- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (13) »
Круглы год Хоку беларускiх паэтаў
Лёс хоку
Хоку — паэтычная тэлеграмаІснуе безьліч паэтычных формаў, і кожным разам паэт выбірае адну-адзіную, каб менавіта ў яе пераліць уласныя пачуцьці. І можна ўявіць, як нячаста некалькі розных паэтаў абіраюць падобную форму і працуюць у ёй. Для эўрапейцаў традыцыйна абранымі былі трыялеты, актавы, санэты, але ў дадзеным выпадку мы прадстаўляем зборнік хоку. Хоку — трохрадкоўе, якое бярэ выток у японскім вершаскладаньні. Разам з рубаі і танка хоку — гэта прыклад усходняй вершаванай мініятуры. Хоку пісалі вялікія старажытныя японскія паэты Басё, Бусон, Іса. У ХХ ст. гэтай мініятураю захапляліся Сікі, Кёсі, Дакоцу… Папулярнасьць хоку выйшла за межы Японіі, трохрадкоўі пішуцца ва ўсім сьвеце. Да прыкладу, выдатныя хоку па-гішпанску складаў знакаміты аргентынец Хорхе Луіс Борхес:Рамон Гомес дэ ла Серна
Вось мая рука,
Што некалі кранала
Твае валасы.
Максім Танк
* * *
Рэкі, як людзі,
сьпяшаюцца да акіяну —
сваёй нірваны.
* * *
Неразлучнымі
толькі пакінуў нам Буда
Жыцьцё і Сьмерць.
* * *
Бічую, бы Ксэркс,
мора за разьбітыя
мае караблі.
* * *
— У будучыню
ды на раскрышаных крылах? —
сьмяецца сьлімак.
* * *
Быццам той алень,
што згубіў панты,
бягу і падаю.
* * *
Набыў ракаўку.
Цяпер я — не самотны.
Гавару з морам.
* * *
Над Фудзіямай —
драконы бліскавіцаў.
Цьвіце сакура.
* * *
Пацеркі пэрлаў —
сьлёзы асірацелых
рыбацкіх удоў.
Уладзімір Арлоў
* * *
Грэйся, яшчарка,
паміж цёплых камянёў.
Доўжыцца жнівень.
* * *
Маленькі сьлімак
задумаўся пра вечнасьць
на цёплай рэйцы.
* * *
Няўжо, крыніца,
ты дасюль ня ведаеш,
як мяне завуць?
* * *
Узгорак, белы
ад дзьмухаўцовых куляў,
глядзі, не ўзьляці.
* * *
Там, на гарышчы
ў пушцы з жаўнерыкамі
жыве маленства.
* * *
Чаму ты маўчыш,
зязюля-прарочыца,
у маім садзе?
* * *
Дзьмухаўцовы пух
у тваёй жарай грыўцы.
Скончыўся травень.
* * *
Пялёсткі вішняў
прыплылі па рачулцы
з майго дзяцінства.
* * *
Зялёны вецер
прынёс з таго берага
згадкі пра цябе.
* * *
Пярсьцёнак-зьмейка,
толькі ён застаецца
берагчы цябе.
Уладзімір Сьцяпан
* * *
Лесьвіца. Дзьверы.
Доўга стаю. Слухаю.
Мама сьпявае.
* * *
Вочы заплюшчыў —
пах лістоты ў пакоі,
вецер за вакном.
* * *
Явар чырвоны
убачыў бы першы сьнег,
калі б ня вецер.
* * *
Трамвай празьвінеў —
зноў цішыня навокал…
Слухаю вецер.
* * *
Сьляды на пяску:
птушак,
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (13) »