Litvek - онлайн библиотека >> Генрых Бёль >> Классическая проза >> Бiльярд а палове дзесятай >> страница 99
ў студэнтаў. Грэгарыянскі стыль, здаецца, ім падыходзіць. Цяжкасці ўзнікалі толькі ва ўзаемаадносінах паасобных груп дэманстрантаў, з якіх адна лаялася на другую, называючы яе прыхільнікаў «прадажнымі спажывецкімі апартуністамі», а другая — на першую, выкрываючы яе як зборышча «пустапарожніх пляткароў». Штахаўскі абат мае добрае паразуменне з абедзвюма групамі; некалькі маладых людзей — іх пакуль што, здаецца, сямёра — паступілі як новапастрыжаныя ў кляштар; і таго, што яны пад час харавога спеву раз-пораз да грэгарыянскага рытму дадаюць крыху хошымінаўскага, дагэтуль ніхто яшчэ не заўважыў — нават нядаўна ахрышчаны ў іншую веру амерыканскі дзяржаўны дзеяч, які, стаміўшыся ад натаўскай балбатні, затрымаўся ў Штаху даўжэй, чым гэта прадугледжвалася пратаколам. У сваёй апошняй афіцыйнай заяве ён даў зразумець, што наведванне Штаха «ўзбагаціла яго ўяўленне пра Нямеччыну на пэўны важны нюанс».


Заўвагі

1

Словы з нацысцкай песнi. (Заўв. перакладчыка.)

(обратно)

2

Першы сярод роўных (лац.).

(обратно)

3

Назарэцяне — група нямецкiх мастакоў-рамантыкаў пачатку XIX стагоддзя.

(обратно)

4

Мая вiна, мая вiна, мая найвялiкшая вiна (лац.).

(обратно)

5

Апякун i суддзя царкоўнай архiтэктуры (лац.).

(обратно)

6

Акрыляйце, нябёсы, зверху, а воблакi хай пралiваюць праўду (лац.).

(обратно)

7

Рыхард Дэмель (1863–1920) — нямецкi паэт-iмпрэсiянiст.

(обратно)

8

Хлеб (франц.).

(обратно)

9

Памятай: ты — прах i ў прах ператворышся зноў (лац.).

(обратно)

10

Мне шкада (англ.).

(обратно)

11

Двайны антрэкот (франц.).

(обратно)

12

Розныя граматычныя формы часу ад нямецкага дзеяслова «leben» "жыць".

(обратно)

13

Даруйце (англ.).

(обратно)

14

"Госпадзе, памiлуй" (грэч.).

(обратно)

15

Няхай прыме Госпад ахвяру з рук тваiх дзеля хвалы i славы iмя свайго… (лац.).

(обратно)

16

…а таксама дзеля карысцi нашае i ўсёй святой Царквы сваёй (лац.).

(обратно)

17

Да пабачэння (франц.).

(обратно)

18

Пачуццё самоты (англ.).

(обратно)

19

Hе, сэр, не, не (англ.).

(обратно)

20

Радзіма, айчына (франц.).

(обратно)

21

Размовы (лац.).

(обратно)

22

Праца (лац.).

(обратно)

23

Здарыўся скандал... (лац.).

(обратно)

24

«Жыціі святых» (лац.).

(обратно)