Litvek - онлайн библиотека >> Валянцін Зуб >> Детские остросюжетные >> Таямнічы надпіс >> страница 39
яго, шукалі, так і не знайшлі.

Раптам Пеця ўбачыў на траве недакурак самакруткі.

— Глядзі, Федзя, — сказаў ён, — тут нехта быў! І недакурак цёплы. Значыць, зусім нядаўна…

— Та-ак! Паплыў наш Вася! Ну і ну, няма чаго казаць! — бліснуў вачыма Федзя. — Здраднік ён, і больш ніхто!

Сустрэча на кургане

Гэта было гадоў праз дзесяць пасля таго, як скончылася Вялікая Айчынная вайна.

У час летніх канікулаў школьнікі з горада Орша адправіліся ў паход.

На чале атрада была настаўніца Галіна Пятроўна.

На Кургане Герояў зрабілі прывал.

Калі гатавалі вячэру, да дзяцей падышла нейкая жанчына.

Яна ветліва прывіталася, і Галіна Пятроўна запрасіла яе да кастра.

— Я тут у камандзіроўцы, — сказала жанчына. — І вось, карыстаючыся выпадкам, вырашыла наведаць месцы, дзе бывала ў час вайны. Успамінаю і гэты ўзлесак, і гэтыя дрэвы… Вось яна, бярозка, тая самая… Тады была яна шмат танчэйшая…

Жанчына ўстала, падышла да дрэва, пагладзіла яго:

— Загаіліся раны твае, бярозка… Ну, вядома, прайшло ж ужо столькі часу. А вось мае ўсё баляць і баляць… І, напэўна, не загояцца ніколі. Ды ці можа маці забыць сваё дзіця?..

На вачах жанчыны з'явіліся слёзы. Дзеці задумаліся.

— Прабачце, — сказала жанчына Галіне Пятроўне, — я на дзяцей тугу нагнала.

— Не-не, — усміхнулася Галіна Пятроўна, — вельмі добра, што мы вас сустрэлі. Можа, вы раскажаце нам што-небудзь пра партызанаў, якімі камандаваў Герой Савецкага Саюза Дуброўскі? Мы збіраем матэрыял пра яго брыгаду.

— Дуброўскі? Не, нешта не ведаю такога.

— У час вайны яго называлі дзядзькам Васем.

— А-а, гэта іншая справа! — ажывілася жанчына. — Так бы і сказалі. Яго партызаны мяне ад смерці выратавалі.

— Раскажыце, калі ласка, як гэта было! — папрасіла Галіна Пятроўна.

Жанчына адказала не адразу.

— Нялёгка мне ўспамінаць пра гэта, — вымавіла яна нарэшце. — Было гэта ў сорак чацвёртым годзе. Летам. Наша армія вызваляла Беларусь ад фашыстаў. Фашысты, адступаючы, гналі ў Германію савецкіх людзей. Я жыла тады са сваёй маленькай дачушкай у сястры. Тут непадалёк, у Зарэччы. Каб і нас не забралі, мы хаваліся ў лесе. Фашысты даведаліся пра гэта і пачалі па лесе з мінамётаў страляць. А потым аблавай пайшлі, увесь лес прачасалі. Колькі людзей палегла, і сказаць страшна… Мне ўдалося цераз раку перабрацца. Дабегла я з дачушкай на руках да гэтай вось самай бярозкі…

— Да гэтай самай? — здзівілася адна з дзяўчынак.

— Так, даражэнькая. Дабегла і думаю: ну, выратавалася! Але не, дагнала-такі міна праклятая… І дачушку параніла, і мяне. Дачцэ асколак у ручку трапіў. Я толькі паспела ёй рану перавязаць і сама страціла прытомнасць. Ачуняла ўжо ў партызанскім атрадзе дзядзькі Басі. Але дачушкі побач са мной не было. Пытаюся ў партызанаў: «Дзе яна?» А яны адказваюць: «Ніякай дзяўчынкі там у лесе не было». Так вось і згубіла я сваё дзіцятка. І не ведаю, да гэтага часу не ведаю, ці жывая яна, ці няма ўжо яе на свеце…

Жанчына заплакала.

— А колькі гадоў было вашай дзяўчынцы? — спытала Галіна Пятроўна.

— Тады два гадочкі было.

Дзеці стаялі і сядзелі ля кастра моўчкі, баючыся вымавіць слова.

— Даўно ўжо збіралася я наведаць гэтыя мясціны, — зноў загаварыла жанчына, ацершы слёзы. — Ды ўсё не атрымлівалася. То ў Сібіры працавала, то на Урале. А цяпер вось з экспедыцыяй прыехала сюды. Мы ў суседнім раёне стаім. Нафту шукаем. Хацела аўтобусам вярнуцца, ды вось ужо, відаць, спазнілася. Заначую разам з вамі, бадай, тут, у лесе. На гэтай палянцы, дзе дачку згубіла.

На гэтым жанчына скончыла свой расказ.

— Галіна Пятроўна, — нечакана прамовіла тая самая дзяўчынка, — дазвольце мне, калі ласка, пашукаць мой талісман!

— Які талісман?

— Ёсць у мяне такая рэч. Я ў рукзаку пакінула.

— Добра, Інга, ідзі.

— Хто гэтая дзяўчынка? — спытала жанчына, калі Інга з сябрамі знікла ў лясным гушчары. — Чаму яна гаворыць з нямецкім акцэнтам? І што ў яе за талісман?

— Гэтая дзяўчынка, — адказала Галіна Пятроўна, — прыкладна год назад прыехала да нас. Яна жыла ў Заходняй Германіі і неяк выпадкова даведалася, што яна не немка, а беларуска і была вывезена ў Германію ў час вайны. Ну, як тыя людзі, пра якіх вы расказвалі. Тады яна ўцякла з Мюнхена ў Берлін, потым — у Германскую Дэмакратычную Рэспубліку, а адтуль — на радзіму. Цяпер жыве ў дзіцячым доме і разам з іншымі дзетдомаўцамі вучыцца ў нашай школе.

— А як яна трапіла ў Заходнюю Германію?

— Гаворыць, што нічога не памятае. Яна ж была тады зусім маленькая.

— А якія-небудзь родныя ёсць у яе?

— Няма нікога. Ва ўсякім выпадку, пакуль не знайшлі. Мы збіраемся напісаць пра яе ў газету. Можа, знойдуцца.

— Ведаеце, я пакіну вам на ўсякі выпадак свой адрас. Калі акажацца, што ў яе нікога няма, напішыце мне. Я хацела б удачарыць яе. Жыву адна, а дзяўчынка мне вельмі спадабалася.

— Добра, — сказала Галіна Пятроўна. Жанчына дастала з сумкі блакнот і аловак, напісала свой адрас і перадала яго настаўніцы.

У гэты момант вярнуліся на паляну Інга і яе сябры, якія хадзілі разам з ёй.

— Знайшлі! Знайшлі! — радасна крычалі яны. — Талісман!

— Што ж гэта за талісман? — пацікавілася жанчына.

— Звычайны кавалак жалеза, — сказаў нехта з хлопчыкаў.

— І навошта ён табе? — спытала Галіна Пятроўна.

— Гэты асколак, — адказала Інга, — доктар даставаў з маёй рукі. Таму ён і ёсць мой талісман.

— Вось яно што… — паківала галавой Галіна Пятроўна.

— Дазвольце паглядзець, — папрасіла жанчына дрыготкім голасам.

Яна ўзяла талісман, пачала круціць яго і разглядаць з усіх бакоў.

— А ў якую руку ты была паранена? — спытала яна Інгу.

— Вось у гэтую… сюды… — Інга закасала рукаў і паказала жанчыне рубец на правай РУЦЭ.

Жанчына схапіла Інгу за руку.

— Та-ак, та-ак… І мая дзяўчынка таксама была паранена ў правую руку… У гэтае ж месца… А вышэй у яе была радзімка…

Інга машынальна закасала рукаў вышэй локця.

— О-о-о!.. — застагнала жанчына, быццам ёй прычынілі боль. — О-о-о! Вось яна, вось яна, радзімка! Колькі… колькі гадоў табе, дзяўчынка?

— Мне? Дванаццаць.

— Ты — мая дачушка! Родная мая! Нарэшце я цябе знайшла!..

— Ой, што вы, як мошна? — сказала Інга. — Які я дачушка? Я — Інга!

— Ты не верыш? Ты сумняваешся? А што ты ведаеш пра сябе? Адкуль ты? Дзе нарадзілася? Кажы!

— Я яшчэ ў прытулку даведалася, што я з вёскі Зарэчча…

— Ну, ну! Усё правільна! У вайну мы жылі з табой у Зарэччы. Вы ж чулі, я вам расказвала! — павярнулася жанчына да Галіны Пятроўны.

— Прозвішча майго мама — Ясінская, —
Litvek: лучшие книги месяца
Топ книга - Комитет 300. Полная версия [Джон Коулман] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Уральское эхо [Николай Свечин] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Смерть за добрые дела [Анна и Сергей Литвиновы] - читаем полностью в Litvek