Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Когда сядет солнце [Татьяна Морец] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Ананас на ёлке [Дарья Аркадьевна Донцова] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Смертник из рода Валевских. Книга 7 [Василий Михайлович Маханенко] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Жизнь – сапожок непарный. Книга первая [Тамара Владиславовна Петкевич] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Жизнь – сапожок непарный. Книга вторая. На фоне звёзд и страха [Тамара Владиславовна Петкевич] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Оставьте меня на вторых ролях! [Маргарита Александровна Гришаева] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Правило 10X. Технология генерального рывка в бизнесе, профессии, жизни [Грант Кардон] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Земли Теней [Роман Юрьевич Прокофьев] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Анатоль Астапенка >> Социология >> Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Анатоль Астапенка Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце Манаграфія

Ад навуковага рэдактара (Сучасны свет і беларуская ідэя)

Сярод найважнейшых праблем, перад якімі ў глыбокім роздуме спыняецца сучаснае чалавецтва, можа па праву быць названай праблема нацыянальнасці, ці, як у нас гавораць, нацыянальнай ідэі. Гэтая праблема даўно ўжо востра клапоціць свядомасць кожнага шчырага беларуса, якому яшчэ ў купалаўскія часы чалавекам звацца хацелася і для якога яна аказваецца цесна звязанай з такімі востра перажыванымі сёння жыццедайнымі пытаннямі, як становішча беларускай нацыянальнай культуры і асабліва лёс дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Але і ў агульначалавечым маштабе праблема нацыянальнай ідэі набывае сапраўды небывалую і нечуваную дагэтуль актуальнасць. Ва ўмовах апошніх распадаючыхся шматнацыянальных імперый, што трымаліся на традыцыйных каранях, заглыбленых ледзьве не ў феадальную мінуласць, як адносна нядаўняя Аўстра-Венгрыя і зусім яшчэ ўчорашні сацыяльна-гістарычны тандэм Расійская імперыя-Савецкі Саюз, і ў абставінах узнікаючых новых фінансава-алігархічных імперый на аснове так званага глабалізму адны нацыі застаюцца найбольш устойлівымі і жыццездольнымі сацыяльнымі ўтварэннямі, якія маюць больш-менш цвёрдую перспектыву выстаяць перад пагрозай сапраўды ўжо глабальнага крызісу, ахапіўшага сёння нашу планету. Аб гэтым яскрава сведчаць канкрэтныя гістарычныя падзеі і факты канца ХХ — пачатку ХХІ ст., такія, як востраканфліктныя праявы нацыянальна-вызваленчых рухаў, суправаджаныя трагічнымі наступствамі ў выглядзе экстрэмісцкіх палітычных крайнасцей і нават тэрарызму. Пра тое ж гавораць і навукова-тэарэтычныя абагульненні, замацаваныя артыкуламі, кнігамі і такімі важнымі тэкстамі і дакументамі, як, напрыклад, нядаўняя дэкларацыя ЮНЭСКА аб неабходнасці ўзаемапаважальнага дыялогу паміж нацыянальнымі культурамі як асновы ўсёй сістэмы міжнародных адносін. Адной з такіх навукова-тэарэтычных распрацовак праблемы нацыі з’яўляецца і прапаноўваемая беларускаму чытачу кніга Анатоля Астапенкі «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце».

Тут няма патрэбы даваць падрабязны пераказ і тым болей аналіз азначанай цікавай і вельмі змястоўнай кнігі, як не трэба спецыяльна характарызаваць і яе аўтара, добра вядомага беларускага вучонага і грамадска-палітычнага дзеяча. Агульны лагічны касцяк і кампазіцыйная архітэктоніка кнігі становяцца выразна бачнымі ўжо пры самым першым поглядзе на назвы яе глаў і параграфаў, не кажучы ўжо аб непасрэдным знаёмстве з самім яе тэкстам у працэсе чытання. Гэта ў поўным сэнсе слова манаграфія, даючая нам дэталёвае і ў той жа час дастаткова глыбокае ўяўленне аб тым, здавалася б, так добра вядомым нам і адначасова нечакана шырокім і шматбаковым сацыяльным феномене, што звычайна акрасляецца словам «нацыя». Не патрэбны ж і падрабязны крытычны разбор і ацэнка кнігі, што будзе зроблена, спадзяемся, добразычлівымі і аб’ектыўнымі рэцэнзентамі, што напэўна ж зробяць і нейкія, можа быць, крытычныя заўвагі. Тут нам хочацца засяродзіць увагу чытача толькі на двух, але асноўных і найважнейшых аспектах праблемы, узнятай аўтарам прадстаўляемай манаграфіі, менавіта таму так актуальнай сёння.

Гэта, па-першае, цяперашні стан беларускай нацыянальнай культуры, якая знаходзіцца зараз на стадыі адраджэння і адначасова востра перажывае крызісны перыяд у сваім гістарычным развіцці. Што ў нашай культуры была ўвогуле вельмі нялёгкая гісторыя і што яна амаль на ўсім пройдзеным ёю жыццёвым шляху знаходзілася ў перманентным крызісным стане, падвяргаючыся няшчаднаму ўціску і з Захаду і з Усходу, — агульнавядома. Галоўнай прычынай такога стану была шматвяковая адсутнасць уласнай дзяржаўнасці, якая заканамерна вяла да адсутнасці суверэнітэту і незалежнасці і гэта таксама сёння добра вядома. Апошнія, здавалася б, чыста юрыдычныя, фармальныя вынікі таго, што беларусы не мелі ўласнай дзяржавы, з’яўлялася ў той жа час прычынай глыбокага заняпаду самой беларускай нацыянальнай культуры як глыбіннага зместу і сутнасці дзяржавы ўвогуле. Тут сапраўды было нейкае двухбаковае, як сказалі б філосафы, ўзаемадзеянне зместу і формы, прычым узаемадзеянне не творчае, а разбуральнае. У стане нармальнага, сацыяльна здаровага існавання народу яго незалежная дзяржаўнасць, яго суверэнітэт, як правіла, прыводзяць і да росквіту нацыянальнай культуры. Як і квітнеючая нацыянальная культура абавязкова патрабуе поўнай незалежнай дзяржаўнасці і суверэнітэту. У нас жа і раней і сёння ўсё было зусім наадварот. Больш таго, сучасная палітычная лінія кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь свядома вядзе да крайняга абвастрэння той крызіснай сітуацыі, імкнучыся поўнасцю знішчыць беларускую нацыянальную культуру. Сцвярджаецца, быццам яно ў той жа час адстойвае суверэнітэт Беларусі, але на самой справе суверэнітэт ў гэткай сітуацыі ператвараецца ў цалкам пустую юрыдычную фармальнасць. Аб тым гаворыць, напрыклад, зробленае прэзідэнтам Расіі Пуціным куды больш прамое і цынічнае, скажам так, параўнанне беларускай эканомікі з катлетамі, а суверэнітэт разам з беларускай нацыянальнай культурай і нацыянальнай самасвядомасцю беларускага народу — з мухамі. Але і эканоміка таксама ўяўляе сабою нацыянальную культуру і менавіта культуру матэрыяльную, цесна звязаную з духоўнай культурай. Нацыянальная культура ўключае ў сябе не толькі каштоўнасці чыста духоўнага жыцця народу, але і каштоўнасці яго пачуццёва-матэрыяльнага бытавання. І тым болей далейшае развіццё яе магчыма толькі ў абставінах заховы незалежнасці і суверэнітэту як і наадварот суверэнітэт можа існаваць толькі на базе развітай нацыянальнай культуры. Усё гэта якраз і абыймаецца ў рэальнасці глыбокім і ёмкім па зместу словазлучэннем «нацыянальная ідэя». І разуменню ўсяго гэтага безумоўна садзейнічае змест прапаноўваемай увазе неабыякавага чытача манаграфіі Анатоля Астапенкі «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце».

Азначаная манаграфія мае і другі вышэйпамянёны важны аспект, пра што сказана ўжо ў яе загалоўку. І тут таксама выразна выступае на першы план не толькі традыцыйнаагульная праблема існавання нацыянальнай культуры ў шматнацыянальным свеце, але і востра актуальны канкрэтнасучасны стан такога існавання. Маюцца на ўвазе дзве такія звязаныя паміж сабою сучасныя з’явы як глабалізм і постмадэрнізм, якія таксама штурхаюць беларускую нацыю, яе культуру і суверэнітэт зноў такі ў абдымкі нядобрага крызіснага стану. Так званая глабалізацыя ўжо па сэнсу свайго азначэння як з’ява глабальная, г. зн, звышнацыянальная, выступае