Litvek - онлайн библиотека >> Андрэй Федарэнка >> Современная проза и др. >> Шчарбаты талер >> страница 3
памерамі.— Вось, вазьмі... І калі забудзеш мяне, паглядзіш на гэтую манету і ўспомніш. А калі будзе цяжка... ну, не будзе хлеба на стале — прадасі.

Аксана, кранутая, узяла манету, адчула ў далоні халаднаватую прыемную цяжкасць. Яна правяла пальцам па няроўнасцях рубца, пакалупала­пагладзіла выпуклы ўзор на манеце. Манета была сцёртая, старая, тускла­белага колеру, а рубец — зеленаватага. Так і хацелася хутчэй пачысціць яе вб пясок і добра разгледзець.

— Бяры смела,— запэўніяа Каця.— Тата аддаў мне ўсю сваю калекцыю назаўсёды.

— А што гэта, срэбра?

— Вядома, срэбра. Можа, плаціна. Старадаўнія манеты ўсе срэбныя. Або залатыя. Ці плацінавыя.

Аксана не магла не паверыць ёй. У Кацінага бацькі была цэлая калекцыя самых розных манет, і, вядома, Каця разбіраецца ў гэтым ва ўсялякім разе лепш за яе, Аксану. Манеты ляжалі ў маленькіх скрыначках пад шклом, кожная манета ў асобным квадраціку. Але бацька, з тых часоў, як зволіўся з завода, дзе працаваў інжынерам, і ўзяўся, паводле Каціных слоў, «рабіць сапраўдныя грошы», сваёй калекцыяй зусім перастаў цікавіцца — яму проста не хапала часу. Калі­нікалі Каця з Аксанаю нават без дазволу бралі скрыначкі і гулялі з манетамі.

Але такую, якую дадаравала ёй цяпер Каця, Аксана ў калекцыі не бачыла.


Раздзел 3. У ЗАВУЧА

Завуч Андрэй Адамавіч і на выгляд, і па гадах быў маладзейшы за Аксанінага бацьку. Чамусьці ён саромеўся сваёй маладосци, таму і з вучнямі, і з іх бацькамі заўсёды стараўся размаўляць строга, нават сярдзіта. Яму здавалася, што за строгасць і сярдзітасць яго будуць больш паважаць.

Коратка падстрыжаны, румяны, да бляску на твары паголены, у малінавага колеру пінжаку і ў бялюткай кашулі без гальштука, падобны больш на банкаўскага служачага ці на біржавага маклера, але ніяк не на настаўніка, Андрэй Адамавіч сядзеў за сталом і пакручваў у сваіх дагледжаных пальцах тонкі аловак. Гаворачы, ён пазіраў не на бацьку, а ў акно.

Бацька прыляпіўся на крайнім ад стала крэсле. Штораз ён здымаў акуляры, вінавата хукаў на шкельцы, праціраў іх насоўкаю і зноў успіраў на нос. Ён не чакаў, што завуч акажацца такім строгім, а размова — такой непрыемнаю.

— Добра, настаўніца адразу здагадалася, хто мог напісаць такую запіску,— казаў завуч,— і звярнулася не ў міліцыю, а да мяне. Хоць няцяжка ўявіць, што яна перажыла. Вы спытаеце, чаму падазрэнне адразу выпала на вашу дачку? — працягваў завуч, хоць бацька нічога не пытаў.— Адкажу. Акрамя Аксаны, у класе проста больш няма каму прыдумаць такое. Хто прынёс у школу прыблуднага ката і выпусціў яго на ўроку геаметрыі? Аксана Гамола. Хто прыдумаў працягнуць ад дошкі да задняе парты тонкую лёску, аб якую настаўніца батанікі пабурыла прычоску, акрамя таго так напалохалася, што не змагла весці ўрок? А хто запіхнуў у скрыначку для крэйды шпульку, сцягнутую гумаю, і калі настаўнік матэматыкі пачаў адчыняць скрыначку, яна затрашчала і заскакала ў яго руках? Тут і чалавека з моцнымі нервамі можна давесці да інфаркту, не кажучы пра слабага здароўем, пажылога настаўніка... Потым, прабачце, вашая дачка ўвесь час хлусіць. Варта ёй спазніцца ў школу або не вывучыць урок, як яна з самым нявінным і праўдзівым выглядам паведамляе, што ў вашым двары быў землятрус, паводка, пажар, што ў вашую кватэру ўламаліся рабаўнікі, што да вас прыехалі госці з Канады, што вы нібыта паехалі ў археалагічную экспедыцыю ў Бразілію і пакінулі яе адну...

— Я не хачу абараняць Аксану,— пакашляўшы, адважыўся ўступіць у дыялог бацька,— але фантазіі звычайна ўласцівыя ўсім здаровым дзецям...

— Асабліва калі пад фантазіямі разумець запіскі настаўнікам аб выкраданні іхніх дзяцей. Або званкі ў школу, што школа замініраваная.

— Хіба? — ускінуўся бацька.

— Вось бачыце, вы нават мала здзівіліся. На шчасце, такіх званкоў пакуль не было. Але калі б такі званок, не дай Бог, здарыўся — паверце, у першую чаргу ўспомнілі б пра вашую дачку.

— Што ж, мне яе забіць? — прамовіў раптам бацька, з такой стараннасцю выціраючы шкельцы акуляраў, што пад ім зарыпела крэсла.

— Не зразумеў,— падняў бровы завуч.

— Нічога, гэта я так... Кажу, я згодзен з вамі.

Завуч памаўчаў.

— Вы не спяшаецеся? — спытаў ён.

Бацька зірнуў на гадзіннік. Да аўтобуса яшчэ было часу.

— Не, я вас слухаю, Андрэй Адамавіч.

— Цудоўна. Дык вось, я даўно збіраўся пагаварыць з вамі, як цяпер, сам­насам, ды ўсё неяк не выпадала. Разумею, што, магчыма, закрану тэму, якая непрыемная вам,— завуч паспрабаваў пальцам вастрыё алоўка,— але прашу зразумець і мяне: я не чужы чалавек, а педагог, таму пэўная доля адказнасці за паводзіны і выхаванне вашай дачкі кладзецца і на мяне таксама. Зрэшты, вы маеце поўнае права не адказваць, калі я закрану якіясьці далікатныя моманты вашага асабістага жыцця.

— Калі ласка, я вас уважліва слухаю.

— Як даўно вы развяліся з жонкаю — Аксанінаю маці?

— Пяць гадоў назад.

— Так... Выходзіць, практычна з першага класа, усе свае школьныя гады дзяўчынка без жаночай увагі.

Крэсла пад бацькам зноў жаласліва зарыпела.

— Як правіла дзеці з няпоўных сем'яў пакутуюць або ад недахопу ўвагі да іх, або ад залішняй увагі, калі іх занадта шкадуюць і песцяць,— разважаў далей Андрэй Адамавіч, не заўважаючы, што твар бацькаў мяняецца, з вінавата­ветлівага робіцца ўсё больш панурым.— Іншымі словамі, такія дзеці бываюць разбэшчанымі.

— І да якога з гэтых двух варыянтаў вы адносіце Аксану?

— Вось гэта мы зараз і высветлім. Вы, калі не памыляюся, археолаг?

— Не памыляецеся. Археолаг, кандыдат гістарычных навук.

— Ці не маглі б вы коратка апісаць расклад вашага працоўнага дня?

— Ну, раніцай прачынаюся, раблю зарадку, прымаю душ, гатую сняданак, буджу Аксану, збіраю яе ў школу, еду ў Акадэмію... Вам цікава гэта? — спытаў раптам бацька.

— Вядома! Далей, калі ласка.

— У Акадэміі я працую ў лабараторыі, з экспанатамі, або ў архіве, на кафедры... У пяць­шэсць гадзін вечара вяртаюся, Аксана ўжо дома, або гуляе, ці ў сяброукі.

— Так, або гуляе, ці ў сяброўкі... А як вы праводзіце выхадныя?

— Увосень ездзім за горад у грыбы, зімою — на лыжах, ходзім гуляць у парк Чалюскінцаў, у Батанічны сад, ездзім да маёй маці — Аксанінай бабулі — у Бярэзінскі раён...

— Да якой і сёння сабраліся?

— Так.

— Скажыце, а дзе цяпер ваша былая жонка?

— Тут, у Мінску. У яе цяпер свая сям'я і свае дзеці.

— Аксана наведвае яе?

— Я не забараняю дачцэ рабіць гэта,— панура адказаў бацька.

— Зразумела, але ці часта Аксана бывае там?

— Рэдка. Ёй не падабаецца там.

Самому бацьку таксама ўсё менш і менш падабалася гэтая «педагогіка», якая нагадвала нейкі допыт. Але ён мусіў
Litvek: лучшие книги месяца
Топ книга - Совершенные [Марина Суржевская] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Малабарские вдовы [Суджата Масси] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Антидемон. Книга 2 [Серж Винтеркей] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Антидемон. Книга 3 [Серж Винтеркей] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Ревизор: возвращение в СССР 3 [Серж Винтеркей] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Антидемон. Дилогия (СИ) [Серж Винтеркей] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Мозг и бизнес [Андрей Владимирович Курпатов] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Отбор для дракона (СИ) [Наталья Шнейдер] - читаем полностью в Litvek