Litvek - онлайн библиотека >> Іван Пятровіч Шамякін >> Современная проза >> У добры час >> страница 124
што ты! — збянтэжыўся Васіль. — Хаця-б «Масквіча».

— Дарэмна. Я на тваім месцы купляў-бы «Пабеду».

Пуставатыя кішэні.

— Не гніся, Вася. Ты цяпер, мабыць, самы багаты чалавек у раёне, калі не ў вобласці...

У нумары гасцініцы Іх сустрэла Маша. Максім не бачыў яе год (калі ён прыязджаў на зімовыя канікулы, яна была на сесіі завочнікаў у тэхнікуме) і цяпер ледзь пазнаў, так яна змянілася — папаўнела і, здавалася, яшчэ больш папрыгажэла. Была яна ў зялёным, крыху цяжкаватым для такой спякоты, плацці, з ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга на грудзях.

Максім спыніўся ў дзвярах, зрабіў здзіўленыя вочы, развёў рукі. Яна крыху збянтэжылася, пачырванела, першая працягнула руку.

— Ну, пацалаваць цябе баюся — Лазавенка па шыі дасць... Але тваю працавітую, тваю залатую руку...

Маша зразумела яго намер, засмяялася.

— Я вось скажу Лідзе, чаму ты навучыўся тут, — і па-мужчынску моцна паціснула яму руку.

Максім вышаў на сярэдзіну пакоя, агледзеўся, навокал.

— Я сёння здаваў гістарычны матэрыялізм, гаварыў Пра знікненне істотнай розніцы паміж горадам і вёскай. Адзін член камісіі папрасіў прывесці канкрэтны прыклад з нашага жыцця. Я прывёў, які вычытаў у кніжцы, але зараз не магу дараваць сабе, што не ўздумаў расказаць яму пра вас... Пра цябе, Васіль, — ён неяк непрыкметна палажыў руку на плячо Васіля, падвёў да яго жонкі, другой рукой абняў за плечы яе. — Пра цябе, Маша. Пра вас, дарагія мае сябры!

1949-1952 гг.