Litvek - онлайн библиотека >> Луций Апулей >> Античная литература >> Метамарфозы, цi Залаты асёл >> страница 63
таго ягоным атрыбутам з'яўляецца кадуцэй, а таксама крылы.

Кастар i Палукс (Палiдзеўк) — блiзняты, сыны Леды. Бацькам Кастара быў смяротны, а бацькам Палукса — Зеўс.

Паламед — адзiн з герояў Траянскай вайны. Адысей i Агамемнан, пазайздросцiўшы яго хiтрасцi i розуму, падкiнулi ў яго палатку золата i падробленае пiсьмо, як быццам ад Прыяма, i абвiнавацiлi ў здрадзе. Народ забiў яго каменнем.

…пераносiў ганеннi за разбэшчванне моладзi… — Маецца на ўвазе Сакрат, якога абвiнавацiлi ў бясчэсцi i ў разбэшчваннi моладзi i асудзiлi на смерць.

Кянхрэй (цяпер Кенхрыес) — галоўная гавань Карынфа. Апулей называе морам Саранiцкi (Эгiнскi) залiў Эгейскага мора.


КНIГА АДЗIНАЦЦАТАЯ
Сястра Феба (Апалона) — Артэмiда, якая лiчылася, мiж iншым, апякункай парадзiх. Эфес у Малой Азii быў галоўным цэнтрам яе культу.

Гiпербарэйскiя грыфы, народжаныя iншым светам. — Старажытныя размяшчалi казачны край гiпербарэяў на крайняй поўначы (туды не далятае халодны вецер Барэй), на мяжы гэтага свету са светам антыподаў.

Аўгустава гавань — Острыя ў вусцi Тыбра, марскi порт Рыма.

Тырс — жазло, абвiтае плюшчом i лiстамi вiнаграду i ўвянчанае сасновай шышкай. Тырс i плюшч — эмблемы Дыянiса, атаясамленага з Азiрысам.