Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Вся кремлевская рать. Краткая история современной России [Михаил Викторович Зыгарь] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Восемь религий, которые правят миром. Все об их соперничестве, сходстве и различиях [Стивен Протеро] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Вокруг света за 80 дней [Жюль Верн] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Рассказ >> Аліва і меч >> страница 3
на хвіліну знік у суседні пакой, потым вынес адтуль янотавую шубу і кажух і кінуў іх якраз ля даспехаў.

— Цягніце жэрабя, каму на чым. Ложкаў, на жаль, няма — выкінуў, бо месца не хапала.

Шуба дасталася Шлыку, кажух — Арсеню. Пакуль раскладалі посцілку, гаспадар стаяў над кватарантамі са свечкай.

- Я вас толькі папрашу курыць вельмі асцярожна і яшчэ… не страляць у пакоі… Быў у мяне тут адзін такі, Балабан па прозвішчу. Напіўся, п'яны, і самай лепшай маёй статуі руку адстрэліў.

- Гэта парушэнне рэвалюцыйнай законнасці, - сурова сказаў Воўкаў.

— Балабана гэтага тры дні таму кітайцы забілі, за здраду, — сказаў Шлык. — Варта было б дашукацца, чаго гэта адзін вораг рэвалюцыі ў другога кватараваў.

— Так мне ўжо шанцуе, — сумна і спакойна сказаў Маеўскі, - заўсёды ў мяне на кватэры ворагі рэвалюцыі.

Воўкаў толькі тут разглядзеў яго твар і постаць. Быў гэта волат з грубаватым, мужыцкім абліччам, вельмі сінімі невялікімі вачыма пад чорнымі густымі бровамі. Але скроні ў волата былі сівыя, але ў вачах залягла сто-ма, не тая стома, якую прагоніш добрым сном, а зацяжная, непасільная, гадамі сабраная.

— Вы адзін? — спытаў Арсень, седзячы на кажусе.

— Жонка ў вёсцы. Тут — голад… Спіце.

I ён фукнуў на свечку.

Шлык бурчэў, загортваючыся ў шубу. Паклаўся. Раптам сказаў:

— Дажывем з вашай мяккацеласцю. Зробяць з нас каклету пад флоцкім совусам.

— Трэба казаць "падліўкаю", — суха сказаў Арсень.

- Мы гімназій не канчалі.

— Мяне ў гімназіі нашай мове таксама не вучылі. Спі.

…Раніцай Арсеня разбудзіў гаспадар. Шлыка ў пакоі не было, ён пырхаў у далоні недзе на ганку, за акном. Воўкаў адчуваў сябе свежым, нават нага не балела Ён весела зірнуў у вочы гаспадару і зноў пабачыў той самы выраз.

— Вы што такі? Дрэнна адпачылі?

— Я стаміўся трымаць на плячах цяжар, які павінен несці цэлы народ. Я адзін, і нікому ўсё гэта не цікава.

- Самі адмежаваліся, — сказаў Арсень, нацягваючы боты. — Нашто вам было ваша багацце?

Маеўскі ўздыхнуў:

— Нам з жонкаю мала трэба. Вось за ўсё гэта, што вакол, я і ахвяраваў здароўем. Лесам гандляваў, толькі каб купляць іх, каб вызваляць з прагных рук, з рук невукаў, хціўцаў, гандляроў сумленнем.

Арсень заўважыў за спіною Маеўскага Юстына з ручніком на плячы, ружовага ад халоднай вады. Твар у Шлыка быў іранічны.

— Я быў зусім малы, — казаў далей Маеўскі, - былі мы аднадворцамі. I быў у нашай вёсцы поп. Авакум, раўніцель. Дарогі будаваў, школу царкоўную адкрыў. Хлопцы з дзеўкамі на Вялікдзень прыходзілі на цвінтар, але ў царкву не ішлі. Ім было цікава пабалбатаць і пасля пахрыстосавацца. Дык ён упраўленне на хвіліну перадасць дзячку і выходзіць з рызніцы паляваць на іх. Як перацягне ружанцам па спіне. "Аггелы, — крычыць, — адроддзе пекла!" I вось адкапаў нехта на старым гарадзішчы каменнага ідала. Ляжыць жанчына неверагоднай прыгажосці і спакусы, а на прычынным месцы ў яе шалаш. Бацька мой хацеў яе купіць, натоўп вакол, а тут з'яўляецца поп і пачаў крычаць.

— Вочы нясытыя, з-за жонак лепаабразных, з-за ідалаў багамерзкіх імя Божае забываеце. Так бы і кінуліся на паганства сіе і пажэрлі.

Выхапіў з рук у нейкага мужыка лом і ахнуў — толькі пырскі каменныя паляцелі. А я заплакаў. Шкада мне стала такую прыгажосць.

— Прадукт першабытнай пячорнай цемры, — сказаў Юстын.

— Не цемра гэта была, а Венера Паўночная, — упершыню раззлаваўся гаспадар.

— Добра, — сказаў Шлык. — Ты тут сказаў раней, што жыццём сваім ахвяраваў. Папраўся. Не сваім жыццём, а жыццём рабочых.

Маеўскі паціснуў плячыма:

— Вы чалавек разумны, але шыя ў вас, як у ваўка. Каб паглядзець убок — вы павяртаецеся ўсім целам.

— А мне і не трэба глядзець убок. Я гляджу наперад.

— I дарэмна. Часам варта глядзець, каб бачыць, ці поруч вашы сябры.

Шлык тыцнуў пальцам у Арсеня:

— Ён? Я пачынаю думаць, што ён сам такі, як вы.

Воўкаў засмяяўся:

— Контра?

— Гэтага пакуль што не скажу. Біўся ты, таварыш Воўкаў, гераічна. А што б ты заспяваў, каб цябе ў ЧК паставілі былых сяброў па гімназіі расстрэльваць?

— Ну што ж, — уздыхнуў Воўкаў, - я аднаго з іх асабіста секануў шабляй над Бугам. А ў ЧК таксама расстрэльваў бы. Пад началам таварыша Дзяржынскага… Але не пад тваім, Юстын.

Гаспадар, бачачы, што пачынаецца спрэчка, адышоў у далёкі кут пакоя. Юстын, быццам апамятаўшыся, панізіў голас і з налітымі крывёю вачыма пасварыўся на Воўкава пальцам.

— Глядзі, льеш ваду на млын сусветнага капіталу. I апынешся ў балоце.

— Дурань ты, дурань, — весела засмяяўся Арсень.

— Ну так, я дурань, а ты разумны.

Арсень зручней працягнуў нагу, перамясціўся ў крэсле.

— Дзівак ты. Вось разаб'ем белых, тады трэба будзе зрабіць усіх людзей разумнымі, таленавітымі, гожымі. Дзеля гэтага ж мы б'емся, а не дзеля таго, каб вантробы ўсё жыццё выпушчаць людзям… I Маеўскі нам будзе карысны, бо рабіў гэтую справу сам-насам і ў дрэнных умовах. У гэтым ён наш друг, і глупствам было б не скарыстацца з гэтага, узлаваць чалавека, зрабіць з яго яшчэ аднаго ворага.

— Пайшоў ты ведаеш куды. У цябе замест хрыбта вязіга.

У Арсеня ў чорных вачах гулялі іскрачкі смеху.

— Гаспадар, хадзіце сюды. Справа ідзе пра вас, чаго вы ўцякаеце?

Маеўскі грузна падышоў да іх, сеў на зрынуты даспех. Вочы яго, глыбокія, са строгай вільгаццю, абвялі позіркам субяседнікаў. Палец, дзіўна тонкі пры яго шырокай косці, торкнуў кудысьці над галавою Шлыка.

— Нігілісты вы.

Шлык пакрыўдзіўся:

— Гэта слова мы ведаем. Хам, значыцца.

Воўкаў пабачыў, што гаспадар хоча нешта сказаць, і таму таргануў Шлыка за плячо. А Маеўскі павольна, быццам у яго горле балела, сказаў:

— Я пачаў скупляць усё гэта даўно. Але ў мяне не было грошай. I шмат што гінула на маіх вачах. Я пачаў выкручвацца, я амаль галадаў два гады, але завёў амерыканскія машыны. Я скупіў на корані палову лясоў князя Любамірскага, бо той прагарэў. Гэта было танна. Я працаваў як вол, я пачаў з невялічкай пільні і стаў гаспадаром двухсот. Я скупіў мноства лясоў на гэтай зямлі.

— I збяднілі яе, — сказаў Воўкаў.

— I я ніколі не быў драпежнікам. Я зберагаў лясы, рабіў высечку толькі спелых і пераспелых. У Палессі яны ўсё адно гінулі марна. Каб не гэта, я меў бы не тры мільёны, а тройчы тры. I я еў горш за некаторых маіх рабочых, бо ў мяне было маё захапленне, падобнае на страсць. Усё ў жыцці было толькі дзеля гэтага… дзеля гэтых карцін… дзеля гэтага разьблёнага дрэва… дзеля жалеза… дзеля ўсяго, што нікому… ніколі не было патрэбна: ні раней — ім, ні зараз — вам. Што ж, жыццё не задалося… У мяне не было дзяцей, бо гэтае, што вы бачыце, былі мае дзеці: Андрэй Аршанскі, Іпаці Куцеянскі, ювелірныя