Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Полное руководство по методам, принципам и навыкам персонального коучинга [Джули Старр] - читаем полностью в LitvekТоп книга - На службе зла [Роберт Гэлбрейт] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Малиновый пеликан [Владимир Николаевич Войнович] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Рассечение Стоуна [Абрахам Вергезе] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Авиатор [Евгений Германович Водолазкин] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Богатый папа... Бедный папа... [Роберт Тору Кийосаки] - читаем полностью в LitvekТоп книга - 7 навыков высокоэффективных семей [Стивен Р Кови] - читаем полностью в LitvekТоп книга - В поисках потока. Психология включенности в повседневность [Михай Чиксентмихайи] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Іван Сяркоў >> Детская проза >> Мы з Санькам у тыле ворага >> страница 6
летам2, а вярнуўся аж вясной. Гасцінец прынёс: чырвонаармейскую шапку, папругу і абмоткі. У шапцы з чырвонай зоркай красаваўся я, папругай ён сам падпяразваўся, а абмоткі аддаў маці. 3 іх добрыя супонькі выйшлі. Маці насіла на базар малако, гародніну і ўсё хваліла тыя абмоткі: трывалыя, мяккія, плячо не рэжуць.

Дні праз два ці тры пасля таго, як Буслік паладзіў радыё, бацька зноў атрымаў павестку. Цяпер у нас поўная хата радні і суседзяў. Першым прыйшоў дзед Мікалай — бацькаў дзядзька. У яго вялікія будзёнаўскія вусы і сівая галава. Здаецца, ён толькі што прыехаў з млына і не паспеў абцерушыць мучны пыл з валасоў. Дзед прывітаўся, сеў на лаўку і сказаў:

— Ну вось... дажыліся, ліха яго бацьку няхай.

Затым прыкульгаў наш сусед Захар Маляўка. Некалькі год назад яму бервяном у лесе пераламала нагу. 3 таго часу, наступаючы на яе, ён неяк смешна падскаквае. Мабыць, таму і мянушка за ім замацавалася — Скок. Спытай у людзей, дзе Захар Маляўка жыве, дык некаторыя плячыма паціснуць і пачнуць успамінаць, хто ж гэта такі. А скажы Скок — адразу пакажуць.

Дзядзька Захар жвава пераскочыў цераз парог, паставіў свой кіёк ля парога і, прызітаўшыся, спытаў:

— А мой жа ты татка, дык што ж гэта яно будзе?

Што яно будзе, яму ніхто не сказаў. Усе прамаўчалі.

Другі сусед, дзед Мірон, хмуры і маўклівы, калматы і здаравенны, як мядзведзь, не прыйшоў. У яго ў самога госці. Сына адпраўляе — Васіля. Мы з Санькам гэтаму рады. Толькі ўчора дзед абяцаў панакручваць нам вушы — у сад лазілі. I хто ведае, як бы ён паглядзеў на нас, калі б зайшоў у хату.

Мая цётка Марына з'явілася са сваім мужам дзядзькам Андрэем. Сама цётка нізенькая, кругленькая, як пампушка, затое дзядзька Андрэй худы і высокі, нібы жэрдка. На вайну ён не пойдзе. Кажуць, у яго трухлявая сярэдзіна.

— Дзякуй богу, там такія не трэба,— радуецца цётка.

— Не хвалюйся, і тут насярбаешся,— папярэджвае яе дзядзька Андрэй.

Само сабой зразумела, былі тут і мы з Санькам. Без нас, як без солі.

Госці сядзяць, выпіваюць і закусваюць. Звычайна ў такіх выпадках бацька гаворыць, што мне няма чаго рабіць за сталом, а сёння прамаўчаў. Таму мы з Санькам таксама сядзім разам з усімі,— праўда, выпіваць не выпіваем, а толькі налягаем на пампушкі са смятанай ды слухаем, што кажуць людзі.

Мой бацька густа дыміць цыгаркай і разважае:

— Гэтага трэба было чакаць. Тыдні два назад сустрэў я кума на базары. Яго старэйшага сына забралі ў армію. Дык вось кум і кажа: «Дрэнь справы, Кірыла. Выдалі ім вінтоўкі з патронамі і гэтыя, як іх, каскі. Відаць, пачнецца...»

Дзед Мікалай задуменна ківае сівой галавой:

— Ну, калі казкі выдалі, значыць, шабаш...

— Ды не, тат,— умешваюся я ў размову,— не казкі, а каскі.

— Адзін чорт,— адмахваецца бацька,— казкі ці каскі. Куля не паглядзіць.

Тут мне захацелася растлумачыць, што каску, мабыць, куля ўсё ж не праб'е, але падышла бабуля і тузанула за рукаў. Гэта, каб я не быў разумнікам і не лез куды не трэба.

— Я іх бачыў на польскай,— працягваў бацька.— Яны і тады на нас коса глядзелі.

Дзядзька Андрэй хрупае радыску і ў знак згоды ківае галавой. Яго востры кадык бегае па доўгай, нібы ў гусака, шыі, то ўткнецца ў падбародак, то схаваецца пад каўняром кашулі. Калі кадык супакоіўся, дзядзька заявіў:

— Атмасфера даўно зараджана порахам.

Ён заўсёды гаворыць па-вучонаму, асабліва калі пад чаркай.

— А куды ж, мой татка, мы глядзелі? — спытаў дзядзька Захар. Голас у яго тонкі, высокі. Сусед гаворыць, быццам на дудачцы грае.

— Туды і глядзелі,— адгукнуўся дзед.

— Давайце мы лепш спяём,— перабіла мужчынскія размовы цётка і, не чакаючы згоды, зацягнула высокім, прарэзлівым голасам. У нас з Сакькам аж у вушах зазвінела.

Ой, паля вы, паля,
Вы зялёны паля.
Мужчыны набралі духу і ляніва загулі басамі:

А чаму ж на вас, паля,
Ураджаю няма?..
— Трэба вышэй,— параіў Скок і пачаў дапамагаць цётцы:

А чаму ж на вас, паля,
Ураджаю няма?..
Ад натугі ў суседа выступілі на шыі жылы і пачырванеў твар. Здавалася, вось-вось у яго горле лопне нейкая струна і ўсё скончыцца. Але струна не лопаецца, і тонкі, чысты голас плавае над басамі:

Толькі вырасла адна
Кучарава вярба-а-а
— Вось, мой татка, як спяваюць,— пахваліўся Скок і зноў зацягнуў. Спяваючы, ён закідвае галаву ўгару, быццам певень п'е ваду.

Што пад той, пад вярбой,
Салдат ранены...
Яго падтрымала цётка:

Ў галавах у яго
Вараны конь стаіць.
Тут маці, якая да гэтага ўсё набівалася гасцям, каб яны паспыталі то бліноў, то студзіны, моўчкі паднялася з-за стала і, закрываючыся ад людзей хусткай, выйшла ў сенцы. Басы змоўклі. Толькі высокі голас суседа ўсё не хацеў сціхаць:

На грудзях у яго...
I раптам голас абарваўся. Апошнія словы Скок не праспяваў, а, уздыхнуўшы, прагаварыў:

Сцяг чырвоны ляжыць...
Настала цяжкая цішыня, толькі муха дзінькала ў акне, б'ючыся аб шыбу.

— Эх, чорт,— раззлаваўся раптам бацька і грукнуў па стале кулаком, аж падскочылі міскі і лыжкі. Потым ужо больш спакойна звярнуўся да гасцей:

— Аб чым я вас папрашу...

Тут бацькаў голас задрыжаў, і ніжняя губа часта-часта заторгалася.

— Усіх прашу: і цябе, дзядзька Мікалай, і цябе, Марына, і вас, суседзі, калі здарыцца такое... Словам, прыгледзьце сірот, калі што...

Цётка Марына адразу захліпала і загаласіла пра тое, што бедныя нашы галованькі і што самі мы таксама бедныя-бедныя. Мне аж самому захацелася плакаць, толькі Санькі пасаромеўся. Потым смяяцца будзе.

Дзед Мікалай пакратаў свае будзёнаўскія вусы, быццам хацеў праверыць, ці на месцы яны, і, глуха кашлянуўшы, адказаў:

— Бог дасць не здарыцца. Вернешся. А мы тут не кінем іх.

— Ды што казаць,— падтрымаў яго дзядзька Андрэй.

Па вуліцы я іду побач з бацькам і стараюся выглядаць героем, ступаю шырока, нага ў нагу з дарослымі. Не спяшаючыся, відаць, баючыся што-небудзь забыць, бацька вучыць маці:

— Авёс на агародзе сажніце, складзіце на хату — сушэй будзе. Ды толькі добра вымалаціце, а то мышы аўсянку пасякуць. Карова ацеліцца — цяля не трымайце. Не пракорміце. А будзе якая капейка — купіце на зіму хоць якога кабанчыка. Дзеду Мірону пуд пшаніцы аддасцё з працаднёў.

А маці ідзе і чамусьці яго не слухае. Яна думае пра нешта зусім іншае і