Litvek - онлайн библиотека >> Алесь Савіцкі >> Детские стихи >> Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка >> страница 6
паступова вымывалася, было яно рознаепа колеру і паху. Глынуўшы хоць кадіва вады каля такіх бутэлек, карасі чмурэлі, паводзілі сябе нахабна і безадказна са старэйшымі, учынялі сваркі і нават бойкі. Самае жахлівае — дык іх быццам магнітам цягнула тады да рыбацкіх кручкоў і сетак, наладжваліся нават дурныя гульні: хто лаўчэй здзярэ з кручка кавалачак цеста, хто даўжэй пагайдаецца на сетцы.

Заканчваліся такія гульні альбо разадранай губою, якая потым доўга балела і не загойвалася, альбо яшчэ горш: падчэпленага кручком карася вышморгвалі з вады і яго чакаў кіпень у чорным закопчаным кацялку на вогнішчы. Там жа заканчваліся часцяком і неразумныя скокі маладых карасікаў каля рыбацкіх сетак. Косці гаротнікаў потым, разам са смярдзючай разваранай цыбуляю, вывальваліся ў сажалку як напамінак жывым.

Памеры бедства, што ішло ад бутэлек, дакладней, выцякала з іх, хутка павялічваліся. Неўзабаве вырасла пакаленне карасёў, якія тым і жылі, што чакалі таго дня, калі ў ваду паляцяць бутэлькі, каб кінуцца на іх, глынуць каля гарляка атрутнага пітва. I змагацца з гэтымі ганебнымі звычкамі было цяжка яшчэ і таму, што ад бутэлек ішоў часам смачны і зваблівы водар.

Умудроныя жыццёвым вопытам, старыя карасі не на жарт устрывожыліся. Трэба было прымаць неадкладныя захады, і яны былі прынятыя. У першую чаргу бацькі ўзмацнілі кантроль за паводзінамі сваіх дзяцей. Самыя мудрыя і паважаныя карасі, якія ўвайшлі ў камітэт Таварыства па барацьбе з кручкамі і іншымі рыбацкімі прыладамі, арганізавалі, акрамя мноства розных спраў і мерапрыемстваў, выстаўку бутэлек, дзе звычайна праводзіліся лекцыі. Адкрылі таксама і выстаўку кручкоў, дзе наладжваліся гутаркі з маладымі карасямі.

Бублік са сваім сябрам Гузікам падплылі да выстаўкі бутэлек з невялікім спазненнем. I гэта было адразу заўважана.

— Спазняцца нядобра,— зазначыў Гарбок.— Гэтым ты робіш шкоду і сабе і грамадзе. Вось канкрэтны прыклад. Бублік і Гузік спазніліся, мне зноў трэба паўтараць з гэтае нагоды, што наступная гаворка з вамі адбудзецца ў сераду на выстаўцы кручкоў. Хочацца спадзявацца, што туды Бублік не спозніцца.

— А ён бы і сюды не спазніўся, каб не зваліўся з арэляў і не пашкодзіў сабе левы плаўнік,— нечакана прамовіў Гузік. Ён бачыў, што Бубліку зрабілася прыкра ад яго хлусні. Але спыніцца не схацеў, хлусіў далей: — I я дапамагаў яму плысці сюды. Не кідаць жа сябра ў бядзе.

— Кідаць сябра ў бядзе — найвялікшае паганства,— сказаў Гарбок і ўважліва паглядзеў на Бубліка.— Дапамагаць сябру трэба заўсёды, у любым выпадку. А калі ён трапіў у бяду — асабліва, тут і гаворкі не можа быць. Узаемавыручка і ўзаемадапамога — асноўны закон жыцця Рудога блінца. Калі ты дапамог сябру, дык ты і сам зрабіўся шчаслівейшы. Але пра тое мы пагамонім наступным разам. А сёння ў нас гаворка пра жахлівае атрутнае рэчыва, што людзі наліваюць у бутэлькі. Спачатку наліваюць, а потым выпіваюць... На чым я спыніўся, дзеткі, калі да нас падплыў Бублік?

Усе маўчалі. I тады Гузік весела сказаў:

— Вы гаварылі, што спазняцца нельга. Гарбок нахіліў галаву.

— I ніколі не трэба спазняцца,— павучальна сказаў ён.— Трэба берагчы час і свой, і таго, хто побач з табою. Кожная хвіліна спазнення — гэта закрэсленая хвіліна твайго жыцця. I таму, калі ты спазняешся, ты робіш сваё жыццё і бяднейшым і карацейшым. Спазненне, здараецца, можа прывесці да вынікаў самых згубных. Вось вы зірніце на мяне. Бачыце, якая ў мяне спіна? А ўсё гэта — вынік спазнення. Але пра гэта я раскажу потым, пасля лекцыі, калі ў вас будзе ахвота паслухаць. А зараз вернемся да асноўнай тэмы нашае гаворкі. Дык хто падкажа, на чым я спыніўся?

Зноў усе маўчалі. I тады Гузік усё гэтак жа весела прамовіў:

— Мне дужа епадабалася ваша думка пра дапамогу сябру. Калі, маўляў, дапамог сябру, дык і сам зрабіўся шчаслівейшы.

— Гэта вельмі разумная думка,— сказаў Гарбок, і па ўсім было відаць, што заўвага Гузіка яму па душы.— I я раю вам усім кіравацца ёю ў сваім жыцці паўсядзённа. Дарэчы, Бублік, плаўнік у цябе не баліць?

— Не баліць. I ніколі не балеў!

— Як гэта — не балеў? Ты, значыцца, з арэляў не зваліўся?

Гарбок грозна паглядзеў спачатку на Бубліка, потым на Гузіка, і той вінавата прамямліў:

— Мажліва, мне падалося, што ён зваліўся.

— Ты схлусіў, значыцца? — яшчэ стражэй спытаў Гарбок.

— Яно неяк само па сабе выйшла. Але хлусіць я не збіраўся... Таму прашу прабачыць. Прабачыць і дараваць...

Гарбок строга сказаў:

— Падплыві да мяне. Бліжэй, бліжэй... Бачыце, дзеці, хлуса? — і, варухнуўшы плаўнікамі, рэзка загадаў, строга пабліскваючы вачыма: — Марш на месца!

— Навошта ты схлусіў? — спытаў ціхенька Бублік, калі Гузік падплыў да яго.— Хоць бы параіўся спачатку... Цяпер Гарбок бацькам даложыць. I атрымаем добрага пытлю...

— Спыні размовы, Бублік! I слухай.— Гарбок моўчкі праплыў перад малымі карасікамі туды-сюды чатыры разы, потым пахітаў галавой і пачаў гаварыць строга, павучальна: — Хай кожны зарубіць сабе на носе: самая пага ная справа на свеце — хлусня. Той, хто схлусіў адзін раз не ўтрымаецца і можа схлусіць другі, трэці, чацвёрты... I ператворыцца ў самага звычайнага хлуса. Хлуса ўжо ні  што і ніхто не можа ўратаваць. I таму сёння я хачу  каб вы мне паабяцалі, што нікому і ніколі не будзе хлусіць. Абяцаеце?

— Абяцаем.

— Слаба абяцаеце. Не дужа гучна і цвёрда.

— Абяцаем! Абяцаем! Абяцаем! Ніколі і нікому не будзем хлусіць!

Гарбок паглядзеў на карасікаў ласкавей.

— Калі бацькі ганарацца сваімі дзецьмі? — спытаў ён і тут жа сам і адказаў: — Тады, калі іхнія дзеці гавораць праўду. Бо той, хто баіцца сказаць праўду, не дастойны павагі, і ў яго не можа быць сапраўдных сяброў. А жыць без сяброў немагчыма. Але пра гэта мы пагаворым наступным разам. А зараз прадоўжым лекцыю. Я спыніўся на тым, як вы памятаеце, што самая небяспечная бутэлька — вось гэтая. Бачыце? На ёй намаляваны чатыры медалі. Аніколі і блізка да гэткіх бутэлек не падплывайце: вада вакол іх атрутная. Нават і праз тыдзень пасля таго, як бутэлька трапіла ў сажалку...

Гузік штурхануў плаўніком Бубліка, пошапкам спытаў:

— А чаму тады на іх малююць медалі? Медалі, як казаў мой дзядуля, даюць за добрыя справы.

Гарбок усміхнуўся:

— Чую, чую, пра што вы гамоніце. I гэта добра, што такое пытанне ўзнікла. Сапраўды, чаму на гэтых бутэльках намаляваны медалі? — ён паглядзеў уважна, быццам чакаў адказу. Але карасікі маўчалі, і тады Гарбок павучальна загаварыў далей: — Я думаю, што больш правільна было б намаляваць тут Зубатага. Бо і ў яго пашчы, і ў гэтай бутэльцы адно і тое ж — смерць. Як, скажам, робяць рыбакі? На кручок яны чапляюць чарвяка альбо кавалачак цеста, ад якога смачна патыхае алеем
Litvek: лучшие книги месяца
Топ книга - 7 правил ведения сложных разговоров с коллегами и начальством [Роберта Чински Мэтьюсон] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Истинная для демона, или Коснись моих воспоминаний [Наталья Ринатовна Мамлеева] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Железная корона [Матильда Старр] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Оппенгеймер. Триумф и трагедия Американского Прометея [Кай Берд] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Признания [Канаэ Минато] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Правильный брендинг. Пошаговое практическое руководство по созданию и продвижению крутых брендов [Игорь Борисович Манн] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Матрица судьбы от А до Я [Альбина Матрикс] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Наперегонки со счастьем. Для тех, кто потерял смысл жизни [Алексей Андреевич Корнелюк] - читаем полностью в Litvek