памірае…»

Марына ўвачавідкі пасвятлела. Пагляд у яе стаў цяплейшы і больш лагодны. Лёд растопліваўся.

— То я нясу камень. Ты не супраць. Я ж бачу, што згодны.

Андрэй змоўчаў. Марына ціхенька знікла ў прыхожай.

Некалькі хвілін яе не было. Толькі з цьмяна асветленага праёма дзвярэй даносілася бразганне посуду, струменіла вада ў ракавіну, чуўся хрыпавата ўсхліпваючы голас. Хлопец ведаў, што гэта не Марынін голас. Не, не яе. У такім выпадку чый жа? Ён наважыўся пайсці паглядзець. Але ў гэтую хвіліну зайшла ў пакой дзяўчына. У руках, на чорным лапіку хусціны, яна трымала той жа камень — з Трокаў.

— Вось ён.— Марына асцярожна паклала шурпаты, быццам калуном пабіты, камень на часопісны столік у прыкуцці.— Зараз з ваннай прыхаплю голку і пачнем,— дзяўчына адкрыта ўсміхнулася, выстаўляючы, быццам для найвялікшага гонару, бялюткія два радкі зубоў пасяродку пунсовага бутона ружы — яе вуснаў.

Марыніна ўсмешка скаланула Андрэя. Па целе, ад самай патыліцы і да пояса, прабег як бы світальны ветрык. Ад яго не столькі сцюдзёна, колькі непрыемна — бо скура пакрываецца густым россыпам драбнюткіх пупырышак.

— Я зараз, любы. Пачакай хвілечку.

Марына зноў знікла.

«Ай, нічога. 3 усіх пальцаў левай рукі я ім крыві не дам. 3 аднаго ці з двух. А там будзе бачна. Не за дурня ж ім мяне трымаць. Гэта як цікавая ў дзяцінстве гульня ў хованкі. Табе так і карціць хутчэй даведацца, хто ж схаваны пад ложкам ці каго вылавіш у цёмным закутку за фіранкай».


***

Люська не паспела паправіць на ложку прасціну, як у пакойчык ускочыла Манька.

— Ах, каб вас пярун забіў! Каб вас ліхаманка хапіла! — Маньчыны вочы лезлі з арбітаў.— Не паспела я заюшыцца, а яны ўжо таптацца ўздумалі!

Люська як быццам не чула маці. Яна ўзбіла падушку і паставіла яе на ражок. Андрэй жа, засунуўшы рукі ў кішэні, абыякава глядзеў на гаспадыню.

— Што ты міргалкі вылупіў? Плаці грошы, а то ў міліцыю пазваню. 3 намі такое не праходзіць. Выварочвай кішэні! Зараз жа, не сыходзячы з месца!

— Супакойся ты,— буркнула Люська.— Нічога ў нас з ім не было. Пагаварылі, і ўсё. А ты ўжо, як старая варона, раскаркалася.

— Не дурыш мяне, донька? — Манька імгненна падабрэла. Вочы паслюдзянелі, друзлаваты твар абвіс.— Прастачка, дочка, ой прастачка. Сказала б, што пакуёўдзіліся крыху, і няхай бы ён выклаў нам некалькі соценек. Для яго невялікая растрага. Сама бачыла, які тоўсты кашэль мае. Праўда на сыты жывот добрая, а калі там буркаціць, то і схлусіць не грэх.

— Ты адно талдычыш, як зайграная пласцінка. Прыдумала б нешта навейшае. А то ўстыла слухаць. У цябе ўсе грошы праз пальцы вадою сыходзяць. Колькі прасіла ўжо новую сукенку купіць, колькі я адрабіла на яе, а хаджу ўсё ў старой.

— Люсечка, цэны ж бешаныя цяпер.

— А на гарэлку, што?

— Дык я ж, донечка, за свае не п'ю. Ну рэдка калі за свае бяру. Сёння вось ён частаваў,— Манька хіснула галавою на Андрэя.— А затым прынёс Міцька яшчэ.

— Чаго вы там шэпчацеся? — прачыніла дзверы Казіміраўна.— Можа, майго хлопчыка гвалціце ўдзвюх? Да вас толькі патрапся, то спуску ўжо не дасце.

— Не, Казіміраўна. Я правярала, ці ўсё добра з дзецьмі. Яны ж цяперака такія няўтрымныя, што за імі вока ды вока трэба.— Манька ўсміхнулася.

— Хы, каб цябе каршун задраў. Праведніца адшукалася. Пайшліце ўсе за стол, а то, як збродлівыя каровы, разбрыліся.

Зноў усе сабраліся на кухні. Міцька кляваў носам, паклаўшы рукі сярод небагатай закускі. Невядома адкуль на стале зноў стаяла непачатая бутэлька гарэлкі. Ці не пазычыла Манька ў суседкі. Міцька, лыпнуўшы вачыма, згледзеў Люську. Ён крыва ўсміхнуўся, паказаўшы жоўтыя пракураныя зубы.

— Ну што? Мной пагрэбавала? За капейкі з сасунком цалавалася, га? А я-то мужык шчодры, мог бы і больш адвалць.

— Пайшоў ты на выган,— агрызнулася Люська,— хахаль мне знайшоўся. Табе толькі на вакзале прастытутак здымаць.

— Ды будзем мы ўрэшце сядзець па-людску? — умяшалася Казіміраўна.— За сённяшні дзень я стамілася, быццам камяні ў падоле насіла. I гарэлка, зараза гэтая, ніяк не бярэ. Хочацца зваліцца хутчэй, каб не чуць і не бачыць вас.

— Супакойся, падруг, усё ў нас ладна.

— Во-во, і я так кажу,— падтрымаў Маньку Міцька.

— Ой, хлопчыкі мае, хлопчыкі, былі б вы са мною жывымі. Няўжо б ваша матка такою стала? Ды я ж да сённяшняга дня вас і абсцірвала б і абмывала, сняданак і вячэру гатавала,— Казіміраўна гаварыла гэтыя словы завучана, без інтанацыі. Відаць, сабе яна прагаворвала іх і не раз і не два.— Судзьбіна ты мая горкая, судзьбіна чорная. Гляджу во на хлопца,— Казіміраўна правяла вачыма на Андрэя,— і здаецца мне, што бачу Колечку. Ён у мяне быў такі ж статны, такі ж шыракаплечы. I з твару глядкі.

— Сцішся, Казіміраўна, жывому пра жывое думаць трэба. Хлопцам тваім спакойна, не рві сваё сэрца.— Манька піхнула локцем Міцьку, вачыма паказала, каб наліваў. Ён хуценька схапіўся за пляшку. Першая напоўнілася Люсьчына чарка.

— Дзякуй, дзякуй,— падкрэслена з’едліва прагаварыла дзяўчына.— Ты ў мяне адзіны дабрадзей.

Міцька нешта незразумелае буркатнуў сабе пад нос. Усе выпілі…

Калі нарэшце скончыцца гэты бясконцы дзень? Андрэю ўжо даўно карцела падняцца і пайсці адсюль як мага далей.

Але ж нешта трымала. Гэтыя людзі дапамагалі яму ўспомніць усё папярэдняе, тое, што адбылося паміж ім і Марынай. Сярод Казіміраўны і Манькі, Міцькі і Люські не так балюча ўспрымаць тое, што было. На гэтай кухні, з гэтымі людзьмі тое ўсё здаецца непраўдзівым, штучным, выдуманым. Вось-вось, з-за гэтага яму і не хочацца сыходзіць ад гасціннай Манькі…

Шкода, што даседзеў да змроку. Калі б не цемра, можна было б пайсці і пашукаць варону з-пад піўбара. У ёй было нешта да шчымлівасці балючае і роднае: шаравата-чорнае пер’е, скурана-касцяністая дзюба — ува ўсім разважлівасць і нетаропкасць.

Так. Нягледзячы на тое, што варона цягала брудную абглыданую костку рыбіны, яна надавалася незалежнаю і поўнай гонару. Але, здаецца, гэта не галоўнае, не самае галоўнае з таго, чым спадабалася і прыцягвала да сябе варона з-пад піўбара.

Ага, вочы. Яе вочы і позірк. Няўжо ніхто