Litvek - онлайн библиотека >> Кастусь Акула >> Современная проза >> Беларусы, вас чакае Зямля >> страница 3
загадкава распрамянiўшыся Пракоп.

Янук зьдзiвiўся. Нешта новае зьявiлася на твары чалавека, якi ў жыцьцi сваiм нiкога ня скрыўдзiў.

— Як гэта? — спытаў хлапец.

— Ну ты-ж помнiш як гэтыя басякi, значыцца Косьцiк i Лявон, нада мной зьдзеквалiся? Гэта-ж ня хто другi, а яны казалi пра таго брыду Ленiна, што ён сам сказаў: «граб награбленае». Значыцца, як яны грабiлi, дык чаму-ж iх няможна? Дык гэта-ж па праву ўсё наша. Глядзi во — дзiржалi на станцыi, а для бедных людзей у крамах нiчагусянькi ня было. А гэта-ж ня грэх, сынок, сваё браць. Так цi не?

Сын уважна зiрнуў на павольнага, памяркоўнага ў хадзе бацьку. I тады абое, як на сыгнал, зарагаталi.

3

Здавалася, што калiшнi рэвалюцыйны клiч «граб награбленае» падтрымаў-бы тых людзей падчас «бiларускай улады» ў Гацях, якiя намагалiся-б апраўдаць свае паступкi. Людзi гэныя — а была iх бальшыня, — у Бога верылi, навукай Хрыстовай у жыцьцi кiравалiся, нiколi ня кралi. Адылi недахоп прадуктаў штодзённага ўжытку падчас бальшавiцкага глуму спанукаў цяпер кожнага, няхай сабе й самага маральна беззаганага, пашарыць па казённых складох, крамах, пашукаць дзе што ёсьць. Нiкчэмная колькасьць солi, нафты й цукру, што знайшлася на полках, пайшла ў расход першая. Камплетна аголеныя крамы скардзiлiся навосьцеж паадчынянымi дзьвярмi, пабiтымi вокнамi. Шукальнiкi тавараў разбрылiся па чыгуначных шляхох станцыi, правяралi таварныя вагоны й будынкi ўрадавых устаноў.

Янук i Стась добра пападбiвалi сабе пяты, ад раньня намагаючыся што-небудзь знайсьцi ў абчышчаным ужо мястэчку. У завулку, гэтта-ж ля галоўнае вулiцы, зазiрнулi ў невялiкi драўляны будынак iз забiтымi сьпераду дзьвярмi й вокнамi. Праз прачыненыя бакавыя дзьверы ўлезьлi ў сярэдзiну. Тут панаваў паўзмрок. Асьцярожна, каб у выпадку небясьпекi шмыгнуць наўцёкi, хлапцы разглядалiся. У нос ударыў тухла-салёны пах. Вочы цяпер прызвычаiлiся да змроку. Гурбы зрэбных, напханых нечым мяхоў, зваленыя ў груд, займалi цэлы невялiкi будынак.

Вiдаць, што ранейшыя «разьведчыкi» папярэдзiлi лiтоўскiх. Паразьвязаныя мяхi й вялiкiя кавалкi сушанай рыбы валялiся пад нагамi. Стась узяў у рукi вялiкi шэры кавалак, адкусiў, пажваў, зморшчыўся i з агiдай выплюнуў.

— Цьфу, салёная гадасьць нейкая!

— Але-ж, якая сухая, — гаварыў Янук, ломячы iншы кавалак. — Чаго плюеш?

— Надта-ж салёная.

Янук узяў кавалак у рот, пажваў i таксама выплюнуў.

— I хто яе такую, халеру, есьць! — у голасе чулася злосьць i рашчараваньне.

— Каб што добрае, дык думаеш яно валялася-б? Даўно расьцягалi-б.

— А каб вымачыць? — разважаў Янук.

— Кiнь ты! — наглiў Стась. — Iдзём куды, мо што лепшае знайдзiм.

Ля цыстэрнаў са сьпiртам нельга было прайсьцi. П'янiцы гарлапанiлi, лаялiся, iншыя-ж запэцканыя, алькаголем адурманеныя, спалi каля рэек. Едкi пах паразьлiванага сьпiрту трымаўся ў паветры. Першая цыстэрна апусьцела, завiхалiся ля другой. Ладна зыйшоўшы з поўдня прыпякала сонца.

— Глянь, колькi паразьлiвалi. Але-ж iм i выгада. Хоць ты ў сьпiрце купайся. Ня сьнiлi такога. От-жа доўга помнiць будуць! — сьмяяўся Янук.

З захаду, з боку сьветафору пачулiся адзiночныя стрэлы. Кулi цiўкнулi над галовамi. Адтуль ланцугом паволi йшлi жаўнеры. Пачаўся перапалох. Як мага, хлопцы iрванулi з чыгунак. Стась шмыгнуў першы, а па ягоных пятах Янук. Прабегшы ля карэлага будынку вакзалу, засопшыся, затрымалiся ў малым парку якраз ля вялiкага помнiка Сталiну.

— Але-ж чэрцi напалохалi! — гаварыў зьбялелы Стась.

— Ты вiдзiў iх? — спытаў Янук.

— Каго?

— Немцаў, каго-ж, вунь там… Гэта-ж яны страляюць, — паказаў Янук у той бок, дзе раней спасьцярог ланцуг жаўнераў. Стрэлы прадаўжалiся й ад вагонаў у панiцы, з крыкам беглi людзi.

— Давай уцiкаем! — дрыжэў Стась, — ато застрэляць.

— Чаго ты дрыжыш, як тая асiна? Яны над галовамi страляюць, каб людзей пастрашыць.

Аглядаючыся на чыгункi, хлапцы рушылi мiж дрэваў.

— А ты глядзi, гэтаму чорту нехта ўжо макаўку зьбiў! Ха-ха-ха! рагатаў Янук.

Вялiзная шэрая гiпсавая галава ляжала мiж белых рамонкаў ля плятформы помнiка. Безгаловае тулава, яшчэ раней дзёгцем спэцканае, цяпер тарчэла нiкчэмным аб'ектам у ваенным хаосе.

Па галоўнай вулiцы беглi людзi з клункамi ў руках, а мiж чыгуначных шляхоў трывала стралянiна. Ужо пазьней выявiлася, што ля цыстэрнаў Немцы пастралялi п'янiцаў, што спалi або ўцячы не змаглi.

Адно хлопцы дайшлi да Габiшынай гарбатай, цяпер закрытай, крамы ў вiлах дзьвюх вулiцаў, як з Глыбоцкае вулiцы пачуўся гула матораў. Сьпераду паволi ехалi дзьве запыленыя панцырныя машыны, з чорнымi крыжамi па бакох, а за iмi — грузавiкi з жаўнерамi. Людзi сьпяшылi сюды з усiх бакоў, выходзiлi з хат, спынялiся на ходнiках, каб прыгледзiцца гэтым новым «вызвольнiкам».

Зь верху пярэдняй машыны разглядаўся маладжавы афiцэр зь сярэбранымi пагонамi. Ён махнуў рукой, калёна спынiлася. Афiцэр пачаў разглядаць мапу. Пагрозьлiва пазiралi з панцырных машынаў рулi цяжкiх кулямётаў. Тымчасам навокал машынаў гусьцелi людзi, цiкаўна сачылi новапрыбылых, што вось безь нiякага вялiкага гулу цi стрэлаў укацiлiся ў мястэчка з глыбоцкага гасьцiнцу. У кузавах жаўнеры. Спакойныя, суровыя твары ў шлёмах. Сядзяць на лаўках з абодвух бакоў адкрытага зьверху кузава, iз стрэльбамi на «вольна».

— Вiват! Вiват!

Тонкi й прарэзьлiвы голас пачуўся з групы людзей, што стаялi з другога боку вулiцы. Яго падхапiлi й iншыя.

— Чуеш? — таўхануў Янука Стась.

— Хто-ж гэта iх так вiтаiць? Ах, каб цябе! — зьдзiвiўся Бахмач.

Крыкун падняў руку на прывiтаньне Немцам.

— Дык гэта-ж Пшыбыльскi Збысек! — спасьцярог Янук.

Пшыбыльскi выводзiўся з тых бедных «каляяжаў», найбольш дакучлiвых «панскiх блох», зь якiмi Янук у гацкую школу хадзiў. Апрануты ў сiнi гiмназiяльны касьцюм, — магчыма, абноскi старэйшага брата, — уключна iз шапкай з абрэзаным казырком. Ля яго церлiся iншыя, добра ведамыя Бахмачу, «блохi». Зьненавiджанае кодла «пшэкаў», гарлапанаў, патрыётаў «моцарствовай». Гэта-ж яны тым заядлым «псякрэўскiм» патрыятызмам заўсёды афiшавалiся. Пры iх, быццам кураняты, стоўпiлiся разныя паненачкi.

Пярэсты натоўп з двух бакоў вулiцы разявiў раты. Немцы ажывiлiся ў аўтамашынах.

— Ты глядзi, якiя салдаты чыстыя! — захапляўся побач голас. — Гэта ня тое, што брудныя бальшавiкi!

— Москаў капут! — крыкнуў жаўнер з другой панцырнай машыны.

— Вiват! — гарлапанiў у вадказ Збысек, а яму дружна памагалi сябры. Задавалоеныя ўсьмешкi на тварах, быццам сваiх уланаў вiталi.

— Москаў капут! — паўтаралi iз задаволенымi ўсьмешкамi Немцы.

— Я, я, Москаў капут! — згаджалiся Палякi.

Прыгадаўся Януку верасеньскi дзень, калi паўзьлi па гасьцiнцы сотнi танкаў. Закрываўлёнае сонца, трыюмфальная брама iз прастрэленым вокам на дыктатаравым твары,
Litvek: лучшие книги месяца
Топ книга - Счастлив по собственному желанию. 12 шагов к душевному здоровью [Андрей Владимирович Курпатов] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Исчезновение венериан [Ли Дуглас Брэкетт] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Легкий способ бросить пить [Аллен Карр] - читаем полностью в Litvek