Litvek - онлайн библиотека >> Аляксандар Лукашук >> Новейшая история и др. >> Прыгоды АРА у Беларусі >> страница 70
прыгодах вяртаньня ў Амэрыку з двума ваўчанятамі, якіх ён вёз як трафэі: з Масквы ён даехаў да Менску й паспрабаваў выехаць у Рыгу, але латыскія памежнікі не прапусьцілі. Давялося накіравацца ў Літву, адтуль у Галяндыю. Ваўчаняты вылі, Ўілабі высялялі з гатэляў, ён мусіў начаваць на вакзалах; пасьля зьвяры прагрызьлі скураныя чамаданы, але ўрэшце ўся кампанія дабралася да Нью-Ёрку. Гісторыя з ваўчанятамі заняла дзьве траціны артыкула, апошняя частка апавядала пра дзейнасьць АРА ў Менску.

(обратно)

96

Джордж Шрэмэл меў вайсковы досьвед — быў старэйшым сяржантам у часе першай усясьветнай вайны, ваяваў у Францыі. «Д’ябальскае месца» — даволі блізкая да рэальнасьці ацэнка Менску ў 1944. Праз год старэйшы сын араміта Шрэмэла, Гордан, сам апынецца ў д’ябальскім месцы: у складзе амэрыканскага войска ён будзе ў Хірасіме. Малодшы сын, Доналд, будзе ваяваць у Карэі. Абодва сыны мянчанкі Ганны Пылкоўскай і супрацоўніка АРА Джорджа Шрэмэла вернуцца са сваіх войнаў дахаты.

(обратно)

97

У другім томе гэтага выданьня (1929) у артыкуле «Голад» АРА яшчэ згадваецца:

«Была аказаная дапамога й замежнымі арганізацыямі (гл. АРА)».

Але у 1936 (3 т., 2 выд.) АРА ўжо наагул не знайшлося месца:

«Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі савецкай уладзе зь першых жа дзён давялося весьці барацьбу з голадам, які быў вынікам контрарэвалюцыйнага супраціву буржуазіі й памешчыкаў. Найбольш цяжкім быў голад 1921–1922, што ахапіў 35 губэрняў, дзе галадала каля 40 мільёнаў чалавек. Гэты голад быў вынікам усясьветнай і грамадзянскай войнаў. Савецкая ўлада, мабілізаваўшы ўсю пралетарскую грамадзкасьць як у краіне, гэтаксама й за мяжой, канфіскаваўшы царкоўныя каштоўнасьці, здолела аказаць дапамогу й ліквідаваць наступствы голаду».

(обратно)

98

Гэтую суму складаюць ня толькі грошы з Амэрыкі: 11 357 325 даляраў 13 цэнтаў каштаваў залаты фонд, унесены пад ціскам Г. Гувэра савецкім бокам, які быў выкарыстаны АРА ў мэтах дапамогі. Але гэтую суму цалкам правамерна залічыць на рахунак АРА: без патрабаваньня Гувэра галодныя не атрымалі б гэтых сродкаў — для параўнаньня, у 1922 савецкае кіраўніцтва перадало амаль удвая большую суму замежным кампартыям на патрэбы ўсясьветнай рэвалюцыі.

(обратно)

99

Каля 80 мільёнаў даляраў у цэнах 2004.

(обратно)

100

Тут разьбіраў архіўныя матэрыялы Аляксандар Салжаніцын, тут працуе выдатны дасьледнік таталітарызму Робэрт Конкўэст, які ў сваім кабінэце мае кнігі Алеся Адамовіча, тут я меў магчымасьць распытаць фізыка Эдварда Тэлера пра стварэньне вадароднай бомбы, а з нобэлеўскім ляўрэатам Мілтанам Фрыдмэнам, які быў у БССР у 1960-я гады, абмеркаваць эканамічную мадэль сучаснай Беларусі. На паліцах сховішчаў — выданьні першых беларускіх кніжак пачатку XX стагодзьдзя, дакумэнты другой усясьветнай вайны, зьвязаныя зь Беларусьсю, першыя ўлёткі й газэты дэмакратычнага руху Беларусі 1980–1990-х гадоў.

(обратно)