Litvek - онлайн библиотека >> Дмитрий Максимович Акулич >> Военная проза >> Каб жыць… >> страница 4
нараджэння сярэдняй дачкі Іры. Было чым адсвяткаваць. Смажылі мяса, варылі суп з костак. Шкуру зайца павесілі сушыць.


***


Смелы, дванаццацігадовы Сцяпан, падобны характарам на тату, але меў мамчыны рысы. Любіў рызыкаваць. Адчувае сябе героем у сям'і. Ён бегаў у бок акупаванай вёскі Пратасы, назіраў з далёк. Залазіць на высокія дрэвы і глядзіць, што адбываецца на вуліцах. А калі злазіў, то распавядаў, што ўбачыў: дарослым, аб тым, дзе знаходзяцца афіцэры і малодшыя па званні салдаты, паліцыя; а сваім сёстрам, ён маляўніча распісваў нямецкую сабаку, які скакаў пад гукі губнога гармоніка. Ён адлюстроўваў жэстамі, рухамі, сабачку. Малодшыя сёстры з захапленнем і здзіўленнем слухалі брата, у ціхую смеючыся ад радаснага прадстаўлення.

Плыла ноч. Зоркі то знікалі, то мільгалі з-за хмар. Халодны вецер маячыўся над нямым страхам зямлі.

Ведаючы размяшчэнне салдат, Васіль і Навум, доўга рыхтаваліся і добра распланавалі план дзеянняў. Гэтай ноччу яны вырашылі прабрацца ў вёску да складоў. Яны нямала пабачылі ў сваім жыцці, асабліва ў апошні трывожны час. Васіль зняў капялюш, памаліўся. Ён хоча гэтай восеньскай ноччу вярнуцца жывым да сям'і.

Двое ішлі па лесе, адзін за адным, прабіраліся праз глейкія палянкі балотцаў. Ішлі асцярожна, ціха. У імгле было цяжка разгледзець, ці стаіць чалавек каля лесу, ці гэта быў зусім не чалавек, а абваленае, зламанае дрэва.

Салдат няма. Яны, мабыць, цяпер у канцы вуліцы, каля казармы.

– Слухай, давай крыху пачакаем! – сказаў насцярожана Навум.

– Добра. – Васіль паглядзеў на гадзіннік. – Дзесяць хвілін.

Мужыкі ляжаць над узгоркам, недалёка ад першай хаты вуліцы.

– Вась!? Бачыш? – штурхае брата, шыпіць Навум.

Над ліхтаром з'явіўся нямецкі афіцэр. Следам за ім, ішоў невялікі атрад паліцыі і тры радавых салдата. Яны павольна ішлі. Братам прыйшлося яшчэ трохі пацярпець, пакуль тыя не адыдуць далей.

Абодва ўсталі. Першым ішоў Васіль. Яны выйшлі да двароў галоўнай вуліцы. Перабіраліся праз платы. Асцярожнымі крокамі пераходзячы ад хаты да хаты, у бок складскога памяшкання.

– Заставайся тут! – мякка штурхнуў плячом Васіль брата.

Яны стаялі разам за сцяной склада. Каля брамы стаіць нямецкі салдат. Дыміць цыгарэтай. Не спускаў вачэй з фатаздымка, які трымаў у руцэ.

Васіль выцягнуў з пад рамяня клінок. Павольна і рашуча падкрадаўся да салдата. Халодная сталь прапарола ўніформу некалькі разоў. Вочы салдата глядзелі ўжо ў твар Васіля, згасалі. Пальцы расціснулі і адпусцілі скрываўлены фатаздымак. Агледзеўшы па баках, Васіль адцягнуў цела за сцяну. Навум не паказваючы страху, нічога не казаў. Справы робяцца так. Моўчкі падыходзячы да брамы, крыху адкрыўшы іх, Васіль праціснуўся ў склад і выцягнуў адзін мяшок збожжа.

– Матацыкл! – зазірнуўшы ў склад, сказаў Навум. – Хутчэй!

Як цень мільгануў з брамы старэйшы брат. У абодвух на плячах апынулася па адным мяшку. Браты беглі за дварамі, у бок густога лесу. Ледзь прыкметныя целы прабіраліся скрозь ноч. Загучаў кулямёт. Сеюцца кулі.

Дабраліся ўсё ж такі да лесу, уцяклі ад салдат і іх куль. Потым, браты спыніліся каб адпачнуць.

– Добра нас з табой прыціснулі. – з усмешкай загаварыў Васіль.

Навум задумаўся на хвіліну.

– Магло быць яшчэ горш. – адказваючы, трымаўся за скрываўленае плячо Навум. – Нічога, нічога, гэта пройдзе.

Старэйшы падскочыў да брата, аглядзеў рану.

– Гэта не самае страшнае. – супакоіўся сам і супакоіваў брата Васіль. – Можам ісці далей.

Рызыкавалі жыццём, каб накарміць сваіх дзяцей і жонку. Скрадзеныя мяшкі, хавалі ў свае схованкі. Расцягваючы іх змесціва па троху, не з'ядаючы ўсё адразу.

Таксама, працягвалі збіраць грыбы. У гэтым годзе іх было дастаткова.


***


Халаднела. Снег клаўся на прамерзлую глебу. Нямецкіх салдат станавілася ўсё менш на вуліцах вёскі. Пра гэта таксама казаў Сцяпан. Яны не даходзілі часам да апошніх хат. Халодныя вятры прадзьмухвалі іх твары, прымушаючы адварочвацца спінамі і крочыць у зваротным накірунку.

Змярканне. Сцямнела і было амаль нічога не відаць. Аглядзеўшыся па баках, пажылая жанчына з унукамі імкліва прабіралася да хаты на ўскраіне. Старэйшая дачка Паліны, Надзя, якая на момант вайны ўжо магла пайсці ў другі клас, адправілася разам з бабуляй у бліжэйшую хату, спячы хлеб. Ішлі на хутар. Надзя ў заматаных анучах, за спіной несла муку. Баба ж несла галлё. Маленькая і моцная духам Іра ўвязалася за імі. Пажылая жанчына яе заўважыла толькі тады, калі яны падышлі да хаты. Дзявацца не было куды, прыйшлося ісці ў хату ўтрох, не пакідаць жа амаль пяцігадовую дзяўчынку адну на снезе, на ўскраіне лесу.

Зайшлі ў хату. Было неяк не па сабе. Страшна. Печ была цэлая, а ўнізе яшчэ былі дровы, якіх цалкам хопае на падрыхтоўку добрага хлеба.

– Надзюш, ідзі прынясі вады з калодзежа. – цяжка дыхаючы прамовіла бабулька.

Унучка скінула муку на стол і накіравалася да дзвярэй.

Цёмна, мокра, пахне дымам. Надзя прынесла трохі вады і зноў сышла за апошнім вядром. Малодшая ж, стаіць ля печы, чакае цяпла. Агонь усё больш абхапляў сухія дровы, белы дым павольна падымаўся ўверх губляючыся ў прыцемках. Бабуля замясіла цеста, невялікімі кавалкамі яна ўкладвала яго на тонкае жалеза. Запахла смачнай залатой чырванню.

– Баба Ганна, у зарасніках ходзяць нейкія людзі ў белых халатах. – зайшоўшы ў дом, з чарговым вядром вады, сказала спалоханая ў вачах Надзя.

Сэрца забілася часцей. Мароз прабег па ўсім целе жанчыны.

– Гэта немцы, дзеткі! – цяжка дыхаючы, Ганна спахапілася, кінуўшыся да печы.

Увесь хлеб: дзе сыры, паўсыры, і ўжо спечаны, яны забралі ў спешцы, і хутчэй выбеглі з хаты. Іра ўчапілася ў руку сястры.

– Толькі не плач…трымайся! Бягом! – амаль шэптам, хутка вымавіла сваёй сястрэ Надзя.

Трое беглі па друзлым снезе. Ногі грузлі, цяжка было ісці па рыпучым снезе. Малодшая ледзь перабірала свае захутаныя ў анучы ногі. Старалася бегчы, не адставаць ад астатніх. Затаптаная сцяжынка была добра прыкметная на белым палатне.

Салдаты, у белым камуфляжы, стаяць на лыжах. Прывязаныя палкі вісяць на іх цёплых руках.

Наперадзе іх бегла бабуля, за ёй, як гусята, следам беглі дзеці. Два стрэлы, адзін за адным, расьсеялі цішыню хваёвага бору. Накіраваныя ўверх вінтоўкі спынілі стральбу. Ад стрэлаў бабка Ганна з дзецьмі ўпалі і прыціснуліся да снегу. Немцы ў гэты момант, маглі б страляць на паразу, але сярод уцякаючых, не было падлеткаў або дарослых мужчын. Трохі пачакаўшы, старая паднялася, падняла дзяцей. І як цені, яны пабеглі ў глыб лесу, маячыся за шэрымі хвоямі.

Дзякуючы вялікай рызыцы, цяпер было што паесці, чым накарміць дзяцей у снежнае халоднае надвор'е.


***


З першай адлігай, нямецкія салдаты гучна прайшліся па хутары