Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Время всегда хорошее [Андрей Валентинович Жвалевский] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Лабиринт Мёнина [Макс Фрай] - читаем полностью в LitvekТоп книга - В канун Рождества [Розамунда Пилчер] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Райнэр Марыя Рыльке >> Лирика >> Санеты Арфею >> страница 2
пакінутасці чалавека ў рэальным свеце супрацьстаўляецца пантэістычна-гуманістычнае сцверджанне цяснейшай узаемасувязі чалавека з другімі людзьмі і рэчамі, з прыродай, з космасам. Сэнс паэзіі Рыльке — у паэтычным адкрыцці грандыёзнага ў сваёй шматграннасці свету. Усеагульная сувязь, уключэнне ў сферу паэзіі звычайных рэчаў і падзей — аснова непаўторнай паэтычнай своеасаблівасці яго лірыкі.

Паэзія Рыльке аснавана на сузіранні. Але яно ў яго не пасіўнае і пакорлівае, а дапытлівае, шукальнае, поўнае філасофскага роздуму.

Новы этап у жыцці і творчасці Рыльке звязаны з яго жыццём у Францыі (1902—1911). Пад уплывам французскай паэтычнай культуры і выяўленчага мастацтва (асабліва Радэна, сябрам і асабістым сакратаром якога ён быў) Рыльке пачынае аддаваць больш увагі дакладнаму, пластычнаму паказу рэчаў, з’яў і працэсаў жыцця і наогул фармальнай закончанасці верша.

Найлепшыя зборнікі Рыльке гэтага перыяду — «Кніга вобразаў» (1902, 1906), «Новыя вершы» (1907), «Новых вершаў другая частка» (1908). Яны вызначаюцца інтэлектуальнай напружанасцю ў спалучэнні з глыбокім лірызмам. Ім характэрны шырокі дыяпазон паказу рэчаіснасці (тут вершы пра каханне, прыроду, уражанні ад падарожжаў, ад твораў мастацтва, якія ўвасабляюць хараство і мудрасць жыцця). У вершах Рыльке паэтызуюцца гарады, саборы, статуі, кветкі, жывёлы («Архаічны торс Апалона», «Іспанская танцоўшчыца», «Рымскія фантаны», «Песня кахання», «Ваза з ружамі», «Пантэра», «Фламінга»). Імкненне да пластычнасці і рэльефнасці збліжаюць паэзію Рыльке з жывапісам і скульптурай.

Першая сусветная вайна ашаламіла Рыльке. Ён успрыняў яе як катастрофу, як заканамерны вынік крызісу заходняй цывілізацыі. Рыльке адчуваў, што чалавецтва стаіць на парозе велізарных зрухаў і змен. Ён марыў пра буру, на крылах якой «паэт можа разгарнуцца падобна сцягу». I таму Рыльке з энтузіязмам пісаў пра рэвалюцыю ў Германіі, сведкам якой ён быў, з цікавасцю сачыў за падзеямі, якія адбываліся ў любімай ім Расіі. Паэт верыў у бязмежнасць закладзеных у чалавеку творчых магчымасцей, у «незвычайнасць» і «небываласць» росквіту яго сіл і розуму. Вайна прымусіла Рыльке змоўкнуць — і, здавалася, назаўсёды. I ўсё ж яго паэтычная муза знайшла сілу для апошняга ўзлёту. У 1923 годзе, пасля доўгага перапынку, Рыльке публікуе свае славутыя лірыка-філасофскія цыклы — «Дуіненскія элегіі» і «Санеты Арфею».

Яшчэ ў перадваенныя гады Рыльке пасля пакутлівых пошукаў прыходзіць да новага, вельмі своеасаблівага паэтычнага стылю. Адраджаючы традыцыі нямецкай класічнай паэзіі, ён звяртаецца да жанру філасофскай лірыкі. Толькі тут, у апошніх творах паэта, адчуваецца непасрэдны ўплыў нямецкай паэтычнай традыцыі. Агульначалавечыя праблемы, карэнныя пытанні існавання чалавека ў свеце пераносяцца ў міфалагічную сферу.

Над «Дуіненскімі элегіямі» Рыльке пачаў працаваць яшчэ ў 1912 годзе ў старажытным замку Дуіно на беразе Адрыятычнага мора (адсюль назва). Першая сусветная вайна перашкодзіла Рыльке закончыць элегіі, якім ён надаваў выключнае значэнне. Яны былі завершаны ў 1922 годзе ў замку дэ Мюзо, у Швейцарыі.

У «Дуіненскіх элегіях» з іх магутнай сімволікай перададзены складаныя перажыванні паэта, трывожныя думкі пра сучаснага чалавека, пра ўмовы яго існавання, роздум пра ролю і месца паэзіі ў лёсе чалавецтва. Рыльке імкнецца разарваць кола індывідуалізму, пераадолець адзіноту, бо адчужанасць ад людзей раўназначная смерці.

Успаміны дзяцінства, першы погляд на свет і непасрэдныя дзіцячыя адчуванні надзвычай дарагія Рыльке («...о вы, дзяцінства шчасныя гадзіны!»). Паэт услаўляе зямное існаванне: «Жыць на зямлі — гэта велічна!»; «Ператварэнне — вось наша няспыннасць жыцця».

«Санеты Арфею» напісаны ў 1922 годзе. У іх Рыльке звяртаецца да вобраза «бога-пеюна» са старажытна-грэчаскай міфалогіі Арфея, які мог усё падпарадкаваць свайму чароўнаму спеву, здольны быў пазнаць любыя тайны існасці. Песні Арфея, на думку Рыльке, увасабляюць сэнс мастацтва, а «спеў ёсць жыццё».

У выключна пластычных і сонечна-музычных «Санетах Арфею» Рыльке сцвярджае гарманічны пачатак у жыцці, ператваральную моц мастацтва. У складаных метафізічна-міфалагічных вершаваных пабудовах узнікае філасофская катэгорыя ісціны, якая супрацьстаўляецца ісціне буржуазнага свету. Вершы Рыльке прасякнуты трагічным, але светлым настроем:

Мы — на тысячы год! бо бацька і маці
плодныя будучым; спеліцца наша дзіця,
што, паўтарыўшыся, перасягне нас у шчасці.
Новыя рысы ўласцівыя і фармальнай структуры паэзіі Рыльке. Паэт нярэдка адмаўляецца ад страфічнага члянення вершаў, ад рыфмы. Аднак пры ўсёй метафізічнай глыбіні і інтэнсіўнасці філасофскіх роздумаў познія вершы Рыльке вызначаюцца высокай лапідарнай прастатой, зладжанай і дакладна пабудаванай вершаванай формай. Невыпадкова Рыльке выбірае форму санета. Форма ж «Дуіненскіх элегій» ідзе да Гётэ і Гёльдэрліна, а праз іх — да самой антычнай паэзіі.

«Дуіненскія элегіі» і «Санеты Арфею» — выніковыя творы Рыльке, яго паэтычны запавет.

Паэзія Рыльке характарызуецца ёмкасцю зместу, эмацыянальнай напружанасцю, высокай натуральнасцю, выключным лірызмам і музычнасцю. Паэзіі Рыльке ўласцівыя глыбокі аналітызм, вытанчаны псіхалагізм, што збліжае яе з мастацтвам майстроў псіхалагічнай прозы.

Апошнія гады жыцця Рыльке былі азмрочаны цяжкай і пакутлівай хваробай — белакроўем. Памёр паэт 29 снежня 1926 года.

Паэзія велізарнай душэўнай сілы зрабіла Рыльке ўжо пры жыцці адным з самых любімых і вядомых паэтаў свайго часу. Не без рэлігійных настрояў, блізкая да сімвалізму і імпрэсіянізму, яна тым не менш супрацьстаяла пашыраным у тую эпоху спробам разбурэння паэтычнай формы.

Рыльке высока ўздымаецца над узроўнем аўстрыйскай і нямецкай паэзіі пачатку XX стагоддзя. «Дасканальным знаўцам і майстрам нямецкага слова, які ўзбагаціў нямецкую паэзію цудоўнымі творамі», назваў яго I. Р. Бэхер. А. В. Луначарскі бачыў у Рылько «адну з найвялікшых індывідуальнасцей цяперашняга нямецкага Парнаса».

Пасля другой сусветнай вайны Рыльке самы папулярны нямецкі лірык. Яго творы часта перавыдаюцца. У 1962—1963 гадах у ГДР выйшаў трохтомны збор яго твораў.

Лірычная і філасофская паэзія Рыльке зрабіла вялікі ўплыў на развіццё не толькі нямецкамоўнай, але і сусветнай літаратуры. Матывы яго творчасці знайшлі развіццё ў паэзіі Б. Пастарнака, Л. Фюрнберга, Г. Маўрэра, М. Яструна.

Б. Міцкевіч


***


МЫ — ТОЛЬКІ РОТ. А СЭРЦА ЯК АПЕЦЬ
У РЭЧАХ? ТОЙ МАГУТНЫ УДАР, ЯКІ
НА КВОЛЫЯ ПАДЗЕЛЕНЫ ШТУРШКІ