Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Есть, молиться, любить [Элизабет Гилберт] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Время всегда хорошее [Андрей Валентинович Жвалевский] - читаем полностью в LitvekТоп книга - В канун Рождества [Розамунда Пилчер] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Подстрочник: Жизнь Лилианны Лунгиной, рассказанная ею в фильме Олега Дормана [Олег Вениаминович Дорман] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Технология жизни. Книга для героев [Владимир Константинович Тарасов] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Исповедь экономического убийцы [Джон Перкинс] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Казус Кукоцкого [Людмила Евгеньевна Улицкая] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Манюня [Наринэ Юрьевна Абгарян] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Іван Навуменка >> Советская проза >> Пераломны ўзрост >> страница 2
гаспадарыць. Лёс абеду, які можна было назваць і вячэрай, залежаў ад яго аднаго. Пека насіў ваду, абіраў бульбу, распальваў прымус. Рашэль толькі стаяла і камандавала. Я не зайздросціў Пеку. Я меў уласны заробак і ганарыўся тым, што мной у сям’і ніхто не папіхае. Маці пры маім прыходзе з чыгункі хуценька ставіла на стол абед, і я іншы раз нават шпурляў лыжку, калі лічыў страву нясмачнай...

Усё ж неяк мы майстравалі гэты прыёмнік. Магчыма, мы што-небудзь і зрабілі б, каб не адзін прыкры выпадак. Аднойчы, калі мы прыступілі да самай тонкай работы — перакладвалі лісцікамі слюды пласцінкі будучага кандэнсатара, — Рашэль прачнулася раней звычайнага. Мабыць, занятыя працай, мы не пачулі, калі яна клікала Пеку.

— А гэта што такое?! — закрычала яна. — Ты гэта чым запэцкаў майку?

Пекава майка была зусім яшчэ чыстая, на ёй толькі самае прыдзірлівае вока магло заўважыць маленькую плямінку. Гэтую плямінку Пека пасадзіў яшчэ ўчора, калі мы прыпайвалі катушкі. Рашэль проста шукала прычэпкі, каб адпомсціць Пеку за тое, што ён не з’явіўся, калі яна яго звала.

— Я памыю майку, — лепятаў мой сябар пабялелымі губамі. — Я не чуў, як ты звала...

Рашэль болей не крычала. Яна схапіла скрыначку, дзе ўжо былі прыпаяны тры гатовыя катушкі, і пакрочыла прэч. Пека стаяў спалоханы і маўклівы.

— Ты болей гэтай дрэнню займацца не будзеш! — ужо на парозе крыкнула Пеку сястра. — Ты сабе сёння зарабіў...

Я не разумеў, чаму Пека так баіцца сваёй сястры.

Ён вылазіў са скуры, каб ёй дагадзіць, хадзіў пры ёй пакорлівы і маўклівы, хоць па натуры быў вясёлы і рухавы хлопец. Мае меншыя браты Васіль, Піліп і Кузя, да якіх я таксама адносіўся не вельмі далікатна, мяне ніколечкі не баяліся. Яны дражніліся са мной, як з роўным, кралі мае рэчы і, калі ім ад мяне пападала, у ахвоту скардзіліся на мяне матцы. Ніякай улады над імі я не меў. Пека ж дрыжаў перад сястрой як асінавы ліст.

Прыёмніка мы так і не змайстравалі. Пека пасля гэтага выпадку некалькі дзён дагаджаў сястры як толькі мог. Але калі ён заікнуўся наконт радыё, яна нават не захацела яго слухаць.

— Ты перайшоў толькі ў пяты клас, — рашуча заявіла Рашэль. — З радыётэхнікай вы пазнаёміцеся ў сёмым класе, калі па фізіцы будзеце праходзіць электрычнасць. Цяпер гэта табе не трэба.

Рашэль была настаўніцай. Яна хоць і не працавала ў школе, але дужа ганарылася сваёй прафесіяй і заўсёды навучала маю маці, як трэба выхоўваць дзяцей. Пеку яна трымала на строгім рэжыме. Ён уставаў і клаўся спаць у вызначаныя гадзіны, не меў права есці яблыкаў, не памыўшы іх у кіпятку, не мог чытаць кніг, якіх Рашэль не дазваляла. Сама яна, праўда, не прытрымлівалася ніякага рэжыму і па-ранейшаму ўначы чытала, а ўдзень спала.

Муж Рашэлі, якога звалі Сямёнам Барысавічам, дома не стыкаўся. Ён быў нарыхтоўшчыкам і цэлы тыдзень ездзіў па раёне. Працаваў Сямён Барысавіч ад некалькіх арганізацый і нарыхтоўваў усё: скуры, грыбы, рогі і капыты, шэрсць, мёд, Пекавыя травы і нават яловыя шышкі. Прыязджаў ён дадому ў суботу, апаўдня, мыўся, галіўся і садзіўся пералічваць грошы. Грошай у яго было заўсёды шмат — поўная раменная сумка.

Хоць Рашэль і была настаўніцай, але мне яна не падабалася. Каб не Пека, я наогул бы ўхіляўся ад усялякіх сустрэч з ёю. З Пекам жа мы пасябравалі, і я часта без яго не мог абысціся. Мы ўжо гулялі з ім у шахматы, і на гэта кожны раз трэба было прасіць дазволу ў доўгай Рашэлі.

— Будзеш гуляць адну гадзіну, — сонным голасам дазваляла Пеку сястра. — У тваім узросце не трэба затлумліваць галавы...

Пека мяне амаль заўсёды абыгрываў, і я ніяк не мог адыграцца. У тую самую хвіліну, калі я, здавалася, быў на парозе да вернай перамогі, паяўлялася кватарантка і падымала Пеку ад шахматнай дошкі. Яна была як заведзеная, гэтая Рашэль. Яна прыходзіла тады, калі менш за ўсё была патрэбна, прымушала рабіць тое, чаго ніхто не хацеў. Я проста зненавідзеў яе пісклявы голас, яе недарэчную даўжэзную постаць. Пека ж маўчаў і цярпеў. Ён ні разу не агрызнуўся, не запярэчыў сястры. Я нават крыху недалюбліваў за гэта свайго новага сябра. Манах ён нейкі, ці што?..

Нарэшце канікулы скончыліся. У першы дзень заняткаў я апрануў усё новае — сарочку, штаны, чаравікі. Я адчуваў сябе імяніннікам і з нецярпеннем крочыў па двары, чакаючы Пекі, каб пайсці разам у школу. У душы я таіў надзею, што ў яго новага адзення няма, і па гэтай прычыне мой настрой быў самы ўзнёслы. Новыя штаны былі са складкай і не тапырыліся пухірамі на каленях, белая сарочка прыемна шасцела пры кожным руху. Мне здавалася, што на мае абновы пазірае кожны, хто праходзіць паўз нашу хату. Але на парозе паявіўся Пека, і мая радасць адразу знікла. Ён быў апрануты куды лепш, чым я. На ім быў сапраўдны суконны касцюм, блішчастыя, з вузкімі наскамі туфлі і прыгожая з адкладным каўнерыкам шаўковая сарочка. Усё-такі доўгая Рашэль не пашкадавала грошай на Пеку.


  II

Мы сталі вучыцца ў пятым класе. Пека яшчэ ў першыя дні праславіўся як самы здольны вучань. На другі ці на трэці дзень заняткаў усяму нашаму класу далі рускую дыктоўку. Настаўнік Рыгор Канстанцінавіч, мабыць, спецыяльна для таго, каб праверыць нас, падабраў самы цяжкі тэкст. Я і яшчэ адна вучаніца — другагодніца — напісалі дыктоўку на «здавальняюча», а Пека — на «добра». Ён зрабіў толькі дзве памылкі. Усім астатнім вучням паставілі дрэнныя і вельмі дрэнныя адзнакі. Мы ўтрох былі героямі дня, і самым галоўным героем быў, вядома, Пека. Рыгор Канстанцінавіч яго хваліў перад усім класам. Я крыху зайздросціў Пеку, бо ў чацвёртым класе самым моцным па рускай мове лічылі мяне.

Нам з Пекам падабалася вучыцца ў пятым класе, дзе выкладалі некалькі настаўнікаў. Пяты клас проста нельга было параўнаць ні з трэцім, ні з чацвёртым. Тут было і цікавей, і весялей. Настаўнікі ў нас падабраліся добрыя, і амаль усе яны называлі нас, пяцікласнікаў на «вы». Спачатку гэта здавалася мне дзіўным, але паступова я прызвычаіўся да такога абыходжання.

У тыя далёкія гады я глядзеў на настаўнікаў як на нейкіх вышэйшых істот. Я не дапускаў нават думкі, што яны могуць быць самымі звычайнымі людзьмі, могуць памыляцца або рабіць якія-небудзь брыдкія ўчынкі. Я цвёрда верыў, што нашы педагогі жывуць нейкім асаблівым, ідэальным жыццём.

Настаўнікі ўяўляліся мне нават у сваім дамашнім побыце гэткімі ж строгімі і разумнымі, як і на ўроках. Раз яны вучаць нас стараннасці, праўдзівасці, сумленнасці, то і самі павінны быць такімі. Інакшай думкі я не дапускаў.

Рашэль, якая хвалілася тым, што цэлых