Litvek - онлайн библиотека >> Дмитрий Максимович Акулич >> Военная проза >> Каб жыць… >> страница 2
выйшаў на двор. Яны разам узялі з хляву дзве рыдлёўкі і пайшлі ў лес капаць яму. Капаць глебу было лёгка, зямля мяккая. Але Сцяпан хутка пачаў стамляцца, зняў з потнай галавы шапку, расшпіліў кашулю. Да ночы, яны правялі ў лесе. Нараніцу ж, секлі дрэвы і клалі бярвенні да сценак. Будавалі дах зямлянкі, рыхтуючыся пакінуць сваю хату.

Пасля завяршэння будаўніцтва, да вечара, Паліна выносіла ў лес, з хаты, самыя патрэбныя рэчы. З-за страху і летаніны, у доме стаяў поўны хаос. У гатовую зямлянку, разам з сёстрамі, сярэдняя дачка Іра прыносіла: ваду, ежу, вопратку. Таксама, бралі з сабой сала, бліны і хлеб. Малодшая старалася дапамагчы сям'і і не блыталася пад нагамі. Слухалася, выконвала ўсё тое, што ёй казала сястра Надзя.

Зямлянка гатовая, але яны ўсе яшчэ заставаліся ў хаце. Старая веснічка зарыпела. Адкрылася і зачынілася. Да вакна падбегла Воля, залезла на лаўку, якая стаяла каля вакна. Але, нікога не было. Веснічка стаяла нерухома. Толькі рыжая кура дзяўбала траву, падняла галаву, зірнула на дзіця. Вольга хутка злезла, яе заўважылі.

Дзверы ў хаце адчыніліся. У госці зайшоў малодшы брат Васіля, Навум.

– У вас усё гатова? – спытаў глухім голасам Навум.

– Усё, акрамя вала. Не хачу яго пакідаць. – вымавіў Васіль з невясёлай усмешкай.

Яны выйшлі на двор. У хляве стаяў у меру ўкормлены малады вол.

– Добрае мяса, лепш хай мы яго з'ядзім, чым ён дастанецца ворагам. – сказаў свайму брату старэйшы брат Васіль.

Навум моўчкі кіўнуў. Разумеў, што трэба яшчэ застацца ў вёсцы і дапамагчы брату. На наступны дзень, ранняй раніцай, Вася з братам Навумам, вывелі вала з пабудовы. Чарнавокая жывёліна супрацівілася, быццам ведала, што здарыцца. Час прымушаў, падганяў, шаптаў спыніць сэрца жывёлы. Жалезнае, доўгае шыла ўваткнулася ў цела. Вол пастаяўшы хвіліну, зваліўся на траву.

Мяса браты падзялілі і пасля схавалі яго далей, каля былой хаты, на хутары. Заклалі мяса ў бочкі і закапалі ў невялікія ямы. Астатнюю частку, пазацягвалі высока на елкі, абматаўшы туга тканінамі.

Спяшаючыся, калі сыходзілі з хаты ў зямлянку, пра курэй забыліся зусім.


***


Ужо на трэці дзень, да вечара, у вёсцы пачуўся гук матацыклаў. Узброеныя салдаты едуць па галоўнай вуліцы. Пару салдат заходзілі ў хаты, адзін за адным аглядалі іх, выганяючы адтуль людзей. Шматлікія сем'і пакідалі хаты і ўцякалі ў лес, хаваліся… Іншыя ж, заставаліся сустракаць гасцей. Хаты гарэлі. Кулі свішчалі над галовамі спяшаючых.

– Заб'юць вас усіх! Хавайцеся! – разносіліся словы з вуліц.

Са сваёй хаты выйшла і пабегла старушка, адной рукой падхапіўшы край свайго фартуха, бегла па агародзе ў лес. З малітвай на вуснах старая падае каля першай хвойкі. Куля прайшла скрозь яе цела.

– О-о-о-ой. – застагнала яна, ад пранізлівага болю, вырваўся перадсмяротны стогн.

Густая трава хавала яе цела, якое паступова астывала, пад бясхмарным небам.

На процілеглым канцы вёскі, станавілася ўсё больш пустуючых хацін. Неазіраючыся, жыхары беглі ў хвойны бор. Толькі адзін дзядок застаўся сядзець ля сваёй хаты, на лаўцы.

“Каго? Чаго? Мне баяцца?!” – падумаў і дастаў трубку з тытунём дзед Ян.

Уся сям'я Лешанок схавалася ў сваёй выкапанай зямлянцы.

Вёска стаіць у густым дыме, пакрылася чорным пылам. Людзі яшчэ бегаюць, мітусяцца, слёзы адчаю засцілалі ўсё перад сабой. На зямлі ляжалі некалькі забітых, над імі плакалі старыя. Стрэлы ўнеслі страх і парадак, спынялі хаос. Пачалі зганяць мірных жыхароў у адзін натоўп.

Як палоханы статак стаялі людзі ў асяроддзі салдат. З вялікім гонарам, нямецкі афіцэр гаварыў на сваёй роднай мове. Перакладчык гучна распавядае, аб чым даносіў ім немец. Пасля строгай прамовы, усіх замкнулі ў некалькіх хатах.

Вярталі назад, і тых, хто ўсё ж такі ўцёк, і дрэнна схаваўся. Невядомыя салдаты, добраахвотнікі на конях, зганялі назад у вёску людзей для агульнага парадку. Немцы баяліся фарміравання партызанскіх атрадаў, паўстанняў. Кожны ўпушчаны чалавек, гэта небяспека для іх.

У Пратасах усталявалася новая ўлада.

Сям'і Лешанок было жудасна, нязвыкла, праводзіць ноч у волкай, прахалоднай, замаскіраванай галінкамі елі, яме. Дзе была земляная падлога, сцены, закапаныя ў столь. Вольга з Ірай ад страху і неразумення, не раз задавалі пытанні матулі, на якія тая, траціла ўсё менш слоў. Усім было не па сабе.

На досвітку наступнага дня, над лесам праляталі самалёты. Раздаваліся стрэлы. Самалёты пускалі кулі ў густыя лясы, дзе відавочна былі свежыя выкапаныя зямлянкі. Стралялі і ў рухаючых, уцякаючых людзей.

– Іра, Надзя, прычыніце падушкамі дзверы! – строгім голасам прамаўляў бацька.

Сам жа ён, з жонкай Палінай і старэйшым сынам Сцяпанам, падносіў пярыны ўверх, каб кулі не прабілі дах іх прытулку. Стук ад куль. Маўчанне ў цемры. Дзяўчаты, зачыніўшы вочы, ляглі на глебу.

Страляніна скончылася. Праз гадзіну, Васіль выбраўся з зямлянкі на разведку. Нямецкіх салдат паблізу няма, няма не якіх мільгаючых чалавечых сілуэтаў.

Яшчэ да вечару, зноў над імі пралятаў самалёт. Сёння за дзень было два налёты.

Новы дзень уносіў яшчэ больш праблем. Нямецкія баявыя машыны, віселі і віселі ў небе. Масава, адну за другой, бамбілі зямлянкі. Стала яшчэ менш бяспечна заставацца ў волкім прытулаку. Сям'я, з шасці чалавек, сядзела і са страхам прыслухоўвалася да гулу паражальных выбухаў. Задрыжала зямля ад удараў, стаяў жудасны грукат. Некалькі снарадаў лягло прам перад імі.

Нарэшце, абстрэл спыніўся.

– Усе жывыя і здаровыя? – азіраючыся па баках, спытаў Васіль.

Паліна разгледзела дзяцей.

– Так, усе дзеці цэлыя. – уздыхнула з палягчэннем.

– Значыць так… – стаў тлумачыць новую задачу Васіль.

Каб схавацца ад нямецкіх салдат і самалётаў, ім давялося сыходзіць яшчэ далей, бліжэй да балотаў. Бегчы на хутар не мела сэнсу, немцы і туды дабяруцца.

Ісці, пераадольваючы гушчу, было цяжка. З усіх бакоў вёскі лагчыны і балотцы. Тут таксама гушча зараснікаў, лазы, вольхі. Якая, нібы ніткамі, спляталася і наглуха хавала невялікія гукі. Зялёная ціна ляжала на халоднай вадзе, гнутыя галіны мачыліся ў вадзе. Нярэдка можна ўбачыць праляталых птушак. За густымі галінамі хавалася невялікая травяністая глеба, якая грэлася сонцам.

Сям'і прыходзіцца жыць тут, у будане з адсечаных палак і галінак. На нізкіх суках віселі вялікія пакрывалы, у якія было загорнута адзенне, ежа і пару місак з лыжкамі. Адрытае непадалёк паглыбленне для вогнішча. Побач з якім, знаходзілася нарыхтаваная кучка галля.


***


Паступова, полымя на людскіх хатах стала згасаць, але вуголлі яшчэ доўга не згасалі.

Неадкладна ў вёсцы з'явілася ўнутраная паліцыя, добраахвотнікі з вёскі. З стрэльбай на плячы, у чорнай форме і белай павязкай на руцэ. Уступалі ў іх шэраг тых, хто