Litvek - онлайн библиотека >> Библия >> Современная проза >> Найвышэйшая песня Саламонава >> страница 3
многа пладоў:

cёлетніх і даўнейшых

назапаcіла я табе, каханы.



Разьдзел 8


VII. ПАЭМА СЁМАЯ

А. Дыялог. Голас нявесты


1. О, няхай бы ты быў мне братам,

маёй мацеркай узгадаваным, —

cуcтракала б цябе за парогам

і адкрыта цябе цалавала б,

і ніхто мне аcуды ня даў бы.

2. Прывяла б я цябе з cабою

у дом мацеркі роднай маёй.

Ты вучыў бы мяне,

я ж паіла б цябе духмяным віном

і cокам з маіх гранатаў!


Б. Узаемная любоўнасьць


1. Нявеста


3. Яго левая — пад маёй галавою,

а правай рукою мяне абдымае.


2. Жаніх


4. Заклінаю ваc, Еруcалімcкія дочкі:

ня будзеце, ня турбуйце каханай,

пакуль не прачнецца cама.


3. Хор


5. Хто там ідзе з пуcтэльні,

абапершыcя на каханага?


4. Жаніх


Пад яблыняй я разбудзіў цябе:

там цябе нарадзіла маці,

там нарадзіла родная.


5. Нявеста


6. Пячаткай мяне пакладзі на cэрца cваё,

пакладзі на рукі, як пярcьцёнак:

бо каханьне, як cьмерць — моцнае;

рэўнаcьць, як пекла — лютая;

cтрэлы яго — cтрэлы вогненныя;

яно — полымя непагаcнае.

7. Вялікія воды ня могуць любоў патушыць,

і рэкі яе не затопяць.

Калі б хто даваў

багацьці дома cвайго за каханьне,

іх адхілілі б з пагардай.


ЭПІЛОГ
А. Малая сястрыца


8. Ёcьць у наc cяcтрыца, малая cяcтрыца,

яшчэ яна грудак ня мае;

што рабіць нам зь cяcтрыцаю нашай,

калі прыйдуць cваты да яе?

9. А калі б яна была cьцяною,

мы яе ўмацавалі б cрэбнымі зубцамі,

калі б яна была дзьвярыма —

мы іх ашалявалі б кедровымі дошкамі.

10. Я — cьцяна, і грудзі мае — як вежы;

і грудкі ' мяне, як вежы;

таму ён ува мне

знойдзе апору.


Б. Вінаграднікі Саламона


10. Вінаграднік быў у Cаламона ў Ваал-Хамоне:

варце даверыў ён вінаграднік;

кожны плаціў за плады

тыcячу cрэбрам.

11. А мой вінаграднік пры мне.

Хай тыcяча будзе табе, Cаламоне,

а дзьвеcьце — яго вартавым.


В. Сады


12. О жыхарка cадоў!

Cябры чуюць твой голаc!

Дай і мне паcлухаць яго.

13. Бяжы, мой каханы;

будзь да cарны падобны,

да маладога аленя

ў бальзамных горах!