Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Цель-2. Дело не в везении  [Элияху Моше Голдратт] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Эмоциональный интеллект [Дэниел Гоулман] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Разозленные [Джейн Энн Кренц] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Библиотекарь [Михаил Юрьевич Елизаров] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Прощание с иллюзиями [Владимир Владимирович Познер] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Воспоминания [Дмитрий Сергеевич Лихачев] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Аристономия [Борис Акунин] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Разумный инвестор  [Бенджамин Грэхем] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Алесь Пальчэўскі >> Советская проза >> Чорны дзень


Чорны дзень. Иллюстрация № 1

Вакзалы, вакзалы... Колькі іх, розных: чыгуначных і аўтобусных, рачных і марскіх, вірлівых і спакойных, гаманкіх і ціхіх! Натоўпы людзей, як марскія хвалі, то раптам запоўняць іх, то схлынуць, пакідаючы дзе-нідзе на шырокіх, гамузных канапах-лаўках пасажыраў, што чакаюць сваіх маршрутаў.

Завітаем на адзін з вакзалаў, на чыгуначны Мінскі, паназіраем, як выходзяць людзі з маскоўскага цягніка. Мітусліва, як тыя пясчынкі ў крынічных ручаях, усе стараюцца хутчэй у горад. Перон увачавідкі пусцее. Скончыліся абдымкі, пацалункі з доўгачаканымі гасцямі. Гэтыя выходзяць апошнімі. Ім спяшацца няма ўжо асаблівай патрэбы. Праз некалькі хвілін лягчэй будзе сесці ў аўтобус ці трамвай або ўзяць таксі на стаянцы, калі гэта не зроблена загадзя.

Сярод апошніх пасажыраў выйшаў на Прывакзальную плошчу чалавек з плашчом на левай руцэ і з чамаданчыкам — у правай. Яшчэ ў вагоне ён даведаўся ад правадніцы, калі ідзе прыгарадны на Койданава. Часу ў яго было ў запасе, а таму чалавек і не надта спяшаўся. Ён акінуў вачыма мітуслівую плошчу і затрымаў позірк на двух высозных будынках — нібы слупах гарадскіх варот. Разглядаючы іх, прыпомніў, што было раней на гэтай вуліцы. Уявіў аднапавярховыя пад шалёўкай драўляныя домікі, пафарбаваныя ў зялёны колер, з аканіцамі, а перад імі, абапал бруку, купчастыя ліпы. У адным з гэтых домікаў былі калісьці пры нэпе мэбляваныя пакоі пад гучнай назвай «Эльбрус». Тут можна было пераначаваць, выпіць вечарам і раніцай шклянку чаю, гаспадыня магла сама схадзіць ці паслаць дачку купіць вам што на снеданне... Успомніўся пачатак трыццатых гадоў. «Пачакай, а як жа называлася тады гэта вуліца?.. Здаецца, Адзіннацатага ліпеня. Канечне, у гонар вызвалення Мінска ад белапалякаў перайменавалі Міхайлаўскую. Цікава, як жа яна цяпер называецца?»

Чалавек перайшоў цераз плошчу, прачытаў на вышынным доме: вуліца Кірава. Пастаяў трошкі, паглядзеў адсюль на будынак вакзала, прыгадаў, што да вайны на старым будынку быў умураваны вялізны электрычны гадзіннік, якія ўваходзілі тады ў моду, і гэта было вельмі зручна пасажырам. Затым успомніў, што трэба і на вакзале дазнацца яшчэ, калі ўсё ж ідзе яго цягнік, і вярнуўся назад.

Часу да ад’езду, як даведаўся, аставалася. Можна было пайсці паблукаць па горадзе, паглядзець, як адбудаваўся ён. Час дазваляў на агледзіны, але чалавек адклаў іх на пазней: калі будзе вяртацца назад. А цяпер зайшоў у пачакальню ў надзеі прысесці, сабрацца з думкамі. Вольных месцаў не знайшлося. Тады перайшоў цераз вестыбюль на другую палавіну вакзала. I тут усе месцы былі заняты. Пачаў узірацца, на якой канапе хоць трошкі вальней. Падышоў да адной, паставіў на падлогу, каля ног, чамадан і абапёрся на спінку лаўкі, побач з пасажырам, які чытаў ранішнюю газету.

Чалавек паправіў на руцэ плашч, пазіраючы на пасажыра, ці не здагадаецца той трошкі пацясніцца, каб даць яму месца. Упэўніўшыся, што яго ніхто не заўважае ў гэтым людскім тлуме перапоўненай залы, чалавек нахіліўся і нясмела папрасіў:

— Ці нельга каля вас, дарагі, прысесці на часінку?

Пасажыр апусціў на калені газету, зняў акуляры і раней, чым адсунуцца, паглядзеў у твар таму, хто прасіў. Нешта знаёмае, даўно бачанае і даўно забытае мільганула ў рысах прадаўгаватага твару з крапінкай над брывом, у вострым позірку запалых ужо вачэй гэтага пажылога чалавека. Адсоўвацца не было вельмі куды, аднак пасажыр з газетай моўчкі пацясніў трошкі суседа і сцяўся, як мог, сам.

— Дзякую, хоць на краёчку, усё ж не на нагах стаяць,— апусціўся чалавек з плашчом на руцэ на лаўку, падсунуў бліжэй чамадан і прыціснуў яго нагамі.

Тое, што новы сусед па лаўцы здаўся знаёмым, не давала цяпер спакою пасажыру з газетай у руцэ. Ён сіліўся ўспомніць, дзе яны маглі бачыцца, і не прыгадваў. I, як заўсёды бывае ў такіх выпадках, пачаў распытваць, куды едзе чалавек.

— У Бярэжу, а там яшчэ кіламетраў сем да Прудкоў дабірацца. Куды адтуль дарога ляжа — не ведаю.

— Калі не сакрэт, здалёк завіталі ў наш край?

Чалавек зняў з рукі плашч, акуратна склаў яго, палажыў на каленях, а наверх — капялюш, дастаў з верхняй кішэні пінжака расчоску і правёў ёю некалькі разоў па рэдкіх пасівелых валасах.

— А які тут можа быць сакрэт? — павёў ён брывамі.— Жыву на Далёкім Усходзе, а прыехаў сюды шукаць сына.

Пасажыр з газетай у руцэ мелькам зірнуў у твар суседу і, баючыся, што можа ён не расслухаў, нясмела перапытаўся:

— Прабачце, сына ці ўнука?

— Я сказаў — сына,— паўтарыў чалавек з плашчом на каленях.— А можа, і ўнукаў знайду, калі жывы дзе мой Толя ды мае дзяцей,— дадаў лагодней.

— Даўно прапаў?

— Перад вайной.

Пасажыр раптам пачаў скручваць газету ў трубачку.

— I ўвесь час не бачыліся?

Папраўляючы плашч на каленях, чалавек кіўнуў галавою.

— На першым часе не шукаў, думаў, самі мяне знойдуць. А тут скора вайна пачалася. Беларусь трапіла пад акупацыю. Потым іншыя клопаты мяне агарнулі... Цяпер еду ў тую вёску, адкуль Толікава маці. Можа, сваякі ведаюць што пра іх. Дзед з бабай наўрад ці жывыя, тады пажылымі былі ўжо.

— Нялёгкая сітуацыя, нялёгкая — праз столькі гадоў шукаць страчанае,— паспачуваў пасажыр, нервова раскручваючы газету.

I назва вёскі, у якую ехаў чалавек з плашчом, і імя — Толік — насцярожылі яго. «Няўжо нашы дарогі скрыжаваліся на гэтым вакзале?» — падумаў, стараючыся не выдаць трывогі.

Жыццёвыя шляхі людзей — тыя ж зямныя дарогі. Бясконцыя бальшакі перасякаюцца карацейшымі дарогамі, палявымі, ляснымі, а то проста сцяжынкамі на адзін след. I вельмі часта сустрэчы пасля доўгіх разлук адбываюцца іменна на гэтых вузенькіх пакручастых сцяжынках, што бягуць праз шырокія палеткі каласістых ніў, зялёных лугоў, лясістых узгоркаў.

Іншы раз аж дзіва бярэ, як маглі сустрэцца гэтыя людзі на такой дарозе... А то яшчэ сыдуцца твар у твар на шматлюднай вуліцы, быдта знарок падстроена кім-небудзь гэтая сустрэча, каб яны маглі ўсклікнуць: «Ты? Дзе, што робіш?» «А ты дзе?..»

Пасажыр з газетай у руцэ не мог сказаць так. Яго ўсё яшчэ мучылі сумненні: можа, гэта і не той чалавек? Аставалася — спытацца імя і па бацьку. I ён першы, быдта між іншым, назваў сябе:

— Прабачце, мяне зваць Аляксей Пятровіч. А як вас, калі не сакрэт?

— А які сакрэт? Іван Самсонавіч Крушынін, інжынер на пенсіі.

«Вось гэта сітуацыя!» — здрыгануўся пасажыр з газетай. I