Litvek - онлайн библиотека >> Лаўрэн Юрага >> Историческое фэнтези >> Меч Маладзіковага Промня >> страница 15
бялёсай смугой, нас падхапіла нейкая віхура і памчала ўдалеч. Дамоў...


* * *

На зыходзе наступнае ночы злучаныя войскі незваяваных яшчэ князёў нашага краю пад вярхоўніцтвам князя Ваіслава вышыхтаваліся на раўніне, каб выступіць насустрач чорным рыцарам Гатарда. Мудраславава закляцце разагнала з неба хмары, i я вынес пад зыркае ззянне маладзіка магічны Прамень-меч. Калі водбліск месячнага сяйва ўпаў на кляйнот узнесенага ўгару дзяржальна, клінга раптам заіскрылася-зазіхацела халодным полымем, а я зразумеў, што справа завершаная, — ніякая магічная моц цяпер не зможа супыніць нашую адваёву. Народ ды край бу­дуць вызваленыя і застануцца свабоднымі — цяпер і назаўсёды!

Я ўзнёс зіхоткі меч над галовою і павярнуўся да шыхтоў. Бадзёрым, вясёлым і ваяўнічым рыкам войскі прывіталі цуд, што стаўся — і рушылі ў наступ...


1991, 2003.