Litvek - онлайн библиотека >> Лаўрэн Юрага >> Историческое фэнтези >> Меч Маладзіковага Промня >> страница 5
рас­клад цалкам задавальняў. Не паспеў жаўнер схіліцца над мерцвяком, як я зноў патузаў за шнур — і абодва прыхадні зірнулі на шпалеру. У той жа момант, прыадхінуўшы заслону, я маланкавым ударам увагнаў вастрыё мяча ў шыю кнехта, што знаходзіўся пры дзвярах. Другі яшчэ так і стаяў нахіліўшыся ды з разяўленым ротам, калі я скочыў да яго, узнёсшы над галавой меч. Доўга супрацьстаяць мне ён не здолеў. Праз якую хвіліну я ўжо надзяваў ягоную вопратку — ён найболей быў падобны да мяне целаскладам, — а таксама падбіраў сабе зброю ды кальчугу.


VII


Цяпер ужо можна было сустракацца і з рыцарамі. Ідучы ў кнехтаўскім рыштунку, нават не выпа­дала асабліва хавацца. Я прайшоў да тупіку і прысеў на парожак найбліжэйшага да лёху пакою — лепш, каб у целаахоўнікаў, калі яны выйдуць з патаемнага ходу, не было надта шмат часу на думанне пра тое, што самотны жаўнер робіць у нежылой анфіладзе.

Неўзабаве далёкае водгулле цяжкіх крокаў за сцяною падказала мне, што рыцары вяртаюцца. Я падняўся і, сціснуўшы алебарду, выпрастаўся пры ўваходзе ў пакой, нібы быў на варце. Праход ізноў расчыніўся, выпускаючы ў калідор пасланцоў: спярша паказаўся адзін, з паходняй; за ім другі — ён нёс меч, загорнуты ў залататканую камку. Па тым, як яны на хвілю замарудзілі, убачыўшы мяне, я зразумеў, што мой выгляд усё ж іх насцярожыў, — выгадаваныя вайной, яны заўсёды адчувалі небяспеку. Уставіўшы паходню на ейнае месца ў насценным гняздзе, яны пакрочылі ўздоўж па калідоры. Першы рыцар ішоў наперадзе, крыху захінаючы ад маіх вачэй другога, і трымаў руку на дзяржальне свайго мяча. Я ж стаяў, як i належыць прыдзвернай варце, — гледзячы проста перад сабой, крыху расставіўшы ногі, з адведзенай убок галябардай у правай руцэ ды закладзенай за спіну левай. Мая пастава i нерухомасць, здаецца, усё ж пераканалі ахоўнікаў, што недарэчна чакаць з боку звычайнага вартавога кнехта нейкае небяспекі, i яны расслабіліся. Бакавым зрокам я бачыў, што першы рыцар урэшце прыбраў руку з дзяржальна мяча, затрымаўся на месцы і азірнуўся на напарніка. Дастойнаму вою не надта выпадае атакаваць, калі супар не глядзіць у ягоны бок, але гэтым разам я не мог дапусціць, каб яны зраўняліся — тады б мае шанцы на перамогу значна панізіліся б, або увогуле не сышлі на нішто, — а разам са мной паразу пацярпеў бы i мой край, мой народ... Таму я ўдарыў. Крутануўшыся на левай назе, я зрабіў крок правай у бок ворагаў, і, перахопліваючы алебарду абедзвюма рукамі, скіраваў ейны канчар проста ў твар першаму рыцару, цэлячы пад прыўзнятую прылбіцу шалома. Выпрацаваныя рэфлексы змусілі яго імгненна азірнуцца на мяне і захінуцца закутай у браню рукой. Аднак, я ўсё-такі быў больш хуткі: канчар увайшоў у лоб, ломячы косці чэрапа, і твар адразу заліўся крывёю. Удар быў дастаткова моцны i трапны, каб сумнявацца, што ён адразу забіў супара насмерць, i я рынуў на другога. Той, аднак, ужо апынуўся па-за дасягальнасцю маёй алебарды. Пакуль я пераадолеў тыя колькі крокаў, што нас раздзялялі, ён ужо адклаў убок Маладзіковы Прамень і чакаў, выцягнуўшы з навязі цяжкую двухлёзавую сякеру. Сякера — страшэнная зброя, калі ў руках дастаткова сілы i спрыту; я сам часта яе ўжываю, бо яна прабівае кожны даспех. Кальчуга кнехта, што была на мне, для сякеры, бы пергамент, — тая праб'е яе, i нават не запаволіць свой лёт. У мяне цяпер была пэўная перавага — даўжынёй у дрэўка алебарды. Зрэшты, нядоўга: рыцар напраўду быў спрактыкаваным ваяром, i праз хвілю я, адкінуўшы перасечаны тронак, ужо агаляў свой меч. Кароткі меч — не зброя супраць сякеры, ды яшчэ калі тая — у руках закутага ў латы рыцара. Цяпер наступаў ужо мой супар, а я толькі і ведаў, што ўварочвацца ад ягоных замахаў. Мяне ратавала адно вузкасць калідора, замінаючы майму супару добра размахнуцца, але пакрысе, крок за крокам, я мусіў адступаць-цопацца назад — убок галоўнай залі. Неўзабаве ляск сякеры па сценах будзе пачуты за тымі, пакуль яшчэ далёкімі, дзвярыма, i мяне аточыць чорны натоўп, праз які я дакладна ўжо не праб'юся. Не! Я не магу гэтага дапусціць!

Вось рыцар узнёс для чарговага ўдару сякеру над галавой, i я, умомант выпусціўшы з рук меч, шпурнуў ад паса нож — проста ў шчыліну, што адкрылася паміж шаломам і нагруднікам. ІІІчыліна з'явілася толькі на кароткую хвілю — пакуль доўжыўся замах,— але я паспеў: перш, чым сякера пайшла ўніз, дзяржальна нажа ўжо тырчала з-пад ніжняга края шалома. Сякера вырвалася з кутых рукавак i на злёце, выбіваючы іскры ды крошыва, ударыла ў камень падлогі ўсяго за паўкрока ад мяне. Побач з ёй, звонка бразнуўшы напаследак даспехам, зваліўся ў непрытомнасці смерці мой супар. Я зняў свой шалом, сцягнуў з галавы лямцавы падшаломнік i выцер спатнелы лоб: гэты супар змусіў-такі мяне паскакаць. Адпачыўшы хвілю, я пачаў адшпільваць на мёртвым рыцары раменьчыкі панцыра — цяперака мне ягоны рыштунак, без сумневу, будзе больш прыдатны, чым яму. Як, зрэшты, і чароўны сыгнет-ключ, які я знайшоў пад даспехамі. Потым узяў у рукі i Меч. Чамусьці ён мне ўяўляўся іншым — больш доўгім, больш вузкім, з бліскучым лязом ды светлай асадкай. Пэўна, ягоная назва — Маладзіковы Прамень — навеяла падобныя ўяўленні. Бо на самой справе ён быў сярэдняе даўжыні і досыць шырокі, з лязом нязвыклай дзіўнаватай формы, выкананым з чарнёнае сталі. Мусіць, так і павінен выглядаць меч, выкуты старажытным народам у пракаветныя часы. Я ўзважыў зброю на руцэ — яна была вельмі цяжкая, быццам чароўныя ўласцівасці дадавалі клінзе чыста фізічнай вагі. Я вярнуў Меч у похвы і павесіў за спіну — каб менш замінаў пры хадзе ды ў бойцы.

Новаздабытыя даспехі пасавалі мне ў самы раз, і я, трэба прызнаць, быў ад іх у захапленні. Лёгкія, але трывушчыя (як паказваў досвед колішняй бітвы), яны не перашкаджалі рухам і сядзелі, як ўлітыя, прычым амаль не бразгацелі пры хадзе. А адзнака княскае гвардыі на плашчы магла мне дапамагчы выбрацца з замка.

Перахаваўшы целы мёртвых ворагаў па-за мэбляй ды куртынамі ў розных пакоях, я пачаў шукаць выйсця навонкі. Тут было некалькі магчымасцяў. Найпрасцейшы, але, разам з тым, найрызыкоўнейшы крок — убегчы ў пасадную залу, удаючы пасланага па Меч рыцара, і падняць гвалт, што ў замак пранік чужынец. Ахова скіруецца ў Залу Чараў, а я скарыстаю бязладдзем і, выбраўшы момант, прабяруся да брамы. Аднак, па-першае, мяне можа выдаць мой чужаземны акцэнт; па-другое, няма пэўнасці, ці не загадае Гатард у такім разе перадаць Маладзіковы Пра­мень пад узмоцненую ахову, з якой я ў часе патрэбы не змагу даць сабе рады. Другі шлях, І, здаецца, самы бяспечны, — пашукаць выйсце ў процілеглым напрамку: сярод бочных адводаў ці праз перасячэнні з іншымі галерэямі. Але існуе небяспека