Litvek - онлайн библиотека >> Леапольд Стаф >> Лирика >> Высокія дрэвы >> страница 2
любасцю да простага чалавека з яго сціплым і мудра-змястоўным жыццём.

У вершы патрыяршага ўзросту «Аб карысці паломніцтва» чытаем: «Што ж ты рабіў? — пытае мая сястра.— Песенькі спяваў простыя»...

У трэцім зборніку «Птахам нябесным» Стаф востра адчувае і рашуча перадае боль і крыўду сацыяльных нізоў —

«Стогн заклятых завулкаў». Паэт спрабуе падвесці сацыяльны ўціск пад канон апостальскай святой беднасці, адмаўлення ад спакус і жаданняў зямной раскошы. «Песенька валацугі» канчаецца афарызмам зухаватай бесклапотнасці:

«Dzień tam beztroski i słodka moc blada,
Słońce na obiad, Księżyc na wieczerzę».
Але толькі павярхоўны ці глухі да чужога гора чалавек не адчуе ў гэтых знешне жартлівых выслоўях болю, спагады, няёмкасці і міжвольнай віны за тое, што побач з людзьмі ўладкаванымі, задаволенымі з жыцця, пэўнымі ў сабе павінны жыць і людзі-птахі, жыць як набяжыць — з Божай ласкі. Вось гэтая прынцыповая недасканаласць, дваістасць свету і з’яўляецца прычынай духоўнага дыскамфорту, з якога вырастае паэзія таксама густа, як і з гарманічна ўладкаванага жыцця, толькі тая дысгарманічная паэзія з’яўляецца больш важкай, заглыбленай у сутнасць жыцця зямнога і нябеснага, чым паэзія «чыстая», занябесная.

I ў медытацыйных вершах Л. Стаф не выдае сябе за фрыгійскага мудраца, лірычны герой апынаецца перад супярэчнасцямі і загадкамі ўласнага ўнутранага быцця, шчыра прызнаецца, што няздольны пазнаць самога сябе: «Бо я, тварэц мовы,— уласнай не разумею душы».

Чалавек у Стафа выступае складанай, далікатнай і таемнай істотай, чые пачуцці, вера і розум часта знаходзяцца ў стане разладу або і вострых канфліктаў. Лірычны суб’ект як бы прывыкае да ўнутраных звадак, а ўсё ж шукае гармоніі, нават паказвае, як можна здымаць разлады і стрэсы. Бальзамам для ўзбуранай душы з’яўляецца аптымізм ці нават дэтэрмінацыя, зміранасць перад падсвядомымі імпульсамі, якія могуць апантаць чалавека і ўзяць уладу над здаровым сэнсам, пакрышыць этычныя ўстоі. Здараецца такое ў моманты скрайніх узрушэнняў, упадкаў духу, зрываў. Для такіх выпадкаў, як і для ўроджанай ці сацыяльна абумоўленай неразвітасці душ чалавечых, паэт захоўвае цярплівасць, хрысціянскую зычлівасць да бліжняга, літасць да ворага.

У многіх выпадках ён бачыць тут праяву Божай волі, канону.

Стаф, подобна як рамантыкі, гатовы ўступаць з Богам у перамовы, хоць не заходзіць так далёка, як, напрыклад, Міцкевіч, што патрабаваў у Бога даць яму ўсю ўладу над светам, бо паэт мае чулае сэрца і зможа ўладкаваць свет лепш, па законах сэрца, а ўладкаваны ён, на жаль, па законах халоднага розуму.

Л. Стаф высока цэніць чуласць, літасць, даравальнасць, спагаду — усё гэта асновы этычных поглядаў хрысціянскай дабрадзейнасці. Размовы з Богам у Стафа больш сцішаныя, чым у рамантыкаў і неарамантыкаў з-пад сцягу Маладой Польшчы, якая паслужыла Я. Купалу для стварэння вобраза Маладой Беларусі. Але і ён рашуча заступаецца за слабых, пакрыўджаных, няшчасных ад нараджэння, а таксама за тых, што не змаглі падняцца да вяршынь годнасці і цноты з-за сацыяльных умоў жыцця: «Глянь на тых усіх Тваёй ласкі вокам, / Што ёсць забедныя, каб мець цноты».

У перыяды абвастрэння сацыяльных канфліктаў аб’ектам гуманістычнага заступніцтва і апраўдання становяцца збунтаваныя людзі працы, нявольнікі, якіх паны жыцця даводзяць да атуплення, адчаю, дэмаралізацыі ды крывавага бунту. У моманты рэвалюцыйных выбухаў Стаф гатовы не толькі на адпушчэнне віны бунтарам і помснікам, ён дае рабочаму люду права на суд і пакаранне сваіх крыўдзіцеляў, уладкаванне свету паводле свайго масавага адчування справядлівасці. Сам паэт не раздзяляе рэвалюцыйных настрояў, але яго гуманізм, міласэрнасць распаўсюджваюцца і на задворкавыя, люмпенізаваныя элементы.

Пра іх, упаўшых і страціўшых воблік чалавечы, дапамінаецца паэт у Ісуса Хрыста: «Адпусці ім тое, што даў замала сілы». Што яны забедныя, каб маглі мець сумленнасць».

Стаф перажыў вялікія катаклізмы гісторыі і не прытвараўся глухім да злыбедаў жыцця. Праграмны верш паэта «Жыццё без здарэнняў» польская крытыка чамусьці ўспрыняла звужана, як згоду на малое шчасце. Недаацэненым аказаўся прыём антытэзы, уведзены ў канцоўку. Падключаны там фактар суб’ектыўнага бачання, асабістай уражлівасці кампенсуе малюнак бачанага:

Ды калі смерць мне заслоніць зрэнкі
Сваёю далонню лядачай,
Уцямлю, што бачыў я рэчаў мноства,
Якіх аніхто не бачыў.
Для ўражлівай душы і знешне дробнае, шэрае, малое поўніцца унікальнымі дэталькамі, парадоксамі, моцнымі ўражаннямі. Тут і вырысоўваецца сутнасць гуманістычнай місіі мастака: адкрываць вітальнае багацце чалавечага быцця ў малым і вялікім. Жыццё складваецца як з велічных і малых падзей, з’яў, здарэнняў, лёсавых канфліктаў, так і з вялікай або малой уражлівасці суб’екта, здольнасці і тонкасці ўспрыманняў. Само жыццё ў Л. Стафа — гэта рэчка, што мае дзве плыні: плынь здарэнняў і плынь таемных імпульсаў, успрыманняў, дзівосных мрояў. З фантастычнага перапляцення рэалій і ўяўленняў, здарэнняў, фактаў і іх суб’ектыўнага, інтуітыўнага ўспрымання ўтвараецца адзіная чалавечая рэальнасць — салодкі і горкі смак жыцця, яго сэнс і бяссэнсіца, радасць і боль:

У самім сабе настройваю разладжаны свет, Апалоне,
Бо, мабыць, для гэтага даў ты мне ліру ў рукі.
Антыномнасць рэалій быцця ставіць чалавека ў цяжкія, нават тупіковыя сітуацыі, падагравае або астуджвае яго інтэлектуальныя амбіцыі, прымушае не імкнуцца да абсалютных праўд і да універсальнага шчасця, а задавальняцца чымсьці даволі плынным, няясным ці прывідным. Шчасце выступае ў паэзіі Л. Стафа як далёка не адназначны стан душы, часам гэта даведзеная да кіпення вітальная сіла быцця («Танец Горы»), часам ціхае навучанне цноце, але таксама могуць быць шчасцем і цнотай неўсвядомленыя добрыя імпульсы душы. На пытанне, дзе шчасце, малады Стаф адказвае: «Паміж выцягнутай рукою і яблыкам на дрэве». Яблык у руцэ — гэта спаўненне, канец шчасця. Падобна разважалі мудрацы ў «Піры» Платона аб каханні, якое несла асалоду, пакуль не спаўнялася. I мудрая Дыятыма параіла вучоным мужам кахаць не жанчыну, а ідэю жанчыны, тады стан шчасця можа цягнуцца вечна, бо ідэя немінучая, а любоў да яе як да красы і гармоніі не ведае спаўнення і расчаравання. Падобна і ў Стафа, шчасце прыносіць не нейкае здарэнне ці тып рэальных жыццёвых імпульсаў, адносін, а хутчэй мроя, відзежы, сон, нейкі незямны транс. Так разуметае шчасце ўраўноўвае багатых з беднымі, шчаслівых з няшчаснымі. Шчасліўцамі аказваюцца
Litvek: лучшие книги месяца
Топ книга - Подстрочник: Жизнь Лилианны Лунгиной, рассказанная ею в фильме Олега Дормана [Олег Вениаминович Дорман] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Технология жизни. Книга для героев [Владимир Константинович Тарасов] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Исповедь экономического убийцы [Джон Перкинс] - читаем полностью в Litvek