Litvek - онлайн библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Рассказ >> Аліва і меч >> страница 2
Воўкаў, гімназіст былы?

— Так.

— Ну, значыцца, здолееш усё растлумачыць як трэба.

Надсадна забухаў. Пасля яшчэ раз дапытліва згледзеў Арсеня і рашуча сказаў:

— Справа, хлопцы, вось у чым. Разведка даносіць з доляй пэўнасці, што рыхтуецца контрнаступленне. Ведаем, што падышла да іх сіла-сіленная: дадатковыя аэрапланы, танкі, англійская зброя. Мабілізацыя ідзе поўным ходам. Усё падмялі. Паэтаў і тых мабілізавалі, гімназістаў, студэнтаў. Пад Варшавай умацаванні будуюць. А абараняць іх будуць, акрамя рэгулярнага войска, жаночы полк (Юстын хмыкнуў), полк імя Сабескага й полк "Дзеці Варшавы". Бачыце, да чаго дайшло.

— Гэтых размалоцім, — сказаў Шлык.

— Размалаціць не штука. Але чым? Зброі няма. Па дзесяць снарадаў на гармату, патронаў мала. Знясілелі мы… Акрамя таго, некаторых людзей з камандавання я асабіста расстраляў бы за патэнцыяльную здраду… Горш за падлу Сарокіна трымаюць сябе.

I прыстукнуў далонню па стале.

— Дык вось, дні праз тры разам з ім паедзеце да Леніна. Павезяце даклад аб становішчы ў заходніх губернях. Яму трэба ведаць усё, як яно ёсць. I што на фронце, і што ў стаўцы, і што на сяле, і як справы з хлебам.

I кінуў са злосцю:

— Хрыстом-Богам, якога, вядома, няма, прашу вас, браткі. Паразмаўляйце асабіста з Уладзімірам Ільічом. Рабіце, што хочаце, але каб зброя была. Павінна знайсціся, іначай нам — гамон. Я пабойваюся, што і зараз пазнавата.

Арсень сказаў проста:

— Будзе зроблена, Кандратовіч.

Той ужо шкрабаў нешта на шматку паперы. Устаў, сунуў шматок у руку Шлыку.

— Начаваць няма дзе? Паставім да аднаго буржуя непадалёку. Ушчыльнім яшчэ трохі. У яго засталося два пакоі.

— Хто такі? — спытаў Арсень.

— Маеўскі.

— Хто? Гэты мільянер? Лесапрамысловец?

— Угу. Мы яго не чапаем пакуль. Здаецца, няшкодны.

I Кандратовіч зірнуў на Шлыка.

— Хоць некаторыя і кажуць адваротнае… А мне цяжка яго абараняць… I не ведаю, ці варта. Змовы, братка, паўсюль. Стрэлы ў спіну. На поўдні губерні — мяцеж. I ведаю — іхняя рука дзейнічае. Ну, ідзіце.


ІІ


Усю дарогу да кватэры Арсень Воўкаў думаў над апошнімі словамі Кандратовіча. Становішча сапраўды было трывожным.

Голад гуляў абшарамі краіны, свістаў у пустыя вокны заводаў, еў карэнні лопуху без солі і цыбуліны чароту.

Брат ішоў на брата, краіна раздзіралася ў міжусобнай вайне. Мяцеж успыхваў то на поўдні, то на поўначы. Па самых скромных падліках колькасць бандытаў трэба было вызначыць у дзесяць — пятнаццаць тысяч чалавек.

На захадзе буялі шабля і агонь, мяшаліся ў адзін бязладны лямант крыкі "ўра!", "слава!", "віват!" і д'ябал яго ведае што яшчэ.

Біліся, знемагаючы, як у стэпах палавецкіх. Сяклі, стралялі. Кідаліся, пазбаўленыя коннікаў, шалёныя коні. Ім бы зямлю араць, а яны замест таго хапалі жоўтымі зубамі варожых коней, сцягвалі за нагу коннікаў, пранізліва гігаталі.

А гаспадары іхнія падалі ў бадзякі і, як чырвоныя бадзяковыя шапкі, - і яскравей іх, — гарэлі ў чартапалоху, на пыльных травах, кроплі крыві.

А ў горадзе і сам Люцыпар зламаў бы нагу. Горад захлынаўся ў барацьбе партый: анархіствуючыя бандзюкі, максімалісты, высокаідэйныя бундаўцы, сволач з рабочага сіёна, — усё гэта, напалову ў падполлі, напалову на паверхні, гарлапаніла, агітавала, страляла ў спіну ідэйным ворагам і смярдзела на ўвесь свет.

Вуліцамі было небяспечна хадзіць: анархісты з ідэйных меркаванняў распраналі людзей. Таму Арсень, увесь час чуючы за сабою цяжкія крокі Шлыка, уздыхнуў з палёгкаю, дабраўшыся да асабняка, дзе ім трэба было кватараваць.

Аднапавярховы дом у стылі правінцыяльнага барока з васьмю калонамі прыткнуўся ў глыбіні саду. Даўно нячышчаная дарожка вяла да ўвахода, і бэз, сплятаючыся над ёю, утвараў дрыжачы ад ветру, вільготны змрок.

Сэрцападобнае, мокрае ад расы лісце слаба паблісквала ў цемры… Без асаблівых перашкод яны прайшлі бакавым уваходам і апынуліся ў поўнай цемры. Арсень паткнуўся туды, паткнуўся сюды, пачуў, як гаспадарлівы Шлык чыркнуў запалкай і вылаяўся, апёкшы пальцы.

Арсень кінуўся ў ягоны бок, зваліў нешта і не вытрымаў, крыкнуў:

— Гэй, людзіі

Проста перад ім зарыпелі дзверы, і ў цемры заззяў жоўтым святлом цьмяны прамавугольнік, а ў ім чалавек, што, распасцёршы рукі, абапёрся імі на вушакі, як распяты. 3-за яго спіны пазірала на Арсеня нешта нама-ляванае — пачварнае, у імхах.

Воўкаў рушыў было да чалавека і адхіснуўся. Злева, з цемры, глядзелі на яго нечыя тужлівыя, — па яблыку, — вочы.

Чалавек засмяяўся і ўзяў свячу, углядаючыся ў тых, што ішлі да яго з цемры. Твар абліўся мядзяным сяйвам, у вачніцах заляглі глыбокія цені. Ён зірнуў на вочы, якія напужалі Арсеня, і сказаў:

— Ріeta!

Памаўчаў і растлумачыў:

— Плач. Маці Божая плача над сынам.

Тут і Арсень пабачыў цьмяна асветленую, вялікую, у рост чалавека, статую. Са скрухай, журботна глядзелі на яго жаночыя вочы, як быццам пытаючы: " Сыны, што ж вы зрабілі з сынам маім?"

Арсень скалануў галавою і падаў чалавеку ордэр. Шлык узяў з рук чалавека свечку, каб той мог разгарнуць паперу і прачытаць.

- Я Маеўскі, - сказаў чалавек, — заходзьце. Толькі ў мяне абодва пакоі загрувашчаны рэчамі. Я і сам сплю на стале, так што раскошы не будзе.

- Нічога, мы як-небудзь, — сказаў Воўкаў.

Шлык тым часам вадзіў свечкай у розных напрамках, асвятляючы "Ріeta", і раптам спытаў жорсткім голасам:

— Ты што ж гэта, грамадзянін, паставіў тут гэтую дрэнь?! Рэлігійную прапаганду разводзіш? Опівум для народа?

— Гэта не дрэнь, малады чалавек, — халодна сказаў Маеўскі, - гэта работа семнаццатага стагоддзя. Продкі яе для вас рабілі, калі нават дзеда вашага на свеце не было.

I працягнуў у пакой руку.

— Прашу.

— Просіш не просіш, а мы зойдзем, — сказаў Юстын, прыкметна раззлаваны абыякавым тонам Маеўскага.

Зайшлі. Вялікі пакой здаваўся вельмі цесным. Толькі пасярэдзіне заставалася вольнае месца, усё астатняе было застаўлена скульптурай, нейкімі вазамі, карцінамі ў рамах і без рам. Проста перад новымі кватарантамі ляжалі на падлозе павержаныя сталёвыя даспехі, за імі, у вітрыне, бачныя былі пішчалі, шаблі, мячы, бязладна нагрувашчаныя ў кучу.

Замшэлая пачвара глядзела са сцяны на гасцей глыбока пасаджанымі маленькімі вачыма.

— Гэта хто? — з пагардаю спытаў Шлык.

I зноў адказаў гаспадар роўным халодным голасам:

— Дамашэўская карціна. Называецца "Лясун".

— Ты што, і ў лесуноў верыш?

— Калі гляджу на гэта — на хвіліну веру.

— Э-эх, шэрасць, — сказаў Шлык.

— Заціхні ты, Юстын, — абарваў яго Воўкаў, - не твая справа.

— А чыя справа? Ён тут будзе дурман распушчаць, цемрашальства, а я "маўчы".

Гаспадар
Litvek: лучшие книги месяца
Топ книга - Атаман Ермак со товарищи [Борис Александрович Алмазов] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Физика невозможного [Мичио Каку] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Пробуждение Левиафана [Джеймс С. А. Кори] - читаем полностью в Litvek