Litvek - онлайн библиотека >> Наталля Арсеннева >> Поэзия и др. >> Пад сінім небам >> страница 23
лебядзінымі,
    Ой, хаваўся ў чыстым, сінім возеры…
    Выйдзе ён, як людзюхны зьвядуцца ўсе
    Выйдзе ён з-пад возера глыбокага,
    Узмахне крыламі бела-беламі,
    Прызаве жанок сваіх лябёдачак
    Са дзяцьмі малымі, лебядзёнкамі.
    Будуць над людзямі яны суд судзіць,
    Суд судзіць над імі і адказ прасіць…"