Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Легкий способ бросить пить [Аллен Карр] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Пространство вариантов [Вадим Зеланд] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Камасутра для оратора. Десять глав о том, как получать и доставлять максимальное удовольствие, выступая публично. [Радислав Иванович Гандапас] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Іван Пятровіч Шамякін >> Советская проза >> Снежныя зімы >> страница 2
лесе аднаму. А дырэктару, напэўна, здалося, што сказаў ён гэта з горыччу за сваё становішча, і той з разумнай далікатнасцю скіраваў размову ў другі бок.

Цяпер ён не думаў ні пра якія ўзроўні і спяшаўся туды, дзе прагучалі стрэлы, каб далучыцца да людзей.

Як учора хацелася адзіноты, так цяпер, невядома чаму, пацягнула ў кампанію, дзе будуць «высокія навіны», жарты, добры абед.

Незвычайная здольнасць арыентавацца ў лесе — сябры па паляванні называлі гэтую яго здольнасць «сабачым нюхам» — вывела дакладна, нібы па азімуце. Выйшаў на прасеку і ўбачыў іх, вясёлых, узбуджаных удачай.

Будыка згледзеў яго здалёк, здзівіўся, спытаў спачатку быццам бы і не надта прыхільна:

— О, і ты тут? — І раптам узрадаваўся: падхапіўся, пайшоў насустрач, накульгваючы — нацёр нагу.

— Таварышы! Старэйшына нашай паляўнічай карпарацыі — Іван Васільевіч. Ён павінен зарэгістраваць ваш рэкорд, Сяргей Пятровіч. Прашу знаёміцца. Мой партызанскі камандзір. Не, ты паглядзі, якога мы вепрука ўхадзілі. А зваліў Сяргей Пятровіч! Паляўнічае шчасце — як тыя грошы: ёсць — дык ёсць, а няма — дык няма. У Сяргея Пятровіча яно ёсць. Не, ты паглядзі, які звер! А-а! Што? Зайздросціш? Гляньце, як у Антанюка блішчаць вочы!

Будыка павітаўся і, не выпускаючы рукі, цягнуў Івана Васільевіча да кампаніі, нібы той упіраўся і не хацеў ісці.

Госці, відаць, добра набілі ногі, бо ўсе да аднаго сядзелі ці ляжалі на сырой і халоднай ужо зямлі вакол забітага дзіка — як тыя тубыльцы, што застываюць у нецярплівым чаканні, калі старэйшы пачне дзяліць здабычу. Ніхто, безумоўна, не адгукнуўся порстка на заклік Будыкі знаёміцца, толькі лена павярнулі галовы. Свае, Сіротка і Кляпнёў, заўсміхаліся. Госці ацэньвалі новага чалавека — пэўна, вызначалі, што за ён, якога рангу. Партызанскі камандзір — праз дваццаць гадоў гэта мала ўжо што гаворыць. А іншага тытулу Будыка не называў.

Іван Васільевіч падумаў: «Не спадзявайцеся, што я пайду па кругу і буду знаёміцца з вамі, буду першы працягваць руку. Не дачакаецеся, шаноўныя госці».

І паколькі Будыка цягнуў яго да паляўнічага трафея і, па сутнасці, заклікаў у першую чаргу пазнаёміцца з ім, то Антанюк так і зрабіў — аддаў усю ўвагу забітаму зверу.

Дзік ляжаў пад дубам, ашчэрыўшы жоўтыя клыкі, з рота сачыўся струменьчык яшчэ свежай крыві. Але забіты ён быў не тут — сюды падцягнулі; туша зрабіла шырокі след-сцежку, ссунуўшы лісце, патрушчыўшы жалуды, на карэннях садраўшы мох, пакінуўшы вузенькую стужку ўжо не чырвонай, a рудой, як іржа, крыві.

— Прызнайся, што зайздросціш! Скажы праўду! Сяргей Пятровіч, зайздросціць? Паглядзіце на яго! А калі зайздросціць такі стралок, як Анташок… — Будыка ляпаў дзіка па баку. — Не, ты ацані. З двух стрэлаў зваліць такога! І не зблізку. Высунуўся з тых кустоў, а Сяргей Пятровіч стаяў за тым дубам. Вунь там. Колькі метраў? Прыкінь!

Антанюк прыкінуў. Усё. З аднаго позірку спрактыкаванага паляўнічага і яшчэ больш вопытнага чалавека, які ўсё бачыў, сам быў у розных абставінах — і гаспадаром і госцем. Здзівіць яго чым-небудзь цяжка было. Але здзівіўся — спрыту і ўменню сябра свайго.

Бачыў Антанюк арганізаваныя паляванні, у якіх загадзя распісваўся кожны стрэл — дзе, калі, з якой адлегласці — і звяроў трохі што не прывязвалі. Таму заключыў, што шмат якія з тых паляванняў, у наладжванні якіх і ён часам удзельнічаў, былі, мякка кажучы, бяздарныя ў параўнанні з гэтым. Там арганізацыя ўсюды вылазіла, і пра яе самі ж наладжвальнікі расказвалі пасля анекдоты. Пра гэтае ж паляванне анекдота, бадай, не раскажаш. Аднак Іван Васільевіч не стрымаўся — спытаў:

— Колькі егераў ганяла?

Будыка засмяяўся.

— Ох, і зануда ж ты, Іван! Адзін. Змітрок. Пайшоў званіць, каб прыйшлі машыны.

Але, чорт вазьмі, гэта трэба ўмець: даць госцю ўсе сто паляўнічых пакут і радасцей! Вывадзіць яго ад світання так, што вунь — паварушыцца не можа, а пасля, пад вечар ужо, выгнаць дурнога дзіка дакладна на яго, на госця, а не на каго другога. Такі заядлы Мыслівец, як Сіротка, не стрываў бы, як ні дамаўляйся з ім, — б’е ён без промаху. Дык не ж — адзіны сапраўдны паляўнічы не мог нават стрэліць, быў блакіраваны. Нездарма ляжыць цяпер такі пануры.

Антанюк павярнуўся да госця.

— Віншую вас.

Чалавек, якому таксама даўно пераваліла за паўсотню, міністр, заззяў, як дзіця, ад шчасця. (Усе мы на паляванні, на рыбнай лоўлі — дзеці). Адразу падняўся на ногі — пазнаёміцца. Моцна сціснуў Антанюкову руку, затрымаў даўжэй, чым патрабуе ветлівасць, пільна зазірнуў у твар разумнымі карымі вачамі, якія даўно навучыліся распазнаваць людзей, чытаць іх думкі.

Антанюк віншаваў шчыра і ўсміхаўся шчыра — Сяргей Пятровіч убачыў гэта і адчуў сімпатыю да яго.

— А мы з вамі страчаліся, — сказаў Іван Васільевіч.

— Так, так… — пацвердзіў госць, але не прыгадаў — калі, дзе — колькі перад ім прайшло людзей! — і, каб не выдаць, што не помніць, адступіў убок, даючы дарогу памочніку, які чакаў сваёй чаргі, каб пазнаёміцца з Антанюком (не мог ён ляжаць, калі падняўся начальнік).

Сяргей Пятровіч жартаўліва завойкаў:

— Ой, вой, мае бедныя ногі. Нацёр да крывавых мазалёў.

Будыка задаволена зарагатаў:

— Але ж вы, Сяргей Пятровіч, убілі не адны ногі. Во, — ён усё яшчэ гладзіў дзіка, а цяпер запляскаў абедзвюма далонямі па сцягну, выбіваючы вясёлы такт. — Што тут мазалі… Такі трафей. Праўда, Мар’ян? — звярнуўся да Сіроткі. Той не адказаў, і Будыка зноў засмяяўся, закрычаў: — Во, бачыце? Сіротка — як сіротка. Ад няўдачы. А ў Івана вочы гараць. Зайздросціш? Прызнавайся!

— Зайздрошчу, — падыграў Антанюк.

Тоўсты Кляпнёў, перакуліўшыся з боку на бок, сказаў:

— Зайздрасць — прыватнаўласніцкі перажытак. Вучыцеся ў мяне. Я зайздрошчу толькі таму, хто жарэ зараз кілбасу з такога кнырка. І каўтаю слюнку. Хутчэй бы прыязджаў Змітро.

— Можа праўда таварышы незадаволены? — заклапочана спытаў госць. — Але ж я так разумею: палявалі разам… паляванне на такога звера — справа калектыўная.

— Ды што вы быццам апраўдваецеся, — адгукнуўся маўклівы Сіротка. — Першы раз хіба? Мы — старыя зубры. Адзін Валянцін Адамавіч не разумее паляўнічай этыкі.

— Я? — закрычаў Будыка, шчыра ўзбуджаны і прытворна абураны.

— Ты. Дылетант! — амаль зняважліва кінуў Антанюк. Немаведама чаму, як халодная хваля, ударыла ў сэрца злосць на Будыку.

«Чаго ты мітусішся? Хто, хто, а я наскрозь цябе бачу. Усе мы прымалі гасцей і часам падхалімнічалі перад тымі, хто над намі. Але ж мы — грэшныя чыноўнікі, а ты — вучоны».

Антанюк баяўся такіх нечаканых перамен у сваім настроі. Падышоў да кампаніі добры, лагодны і — раптам, без дай прычыны, такі паварот. Навошта? Сапсаваць людзям