Litvek - онлайн библиотека >> Васіль Быкаў >> Военная проза и др. >> Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 >> страница 177
Удзень мяне адправілі ў шпіталь.

Усе гады вайны я нікому не расказваў пра той выпадак: было небясьпечна, — але не пераставаў пра яго думаць. Усё ж гэта дзіўнаваты выпадак: сутыкнуўшыся са зброяй у руках, салдаты варожых арміяў падаравалі адзін аднаму жыцьцё. Хай і міжволі. Таму што, застрэліўшы тады немца, я таксама немінуча быў бы забіты. А можа, гэта Ўсявышні падарыў нам па другім жыцьці. I во я жыву.

Примечания

1

Нябожчыкі.

(обратно)

2

Хаваць.

(обратно)