Litvek - онлайн библиотека >> Андрэй Федарэнка >> Современная проза >> Смута >> страница 2
кажуць, падколкі, хоць у расфуфыраных курыльшчыц, пагодзімся, былі ўсе падставы і для іншых інтанацый. Тым больш нечаканаю аказалася рэакцыя на гэтыя словы.

– Зараз адсыплю, — пасміхнуўшыся на ўвесь рот, адказаў мужчына ў кепцы. — Падыдзі сюды. Лічу да пяці — адзін прайшоў, два...

Курыльшчыцы адрэагавалі імгненна, як, мабыць, і любы б на іх месцы; ускінутыя з лаўкі, яны стаялі паўабаротам да бэзавых карчоў. Вавёрчын Хвост адкінула недакурак. Становішча называлася «на старт, увага!», і калі б Кепка сказаў сваё «тры», дык яно прагучала б як «марш!». Але раптам умяшалася жанчына.

— А мае ж вы дзевачкі мілыя, а што ж вы сабе робіце, дарагія, — вясковай скорагаворкай залапатала яна, — а чаго ж вы курыце так страшна, а вам жа дзяцей раджаць...

Каб яна хоць не ламала трагічна рукі ў такт галашэнню, дык, можа, не было б так смешна.

— Ды адкуль вы ўзяліся, чэрці вы з балота? — заліваючыся смехам, крыкнула Пушысты Хвост.

– Тры! — падскочыў Кепка.

– А... не хочаш?..

Секунда — і курыльшчыцы зніклі. Следам, у самыя бэзавыя зараснікі, выстаўляючы наперад локці, люта рванулі дзецюкі. Жанчына схапіла кошык і пабегла за імі. Па дарозе яна падабрала чыгуначніцкую фуражку, і хвілін праз колькі сама са збітай набок хусткаю прадралаоя на палянку, адкуль чуўся шум. Пад тым самым арэшнікавым кустом, што быў відаць з дарожкі, у моцных мужчынскіх лапах круцілася беднае дзіця, прыгожы Пушысгы Хвост... Тварык ёй быў закрыты кепкаю (тым, хто не ведае, як «пахнуць» знятыя з галавы кепкі, не раю і ведаць), ручкі заламаныя за спіну, і толькі жоўтыя ад адуванчыкавага пылу больш-менш свабодныя ногі безнадзейна соўгаліся па траве. Як толькі паказалася жанчына, Чыгуначнік падсунуў пад кепку далонь, каб заціснуць дзяўчынцы рот, другі, надзеўшы сваю шапку, ухапіў свабоднай рукою няволыніцу за «хвост» і знянацку перагнуў, амаль пераламаў яе назад. Яшчэ праз секунду бедная ахвяра, расцягнутая ў неверагодным мосціку, з сінім ад жаху і задышкі тварам, закаціўшы пад лоб вочы, зрабілася мяккай, пакорлівай і нягоднай да супраціўлення. Кепка прыняў далонь і выцер аб штаны. Дзяўчынка захаўкала, як рыба. Кепка кіўнуў жанчыне, і тая ціхенька загаласіла:

— Рыбка ты мая залаценькая... А чаму ж ты сваіх дзяцей, такая, навучыш, а які ж чалавек цябе цярпець будзе, мая ты красачка...

Прыгаворваючы, яна між тым рабіла нейкую дзіўную справу: даставала з кошыка вату, шкляначку, іголку-грашоўку, спрактыкаваным рухам капала на вату спірт... Чыгуначнік сваімі надзіва тонкімі, доўгімі пальцамі схапіў гэтую іголку, а Кепка націснуў няшчаснай на тонкую шыйку, пасля чаго дзяўчынка здрыганулася і высалапіла язык. У той жа момант экзекутары рэзка яе разагнулі, Кепка падпёр ёй падбародак кулаком — так, што язык прышчаміўся зубамі, і Чыгуначнік пратыкнуў яго іголкаю. Адрлзу ж дзяўчынку адпусцілі. Яна ўпала на калені, плюнула на траву ярка-чырвоным згусткам і страціла прытомнасць. I зноў — секунда, і ўжо жанчына падсоўвала ёй пад нос мокрую вату, выцірала насоўкаю слёзы — і сабе, і ёй, замазвала нечым язык... Дзяўчынка нервова ікала і лыпала вачыма.

– Пасядзі трохі, ачомайся, — лагодна сказаў Чыгуначнік, — і больш ніколі не куры і не лайся матамі, добра?

– I скажы бацькам, каб купілі спадніцу, — дадаў Кепка.

Уся гэтая незразумелая, жорсткая сваёй прафесійнасцю экзекуцыя заняла лічаныя хівіліны. Тым не менш калі вяскоўцы, пакінуўшы пад кустом дзяўчынку, выбраліся з зараснікаў на дарожку, каля іхіняй лаўкі ўжо круціліся малыя, што звінелі нядаўна капейкамі на ганку. Яны прыпальвалі знойдзены недакурак.

Кепка ўзяў з лаўкі тубус, перадаў Чыгуначніку і падышоў да малых.

— Чый бычок, хлопцы? — спытаў ён.

— Мой, — смела адказаў адзін карапуз. — Я першы ўбачыў.

— Гэта вы там, на ганку, у капейкі гуляеце?

— У трасуху, — пацвердзіў карапуз. — Я ўсіх абыгрываю!

Кепка паглядзеў па баках і нечакана, адцягнуўшы доўгі палец, туга шчоўкнуў хлопчыка па лбе. Той задам прайшоў па інерцыі метры тры, сеў на дарожку і ад страху і болю заплакаў.


Фантазія II: У КАБІНЕЦЕ ДЫРЭКТАРА
Дырэктар Гімназіі Новага Тыпу Яўген Сцяпанавіч Расолька, ці, па-новаму, Эджэн Росаль, маленькі, чысценькі, лысенькі, у ношаным касцюме без гальштука, сядзеў у сваім кабінеце на падаконніку, а перад ім, ледзь не нос у нос, стаяла паўнаватая сімпатычная настаўніца дысцыпліны «тэорыя развіцця грамадства» Кэтрын Роджэраўна і хацела яго развесяліць. Яна то лёгка дакраналася яму да лысіны, то брала за гузік і гулліва цягнула «ну-у-у!», а дырэктар адварочваўся да шыбіны і толькі цяжка, як з закладзеным насмаркам носам, уздыхаў. Ясна было, што ён перажываў ці рабіў выгляд, што перажывае, бо, уласна кажучы, непрыемнасць адбылася не з ім, а якраз з гэтай Кэтрын.

– Эджэн Стэпалтавіч, паверце, — узяўшы яго за рукаў, весела сказала настаўніца, — для мяне цяпер важна не тое, што адбылося, а што вы ўрэшце адкрыліся, што вы ёсць такі, як я пра вас і думала заўсёды... Я, калі хочаце ведаць, чакала гэтага дня!

– I куды цяпер? — сумна зірнуў на яе дырэктар.

Справа ў тым, што па выніках атэстацыі Гімназійнай Рады Кэтрын выганялі з працы. Да гэтага ёй шэнціла.

3 199... года, калі вучні дабіліся права праз ГР (Гімназійную Раду) і КР (Класную Раду) не толькі выбіраць самім прадметы і тэмы для вывучэння, вызначаць працягласць урокаў, але й самім браць на работу альбо выганяць настаўнікаў, — з таго часу настаўнікаў у Гімназіі змянілася больш, чым было гімнаістаў. Тым не менш Кэтрын адной з нямногіх неяк удавалася праходзіць праз сіты ўсіх атэстацый, прычым застаючыся на сваіх “кансерватыўных” пазіцыях. У гэтую, ужо апошнюю для яе атэстацыю, змяніўся склад ГР. 3 ранейшымі «радаўцамі» ўсё ж можна было неяк мірыцца: яны паважалі за смеласць і, хоць ні ў чым амаль з ёю не пагаджаліся, на тройку неяк выцягвалі. Сямікласнік Мішэль Міхлін, які ў вьшіку перавыбараў узначаліў ГР, гэтую валынку скончыў рашуча. Ягоная атэстацыя нагадвала колішнія чысткі. Пасля яе ў Гімназіі засталіся толькі тры чалавекі: сам Расолька, настаўнік сексуальнай эстэтыкі і настаўнік рэлігіі, які чытаў гімназістам на кароткіх уроках «Займальную біблію» Лео Таксіля. Турнулі нават такіх моцных нейтралаў, як энатам і заолаг. Анатам, напрыклад, засыпаўся на драбязе, пра гэта ўсе гаварылі. На пытанне: «Якія самыя дзейсныя лекі ад СНІДа?» замест таго, каб адказаць — аднаразавыя шпрыцы, спецыяльныя прэзерватывы і поўная ізаляцыя хворых, ён здуру ці са страху, што могуць турнуць, пачаў вярзці пра нейкую жанчыну, якую трэба выбіраць адну на ўсё жыццё і толькі з ёю і жыць, прыплёў цытату з Евангелля на гэгую ж тэму ды яшчэ (потым ён і сам не мог растлумачыць чаму) прышпіліў да ўсяго Фрэйда