Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Второй шанс. Книга первая [Елена Звездная] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Последняя колония [Джон Скальци] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Взломавшая код. Дженнифер Даудна, редактирование генома и будущее человечества [Уолтер Айзексон] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Іван Мележ >> Советская проза >> Блізкае і далёкае >> страница 2
блізка. Салдат ішоў да яго, а ён не набліжаўся, нібы ўцякаў. Засмужац зноў пачаў часта спыняцца ў знямозе.

Перад вёскай яго аклікнулі патрулі. Засмужац узрадавана адказаў.

Калі Засмужац падышоў да агеньчыка, то ўбачыў, што ён гарэў у хаце. Лямпа вісела над сталом. Святло лямпы падала блакітнымі палосамі на снег i плот побач з хатай. У хаце каля стала стаяла жанчына i ручніком выцірала міскі. За сталом сядзелі два салдаты. Адзін, невысокі, з пухлым дзявочым тварам, смяяўся, a другі — пажылы мужчына, з квадратнай голенай галавой, штосьці апавядаў. Твар яго быў спакойны i крыху задуменны. Відаць, толькі што скончылі вячэру.

Засмужац пайшоў да штаба на сярэдзіну вёскі. Перадаўшы пакет, ён адразу лягчэйшай хадой накіраваўся ў свой узвод. Перш ён завёў каня ў хлеў, рассядлаў, падкінуў яму сена i тады ўвайшоў у хату. У хаце прыемна пахла цёплым хлебам i напаленай печкай.

Салдат весела прывітаўся з маладзіцай i доўга расшпільваў шынель. Замерзлыя пальцы не слухаліся. Жанчына, з усмешкай сочачы за ім, паківала галавой.

— Дай дапамагу, кіслы…

Яна легка сцягнула задубелы ад марозу шынель i ватоўку. Пад гімнасцёркай вызначыліся вострыя, неакрэпшыя яшчэ плечы. Засмужац ад нечаканага наплыву вясёласці моцна абхапіў яе за стан i прыцягнуў да сябе. Маладзіца з усмешкай паглядзела на яго стрыжаную галаву, на якой спераду смешна, па-дзіцячаму, тырчэлі вожыкам серабрыстыя валаскі, паспрабавала вырвацца:

— Пусці. А то мамцы тваёй напішу — наб’е, — пажартавала яна над маладосцю Засмужца.

— Жартуй, жартуй. Усё роўна не пушчу…

— От, на гэта сілы дык хапае! Пусці!

— Не пушчу!

Яму было весела, а чаму — ён i сам не ведаў. Засмужац па-дзіцячаму шырока засмяяўся i нечакана адпусціў яе. Усмешка, што цяпер не схадзіла з ружавеючых шчок, з поўных лагодных губ, рабіла яго маладзейшым нават за свае восемнаццаць год. Зараз цяжка было ўявіць, што зусім нядаўна гэты хлапчук з нечалавечай упартасцю дабіраўся да штаба.

Калі затым Засмужац сеў каля печкі, то адчуў сябе такім знябытым, што, здаецца, не змог-бы скрануцца з месца. Але той вясёлы, радасны настрой, што невядома адкуль увайшоў у душу, заставаўся, хоць i крыху прыцішаны ад стомы. Ён з асалодай слухаў, як прыемна млее ўсё цела.

На хвіліну ён падумаў пра ўсё перажытае ў дарозе i сам здзівіўся, што столькі здолеў вытрымаць. Каб яшчэ раз прыйшлося, то не зрабіў-бы i паловы таго, што раней. Але ён ведаў, што на сягоння ўсё скончана, што болей не прыйдзецца. За акном завіруха лютавала, у коміне цягуча свістаў вецер — ууу-ууу! Засмужцу радасна было чуць гэтую музыку. Цяпер усё — i вецер, i холад заставаліся далека.

Маладзіца выняла з печкі чыгунок i паставіла на стол. Запахла бульбай. Засмужцу было прыемна сачыць, як над чыгунком падымаецца пара.

— Садзіся, кіслы. Зусім раскіс… Мужчына называецца!

Яна ўсміхнулася. Засмужац здзівіўся, як гэта ён раней не заўважаў, што ў яе такая харошая i шчырая ўсмешка. I ямачкі на шчаках прыгожыя, калі яна смяецца. I голас такі мілагучны i лагодны.

Жанчына паставіла гладыш з малаком. Засмужац сеў за стол i пачаў вячэраць. А тая слала пасцель — прывабліва шалясцела сена…

У Засмужца непераможна зліпаліся павекі, звінела ў галаве. Думкі варушыліся ляніва, часамі ix бязладна перабівалі то малюнкі сну, то малюнкі замеці… Зламаны дуб. Каламутнае поле… Агеньчык мігае… Ён паспрабаваў адагнаць сон, — нейкая надакучлівая думка неадчэпна, як сляпень, круцілася ў галаве. Засмужцу вельмі хацелася злавіць яе, а яна ніяк не давалася. Хлопец пачаў перабіраць думкі i нарэшце натрапіў на тое, што хвалявала.

— Ага… Дзе Казлоў i Бондар? Што ix няма?

Казлоў i Бондар былі салдатамі з яго ўзвода i таварышамі на гэтай кватэры.

— Той ноччу на світанні як пайшлі… — уздыхнула жанчына. — Паклікалі ix на самым світанні, пасля таго, як ты паехаў. Потым за сялом вельмі стралялі: i гарматы i палямёты, у акне шыбы ледзь не павыляталі. Проста страх — так стралялі. Многа, кажуць, немцаў паклалі… Ды ты cпi, Мікола. Спачні, а пасля будзеш пытаць…

— I пра ix нічога не чуваць?

— Нічога… А ты кладзіся спаць… Нічога. Толькі Арсеніха казала, што i нашых лягло там. У Арсеніхі камандзір у хаце стаяў… Як-бо яго прозвішча?

— Кандраценя.

— Не інакш, Кандраценя. To i яго забілі. Яна плакала, як па сыне. I Пятро, i Сіманаў загінулі. А Грышку таго рудога бачыла раненага. Уся галава ў марлях. Пра Бондара i Казлова пыталася, дык — не, кажа, не бачыў… Скінь боты, я прасушу ix…

У гэты час скрыпнулі дзверы. У хату ўвайшоў Казлоў. Адзін рукаў яго шыняля быў адрэзаны да локця. Рука да таго месца, дакуль адрэзаны рукаў, была забінтавана i вісела на марлевай касынцы.

— Што так глядзіце? Не чакалі? А? Нечаканы госць!.. Здарова, салдат, мой брат! Кацярыне Аляксееўне маё! Асабістае… Ну, што, даплёўся?

— Выходзіць, даплёўся. I сам аж не спадзяваўся, што даграбуся. А дзе Бондар?

— Бондар ранены. A Сіманава-комсорга i Пятра забілі. Разведцы нашай дасталося больш за ўсіх. У нашым узводзе, ты ды я, ды мы з табой — чатыры чалавекі засталіся, а то ўсе раненыя. Я таксама ледзь не згуляў у скрынку, у бога душу яго, фашыста. Але i гітлераўцаў намалацілі — поле ўсё пачарнела ад трупаў. У такую пагоду палезлі. З імі такіх дзіваў яшчэ не здаралася. Увогуле, назаўтра, кажуць, трэба таксама чакаць…

Засмужац распытваў, хто жывы застаўся, хто забіты або ранены, называючы імёны таварышаў. Казлоў адказваў, i перад Засмужцам паступова малявалася карціна ўпартага крывавага бою, што прайшоў мінулай ноччу. З болем i з нянавісцю к ворагу ўспаміналіся жывыя абліччы тых, каго ўжо не было. Ранейшае бесклапотна-радаснае адчуванне змянілася трывогай i чаканнем недалёкага бою. Яшчэ разам з гэтым, як дамешак, прыйшло пачуццё няёмкасці за сябе, за тое, што ён спакойна цягнуўся недзе ў тылу тады, як тут біліся на смерць таварышы.

— Фашыстам вельмі не падабаецца наш клін. I м ён, што нож у сэрца. Заўтра зноў прыйдуць… Але хай паспрабуюць! — пагрозліва прагаварыў Казлоў, здымаючы шынель…

Больш Засмужац нічога не чуў. Сон захапіў яго нечакана, адразу. Галава бяссільна ўпала на кулакі, пакладзеныя адзін на другі на стале.

Снілася — спакойна блішчыць Прыпяць. Засмужац узмахвае вёсламі. З вёслаў ca звонам падаюць кроплі вады. А на карме, каля руля, сядзіць Галя, яго нявеста. Яна ў шоўкавым белым плацці, на галаве вянок, што сплялі на лузе. Такая харошая, жаданая! Ён выпусціў вёслы з рук i прыцягнуў Галю да сябе, каб пацалаваць, i нечакана пахаладзеў ад агіды. Гэта была не Галя, a гітлеравец. Той засмяяўся i працягнуў губы для пацалунка. Гітлеравец змяніўся з твару, нахмурыўся i саштурхнуў Засмужца ў ваду. Смяротная стома скавала цела… Нехта схапіў яго i,