Litvek - онлайн библиотека >> Анатоль Астапенка >> Социология >> Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце >> страница 2
сёння адкрыта варожай сілай як нацыянальнай культуры народу, так і яго дзяржаўнаму суверэнітэту, ламаючы пад бездухоўна-матэрыяльнай, фінансава-алігархічнай калясніцай Джагернаута любыя праявы нацыянальнай сваеасаблівасці народу, уключаючы і яго духоўную культуру і яго дзяржаўны суверэнітэт. У чым глабалізацыі адкрыта, як надзейны саюзнік, дапамагае так званы постмадэрнізм, раз’ядаючы, быццам ракавая пухліна, духоўную культуру народу. Усё гэта, хоць і не абмяркоўваецца непасрэдна ў тэксце, але таксама становіцца больш зразумелым, калі чытаеш манаграфію Анатоля Астапенкі.

Кніга А. У. Астапенкі дае нам, такім чынам, не толькі тэарэтычнае абагульненне такой складанай сацыяльнай з’явы як нацыя у яе станаўленні як выніку пэўных абставін гістарычнага развіцця, але падводзіць і да ўсведамлення вельмі практычных аспектаў менавіта сучаснага стану праблемы, аспектаў, што даюць магчымасць правільна прадбачыць і пэўныя перспектывы далейшага яе існавання. За ўсё гэта і будзе, спадзяемся, удзячлівы аўтару зацікаўлены беларускі чытач.

М. І. Крукоўскі, прафесар, доктар філасофскіх навук

Ад аўтара

Брацца за даследванне сутнасці нацыянальнай ідэі, яе складаючых нацыі і нацыяналізму вельмі няўдзячная задача. Яшчэ моцна жыве ў нашых посткамуністычных краінах стэрэатып насцярожанасці і нават адмоўнага стаўлення да кожнага з гэтых паняццяў.

І ўсё ж разуменне паблемы і падтрымка шэрагу вядомых людзей у Беларсі натхніла і дала моц аўтару пры напісанні гэтай кнігі. Сярод тых хто спрычыніўся да напісання прапануемай манаграфіі я б хацеў найперш адзначыць доктар філасофскіх навук, прафесара Крукоўскага Міколу Ігнатавіча, які выканаў складаную і адказную працу навуковага рэдактара кнігі. Яго бліскучая эрудыцыя і імкненне да новага часта ўражвала мяне. М.І.Крукоўскі, бадай першы ў Беларусі, хто засвоіў і выкарыстаў сістэмны аналіз у філасофіі. Гэтыя ідэі, а таксама шэраг іншых знайшлі развіццё ў манаграфіі.

Шчырую ўдзячнасць хочу выказаць рэцэнзенту манаграфіі доктару філасофскіх навук, прафесару Конану Уладзіміру Міхайлавічу. Яго каштоўныя заўвагі, што тычыліся самых розных раздзелаў манаграфіі, дапамаглі пазбегнуць памылковых меркаванняў. А азначэнне нацыянальнай ідэі дадзенае У. М. Конанам з’яўляецца на маю думку класічным і менавіта яно ўзята за аснову ў дадзенай манаграфіі.

Вялікую дапамогу ў агульнай пабудове і кампаноўцы матэрыялу кнігі, а таксама пры напісанні раздзела ІІ, што тычыцца тыпалогіі нацыяналізмаў, далі рэкамендацыі другога рэцэнзента, загадчыка кафедры паліталогіі, доктара палітычных навук, прафесара Сяргея Васільевіча Рэшэтнікава.

Я вельмі ўдзячны члену-карэспандэнту АН РБ, доктару філасофскіх навук, прафесару Яўменаву Леаніду Фёдаравічу за шэраг каштоўных парад пры працы над раздзеламі «Нацыяналізм і фашызм», «Правы чалавека і правы нацыі»

Выказваю таксама ўдзячнасць:

— Новікавай Святлане, дырэктару Інтытута матэматыкі і кібернэтыкі, якая паказала мне ўсю чароўнасць іерарахічнай тэорыі многаўзроўневых сістэм;

— Бураўкіну Аляксею, загадчыку кафедры інфармацыйных тэхналогій у культуры за падтрымку і карысныя парады;

— Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў на чале з Адамам Мальдзісам за цікаўнасць да маёй дзейнаці і за прадстаўленне магчымасці выступіць па тэме манаграфіі на кангрэсе МАБ.

— Нацыянальнаму навукова-асветнаму цэнтру імя Ф. Скарыны і яго дырэктару Любові Уладыкоўскай-Канаплянік за ўвагу да маіх прац.

Выказваю таксама шчырую падзяку выдаўцу Дзеравянка Міхаілу Андрэевічу за спонсарскую дапамогу.

Уводзіны

Чалавецтва ўступіла ў ХХІ стагоддзе і ў 3-е тысячагоддзе ад Нараджэння Хрыстовага. Чаму ж навучыліся людзі за гэты не малы тэрмін свайго суіснавання? Ці спраўдзіліся нарэшце іх спрадвечныя мары і імкненні? Ці ўсталяваліся нарэшце на Зямлі хрысціянскія каштоўнасці, маральныя прынцыпы, мірнае суіснаванне народаў? Як мы бачым, адказ на гэтыя пытанні будзе адмоўным. Па-ранейшаму паўсюль ідуць войны, людзі забіваюць адзін другога як і тры тысячы гадоў назад.

Аднак ёсць новая рыса ва ўсіх сучасных канфліктах, спрэчках і войнах. Гэтай рысай, якая не вызначала ход гісторыі яшчэ 200 год назад, з’яўляецца характар сучасных канфліктаў. У першую чаргу ён носіць адценне нацыянальнае. Большасць войн выклікана менавіта этнічнымі канфліктамі, ці імкненнем пэўнай нацыі да сваёй незалежнасці. Рэлігійныя спрэчкі адыходзяць на другі план і часцей за ўсё не з’яўляюцца дамінуючымі зараз, хаця і маюць месца таксама. Працэс абвяшчэння і ўмацавання незалежнасці ў рэспубліках былога СССР, Югаславіі і які пачаўся ў апошнім дзесяцігодді ХХ стагоддзя, не скончыўся і працягваецца ў наш час. Нацыянальная самасвядомасць і нацыянальная самаідэнтыфікацыя набываюць усё больш рашаючае значэнне ў чалавечых узаемаадносінах. Увесь комплекс дзеянняў, ідэй, праектаў на будучыню, якія звязаны з пэўнай нацыяй, прынята называць нацыянальнай ідэяй (НІ).

Пытанне аб правільнай фармулёўцы нацыянальнай ідэі стаіць і ў праграме дзеянняў Прэзідэнта і ўраду Рэспублікі Беларусь, сведчаннем чаго з’яўляецца правядзенне ў гэтым накірунку шэрагу мерапрыемстваў, якія ўключаюць розныя навуковыя канферэнцыі, семінары, сімпозіумы і г.д. Сярод такіх сустрэч навукоўцаў у Беларусі шырокую вядомасць маюць кангрэсы Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ), што праводзяцца ўжо тры гады запар, міжнародныя Кірыла-Мефодзіеўскія чытанні, прысвечаныя дням славянскага пісьменства і культуры (у 2001 г. былі ўжо 7-я чытанні), першая і другая Міжнародныя навуковыя канферэнцыі па вельмі актуальнай тэматыцы: «Менталітэт славян і інтэграцыйныя працэсы: гісторыя, сучаснасць і перспектывы».

Важнай падзеяй у развіцці цалкам новай для Беларусі навуковай плыні — тэорыі нацыянальнай ідэі з’явілася міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская нацыянальная ідэя», якая праходзіла ў г. Гродна ў 1999 г. Надрукаваны матэрыялы ў выглядзе грунтоўнай кнігі памерам 448 старонак.

Актуальнасць усебаковага аналіза сутнасці нацыянальнай ідэі вынікае і з зусім нядаўніх войн, якія так, ці інакш тычацца і беларусаў. Гэта — міжэтнічная вайна ў Югаславіі (1999–2001 г.) і дзве чэчэнскія вайны, не даўшыя канчатковага рашэння праблемы.

У аснове нацыянальнай ідэі ляжыць найперш паняцце нацыі — такога аб’яднання людзей, што вызнае гэтую ідэю. Другім краевугольным паняццем НІ з’яўляецца нацыяналізм, які ёсць тэарэтычнае тлумачэнне нацыі, яе ідэалагічная надбудоўля, можна нават сказаць — яе грамата. Нацыі і нацыяналізм пачалі вывучацца