Litvek - онлайн библиотека >> Лаўрэн Юрага >> Историческое фэнтези >> Меч Маладзіковага Промня >> страница 2
і дзень; за блізкім лесам хавалася сонца, кідаючы чырванаватыя водбліскі на зруйнаваны і выпале­ны дарэшты Велеміраў замак.

Хістаючыся, я ўзняўся. Немавед нашто падхапіў з зямлі свой напалову расколаты шалом, абвёў напаўуцямным поглядам мёртвае поле і... ўбачыў бацьку. Ён ляжаў на кучы забітых ім ворагаў. Ягоная правіца ўсё яшчэ сціскала перасечанае дзяржальна булавы, нават мёртвая не хочучы выпусціць гэтак ж мёртвую зброю, а з-пад нагруднае пласціны панцыра тырчала чорнае дрэўка дзіды.


III


Я даўно не быў дома: можа, гады з тры, а можа, нават i болей. Пасля смерці маці мы з бацькам нячаста наведвалі роднае паселішча. Служба найміта-ваяра i так не надта дазваляе заседжвацца ў хаце, а нас з домам ужо нічога i не звязвала. Аднак цяпер я вырашыў туды вярнуцца. Не таму, што мне не было куды пайсці — мяне з ахвотаю прыняла б кожная дружына, а проста таму, што ваярства страціла для мяне ўсялякі сэнс. Больш не вабіў покліч бою, не клікаў у дарогу конскі пошчак і бразгат зброі — я стаў абыякавым да гэтых, некалі такіх мілых майму сэрцу, згукаў. Таму я пастанавіў вярнуцца дадому. I вось вярнуўся...

...Мінула ўжо колькі квадраў з часу майго вяртання. Я сядзеў на прызбе і плёў сетку для ловаў. Раптам нечы цень захіліў мне святло; я ўзняў вочы — перада мною стаяў невысокі, сівы, як голуб, стары з доўгай белай барадой і разьбяным посахам у руках. Ён з'явіўся так нячутна, што нават я — спрактыкаваны вартавы і паляўнічы — не пачуў ягонага набліжэння: нездарма кажуць, што вешчбіты не ходзяць — іх пераносяць духі ветру. А гэта ж быў найславуцейшы з кудзебнікаў — сам Мудраслаў, вярхоўны валхвец і чараўнік. Я ніколі не бачыў яго раней, але ў шматлікіх легендах ды баладах, што апявалі чыненыя ім цуды, неаднойчы — і вельмі дакладна — апісваліся і гэты разьбяны чарадзейны посах, i гэты месяцападобны жалезны абярэг, што звісае з шыі на плеценым валасяным шнурку, i гэтая срэбная дыядэма на высокім ілбе.

Маё здзіўленне з ягонага нечаканага прыходу было гэтак вялікае, што я не мог вымавіць ані слова. Але Мудраслаў, прывітаўшы мяне, сам пачаў гаварыць:

— Войшаль! Зоры ўказалі мне на цябе! Ты — адзіны, хто можа ўратаваць наш край. Чорныя войскі Гатарда зваявалі большасць нашых княстваў, замкі падаюць адзін па адным. Яшчэ ніколі ра­ней такі магутны вораг не прыходзіў у нашыя землі. Таму я клічу цябе да зброі!

Я паспрабаваў запярэчыць, што адзін вой ніколі не адолее ў змаганні цэлае войска, а тым болей войска такое шматлікае i спрактыванае, як чорныя рыцары Гатарда. Аднак вешчбіт запярэчыў.

— Адолее, — сказаў ён, — калі будзе ўзброены мячом, якому найменне — Маладзіковы Прамень. Ці чуў ты калі пра яго? — запытаў ён, а калі я адмоўна хітнуў галавой, працягнуў: — Задоўга да таго, як мы прыйшлі ў гэтыя землі, жыў тут старажытны i мудры народ. Мы яго ўжо не заспелі, але дзякуючы кнігам, знойдзеным у пакінутых пячорах-бажніцах, здолелі даведацца пра шмат якія даўнія тайніцы. I адной з іх быў Маладзіковы Прамень — меч, які выкавалі валхвяцы гэтага народу ў даўнія часы, каб здолець супрацьстаяць варожай навале, гэтак жа жудаснай і ўсёзнішчальнай, як цяпер — войска Гатарда. Яны вырабілі гэты меч з маладзіковага сяйва, працягнуўшы тонкі, як ніта, прамень скрозь зачараванае адмысловымі кудзебствамі колца. Пра­мень трыкроць астуджалі ў крынічнай вадзе, аж пакуль не сцвярдзеў ён у тонкую палоску металу, з якой далей валхвяцы выкавалі пад святлом поўні ды покрывай таемных закляццяў неймаверна вострае лязо. Так паўстаў Маладзіковы Прамень, створаны для абароны ад нязмерна мацнейшага ворага. У ім тоіцца чарадзейная сіла месяца, які, паміраючы, штораз родзіцца наноў. Як толькі першы прамень нованароджанага месяца ўпадзе на кляйнот, што вянчае дзяржальна, ваяр, які ўзнясе меч, зробіцца непаражальны і непераможны — аж пакуль не зменіцца квадра (так мудрадумныя кудзебнікі даўняга народу ўчынілі з перасцярогі перад людскай натурай — каб уладар мяча, разбіўшы ворага, не захацеў стаць сам заваёўнікам).

На хвілю ён замоўк, а потым зноў прадоўжыў:

— Зоры мне сказалі, што сярод усіх сыноў нашага народу толькі ты адзін здольны выцягнуць Маладзіковы Прамень з похваў і ўзняць яго супраць ворагаў. Але гэта зусім няпроста. Перш, як ухапіць ягонае дзяржальна і стаць на чале нашых войскаў, ты мусіш гэты меч здабыць. За сотні гадоў ён неаднойчы змяняў уладальніка. 3 часам людзі — не без дапамогі нашых заклёнаў — забыліся на ягоныя чароўныя ўласцівасці, і пачалі ўспрымаць яго толькі як каштоўную і старажытную, але ўсё ж звычайную, зброю. Апрача вешчбітаў толькі адмыслова выбраны захавальнік — Мечнік — быў пасвячоны ў тайніцу клінка. Апошнім Мечнікам быў князь Велемір. На нядобры выпадак — а можа, з веданнем і адмысловым намерам — Гатард са сваім войскам наблізіўся да на­шых межаў напрыканцы другое квадры, калі не было шанцаў ажывіць Прамень. Велемір не змог ужыць яго, таму гэты меч пасля паразы князя, сярод іншых велеміравых каштоўнасцяў, трапіў у рукі чужынцаў, і цяпер Чорны Князь Гатард трымае яго ў сваёй скарбніцы, у замку Гадор на Каменнай Гары.

Гневам выбухнула мая душа, калі я пачуў тыя словы: каб не залішняя міратворнасць ды прытойлівасць жрацоў (бо, напэўна, пра той напад яны ведалі яшчэ тады, калі яго можна было пазбегнуць), каб не вечная іх боязь парушыць волю багоў, дык, можа, не было б гэтае невыноснае паразы; можа, засталіся б жывымі мой бацька і мае браты; можа, усё б было іначай! Аднак, вою не выпадае даваць волю пачуццям: з каменным тварам ды без найменшае адзнакі ўзрушанасці я кіўнуў галавой Мудраславу на знак таго, што разумею яго. Але гэты выбух гневу ўсё змяніў: у маіх грудзях ізноў пачала расці прага бою, прага змагання.

— Табе трэба ўжо ісці, — ціха прамовіў старац; падобна, ён нават думкі не дапускаў, што я магу адмовіцца. — Цяпер усё ў тваіх руках. Я хацеў бы дапамагчы табе, але не маю сіл супрацьстаяць чорнай магіі чараўнікоў Гатарда. Адзінае, што магу — даць табе гэты старажытны абярэг, што належаў яшчэ майму прадзеду, — вяшчун зняў з сябе і, сказаўшы пахіліць галаву, павесіў мне на шыю месяцападобны талісман. — Ён абароніць цябе ад варожага наслання, а ў патрэбе дазволіць звярнуцца па дапамогу да духаў нашае зямлі. Але памятай: духі не любяць, калі іх занадта часта турбуюць — у першы раз яны дапамогуць, але ў другі могуць загубіць. I яшчэ адно: зараз ветах; на трэцюю ноч, лічачы ад тае, што надыходзіць, родзіцца маладзік. Калі князь Гатард вынясе перад світаннем меч пад ягонае сяйво, дык стане непераможны, а наш край назаўсёды трапіць да яго ў падданства — больш ніколі ўжо мы

Litvek: лучшие книги месяца
Топ книга - Фундаментальные законы человеческой глупости [Карло Чиполла] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Бунтарка в академии. Турнир Четырёх Стихий [Алекс Найт] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Навеселе. Как люди хотели устроить пьянку, а построили цивилизацию [Эдвард Слингерленд] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Искусство комплиментов: как с помощью магии слов ловко очаровывать людей [Арт Гаспаров] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Опасная находка [Андерс де ла Мотт] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Верни себе свою жизнь. 7-недельная программа по преодолению стресса, депрессии и тревожных состояний, основанная на АСТ-терапии [Карисса Густафсон] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Большая книга таро. Полная энциклопедия глубинного толкования символов, описания карт и раскладов от Мастера [Мартин Вэлс] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Кризис и Власть Том II. Люди Власти. Диалоги о великих сюзеренах и властных группировках [Сергей Игоревич Щеглов] - читаем полностью в Litvek