Litvek - онлайн библиотека >> Алесь Пальчэўскі >> Советская проза >> Ты не адзін >> страница 2
пан захоча.

— Нам лепей хлебам, бо ўсё роўна купляць трэба. Грошы туды-сюды разыйдуцца, а іх вунь колькі ў мяне, нахлебнікаў,— кіўнуў Мітрафан галавою ў запек. — Я думаю, проша пана, не будзе крыўдна — трыста кіло жыта і... новыя боты справіце ўвосень. Юхтовыя, проша пана. Для вас танней, а яму абыдзецца яшчэ такому...

Вайтовіч задумаўся.

Пазіраючы ў акно, ён стукаў наском левага бота па падлозе, ад чаго правая нага, закінутая на левую, гайдалася. Грыша глядзеў на панскія хромавыя боты, начышчаныя да бляску, і думаў: «Ніколі такіх у мяне не будзе». Мітрафан пераглянуўся з жонкай і моўчкі чакаў адказу пана.

Падлічыўшы ў думках, колькі выйдзе на грошы Мітрафанава цана, Вайтовіч адвёў свой погляд ад акна і зірнуў у вочы Васільцу.

— Зашмат просіш, пане... Войцік плаціў сто пяцьдзесят кілё і халацік з рызмана пашыў...

— Пан ведае і такую дробязь,— усміхнуўся Мітрафан.

— О так, сёе-тое знаю.

— Дык жа, проша пана, майце на ўвазе, работа была не тая. У Войціка — авечкі, а ў вас — каровы.

— Выходзіць, калі б я наймаў да коней, дык пан Мітрафан яшчэ большую цану загарадзіў бы...

— Само сабою зразумела, проша пана, коні — не авечкі...

— А гусі — не куры, так ці што? — зарагатаў з Мітрафанавых довадаў Вайтовіч. — Сто пяцьдзесят кілё і боты — мая цана.

— Мала, проша пана. Калі б дзвесце пяцьдзесят, то можна яшчэ гаварыць...

— Хо-хо, пан Мітрафан дарагі...

— Хлапчук варты такой цаны, проша пана.

Зноў застукаў наском левага бота Вайтовіч, зноў пачаў рахаваць у галаве.

— Дзвесце кілё і боты,— ён рашуча ўстаў з табурэткі.

— Нявыгадна, проша...

— Як хочаш, Мітрафане, — перапыніў Вайтовіч, — нявыгадна — шукай лепшага пана, а я пашукаю таннейшага пастушка. Іх цяпер у кожнай вёсцы знайсці можна.

Васілец замітусіўся, занепакоіўся, каб хаця Вайтовіч сапраўды не кінуў яго сына. I поўнымі жалю і просьбы вачыма паглядзеў на пана.

— На беднасць, на дзяцей, проша панскае ласкі, накіньце яшчэ кіло дваццаць.

— Ні грама больш: дзвесце і боты.

— Няхай будзе па-вашаму, калі пан такі цвёрды, як крэмень, — і, павярнуўшыся да Грышы, Мітрафан сказаў: — Чуў, сынок? Пойдзеш да пана на падвышэнне. Хопіць табе з авечкамі важдацца.

Грыша чмыхнуў носам, пажаваў ніжнюю губу і скрозь слёзы спытаў у бацькі:

— А школу я і сёлета не скончу?

— Скончыш на той год. Школа не воўк — у лес на ўцячэ...

— I пазалетась казалі гэтак, і летась, і цяпер, — не стрымаўся ад крыўды Грыша і заплакаў.

Ганна падышла да сына, заступіла яго ад пана, палажыла сваю ласкавую руку на русую галаву і паціху, спагадліва пачала суцяшаць:

— Не плач, дзіцятка, супакойся. Што падумае пан пра цябе...

— Дарэчы, проша пана, са школаю як жа будзе? — спытаў Мітрафан. Хлапчук ходзіць у чацвёрты клас.

Вайтовіч махнуў рукою;

— Уладкуем як-небудзь...

— Дзякую пану. Войцік летась таксама, як і вы, уладкоўваў справу сам.

— Ну, калі ў нас усё дамоўлена, то няхай хлапчук збіраецца, а я пайду гляну, як там конь.

— Хочаце, проша пана, адразу забраць?

— А так. Навошта ж заўтра пану турбавацца — везці. Месца ў брычцы хопіць.

Ледзь Вайтовіч зачыніў дзверы, як Мітрафан загадаў сыну збірацца ў дарогу.

— Не пайду служыць да пана, — коратка адказаў хлапчук..

— Як гэта не пойдзеш? — азірнуўся на парог Мітрафан. — Маўчы, а то пан яшчэ пачуе.

— Няхай чуе. Не пайду і ўсё, — зноў паўтарыў сваё Грыша. — Я летась ледзьве да канца дабыў. Холад, дождж, а я ў падраным халаціку мёрз.

— Гэты пан лепшы, дасць вопратку, — суцяшаў бацька, хоць сам у гэта ні кропелькі не верыў.

— Дасць... Гэтак, як вы далі мне скончыць чатыры класы, — выцер кулачком вочы Грыша.

— Галодны не находзіш у школу... Жыць трэба... Аб хлебе дбаць, — павысіў голас Мітрафан.

— Сынок, гэтым цяпер нічога не паможаш. Не гняві бацьку, — стала паміж Мітрафанам і Грышам Ганна. — Сяголета, бог дасць, на полі можа лепш уродзіць, бацька сёе-тое ў лесе заробіць ды і ты большую плату маеш за леташнюю.

— Вы толькі цяпер так гаворыце, — захліпаў, не падымаючы вачэй на бацькоў, Грыша.

— Ты перастанеш сваё вытвараць? — са злосцю ў голасе спытаў Мітрафан і звярнуўся да жонкі.— А ты менш упрошвай, дай яму чаго з’есці.

На парозе з’явіўся Вайтовіч.

— Кхе, кхе, — расплыўся ад усмешкі яго твар, — сын бацьку ўмовы ставіць. Слухаць адмаўляецца?

— Я от зараз яму настаўлю ўмовы, будзе ведаць... Яго галава не баліць, што дзеці пухнуць з голаду. На лапіку таго пяску ды балота не вельмі пракорміш такую сям’ю, а тут яшчэ з падаткам дыхнуць не...

— Кхе, кхе, навукі дамагаецца, — перапыняе Мітрафанаву скаргу Вайтовіч.

— Мала чаго яму захочацца. Падатак яшчэ вунь не заплачаны,— выказвае сваё, набалелае, Мітрафан.

— А казалі, паслушны. Відаць, не вельмі... 3 маленства, Мітрафан, не трэба разбэшчваць дзяцей. Кхе, кхе... А жыць можна і без навукі. Яшчэ і лепей бацькам — не будзе абы з кім звязвацца, наклікаць бяду на сябе і бацькоў... Ну, магарыч зробім, па кілішку якому, — дастаў з кішэні пляшку гарэлкі Вайтовіч і паставіў на стол.

Мітрафан паглядзеў на жонку. Тая паціснула плячыма і нічога не адказала. Тады ён сам напомніў Ганне:

— Там жа, здаецца, крыха сала заставалася?

— Якое там сала! Яго сорамна ставіць пану на закуску, — адказала Ганна, аднак пайшла ў каморку і прынесла на дошчачцы тоненькі кавалачак. Сапраўды, гэта была адна скурка, а не сала.

Гаспадар парэзаў яго на дробненькія скрылікі і адкроіў некалькі лустачак хлеба.


Ты не адзін. Иллюстрация № 2


Выпілі па кілішку.

— Закусвайце, проша пана, Хлеб наш, праўда, не такі, як панскі, але пры чарцы можа пайсці...

Вайтовіч адламаў кавалачак, панюхаў, аднак у рот не ўзяў.

— Не падабаецца пану наш хлеб? Выбачайце, чым багаты, тым і рады. У нас і такога няма ўдосталь... Ці нельга было б, проша пана, узяць з хлопцавай платы кіло трыццаць? Вясна, работа, а з хлебам туга, нават з такім.

Вайтовіч хвілінку памаўчаў, паморшчыў лоб і адказаў на просьбу:

— Праз месяц які можна наведацца.

— Дзякую пану за ласку. Войцік таксама даваў мне наперад.трохі.

— Што