Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Как быть, когда все не так, как хочется [Александр Григорьевич Свияш] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Полные записки кота Шашлыка [Алекс Экслер] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Грозовой перевал [Эмили Бронте] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Дневник Анны Франк [Анна Франк] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Предложение джентльмена [Джулия Куин] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Поющие в терновнике [Колин Маккалоу] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Счастлив по собственному желанию. 12 шагов к душевному здоровью [Андрей Владимирович Курпатов] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Исчезновение венериан [Ли Дуглас Брэкетт] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Жорж Сіменон >> Классический детектив и др. >> Порт у тумане >> страница 36
такі цяпер яму былі знаёмыя ўсе яго закуткі… І ў якое толькі надвор'е не давялося яму пабываць ці не ў кожным з іх: і пад слабым яшчэ ранішнім сонцам, і ў буру, і ў дождж, і ў непраглядны туман…

— Вы едзеце ў Кан? — спытаўся Мэгрэ ў Раймона, які ўсё яшчэ стаяў каля яго.

— Не адразу. Думаю, так будзе лепш… Трэба, каб прайшоў нейкі час…

— Час, — скончыў за яго Мэгрэ.

Калі праз чвэрць гадзіны вярнуўся Люка і спытаў, дзе Мэгрэ, яму паказалі на «Марацкі прытулак», дзе ўжо гарэла святло.

Праз запацелыя вокны шынка інспектар угледзеўся ў камісара…

Той сядзеў, ёмка ўладкаваўшыся на саламяным крэсле, з люлькаю ў зубах і кухлем піва ў руках, і слухаў розныя гісторыі, якія расказвалі вакол яго людзі ў марскіх фуражках і гумавых ботах…


У цягніку, гадзін каля дзесяці вечара, Мэгрэ ўздыхнуў.

— Мусіць, сядзяць цяпер усе трое ў кубрыку ў цяпле…

— У якім кубрыку? — спытаўся Люка.

— На «Сэн-Мішэлі»… На зрэзаным стале — лямпа, цяжкія шклянкі і бутэлька галандскага джыну… Печ патрэсквае… Дай мне запалкі!..


Примечания

1

На набярэжнай Арфэўр знаходзіцца галоўны камісарыят крымінальнай паліцыі Парыжа.

(обратно)

2

Горад і порт у Чылі.

(обратно)

3

Сабо (фр.) — чаравікі на драўлянай падэшве або выдзеўбаныя з дрэва.

(обратно)

4

Гатунак сыру.

(обратно)

5

Рыбны суп з часнаком і вострымі прыправамі.

(обратно)

6

Манета ў пяць сантымаў, 1/20 франка.

(обратно)