Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Нецарская охота [Влада Ольховская] - читаем полностью в LitvekТоп книга - 45 татуировок менеджера. Правила российского руководителя [Максим Валерьевич Батырев (Комбат)] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Антихрупкость. Как извлечь выгоду из хаоса [Нассим Николас Талеб] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Зов кукушки [Роберт Гэлбрейт] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Сила подсознания, или Как изменить жизнь за 4 недели [Джо Диспенза] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Два брата [Бен Элтон] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Люди, которые всегда со мной [Наринэ Юрьевна Абгарян] - читаем полностью в LitvekТоп книга - У войны — не женское лицо… [Светлана Александровна Алексиевич] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Алесь Наварыч >> Роман и др. >> Літоўскі воўк >> страница 2
(толькі і рабіў, як штораніцы галіўся) жыды прывялі пану худзенькага селяніна, які быццам браўся ехаць праз балоты.

— Колькі ты хочаш? — спытаўся малады чалавек, з недаверам пазіраючы на падраную світку і стаптаныя лапці.

Убачыўшы, што малады, прыстойна, па-панску адзеты чалавек звяртаецца да яго, селянін сцягнуў з галавы пашытую з зайца аблавушку і нізка-нізка пакланіўся.

— Кажы, колькі хочаш, дурань, — таўханулі селяніна жыды.

— Нічога, паночкі, не хачу, адпусціце мяне, я вам нічога кепскага не зрабіў, і вы мяне не чапайце, — адказваў селянін.

— Ты грошы заробіш, гэтага во пана туды во, — на мігах паказалі жыды, — перавязеш. У Манкевічы.

— Я ў Манкевічы не збіраюся, — яшчэ больш здзівіўся мужычок. — Хрыстом Богам прашу, адыдзіцеся ад мяне.

З гэтымі словамі мужычок пераступіў пасталамі, насунуў шапку нізка на вочы і сабраўся ісці.

— Вядома — паляшук, — сказаў карчмар. — Дайце, васпане, яму капейку.

Малады чалавек даў селяніну капейку. Той, як узяў грошы, пакланіўся і стаў шкрэбці патыліцу, рабіць выгляд, што нешта цяміць. Растлумачылі яшчэ раз, што ад яго хочуць.

— Думаў, біцьмеце, — заўсміхаўся селянін. — А вы мяне за фурмана хочаце наняць?! Не, паночку, я ў фурманах ніколі не служыў, выбачайце…

У ход пайшла яшчэ капейка, нават не адна, а цэлых дзве.

Расхваляваны процьмай грошай селянін зрабіўся зусім бесталковы.

— Раней меў работу, раней і я чалавекам быў, грошы вадзіліся, прадухт… Раней я доляй круціў, а цяпер мною доля круціць…

Ён аддаваў грошы назад і тлумачыў:

— Не, яснавяльможны пан не сядзе ў мае калёсы… Хто я такі?

— А чаго?

— А хто я такі? Якія ў мяне тыя калёсы?

Выйшлі ўсё ж паглядзець падводу. Падвода была як падвода, драўляная, у калёсах не хапала спіц. Але конь! Сапраўды, конь быў нічога не варты: нярослы, пузаты і з такой вялікай галавой, што пану настаўніку адразу ўспомніліся нільскія гіпапатамы, якіх ён бачыў на нейкай літаграфіі.

— Няўжо нельга знайсці добрага каня? — звярнуўся да жыдкоў малады пан, торгаючы валосікі пад носам.

Мужычок нешта прамыркаў, а жыд, гаспадар карчмы, ператлумачыў:

— Ён, паночку, кажа, што гэта напраўду не конь, бо гэта кабыла.

Малады пан прыгледзеўся да жывёліны з адвіслымі губамі-грыбалямі. Ногі ў кабылы крывіліся, у зблытанай грыве сядзелі калюкі — галоўкі дзядоўніку (відаць, яшчэ леташнія), на худзезнай шыі вісеў абрывак вяровачнага пута. Збруя таксама з вяровак. Рэбры ў кабылы выпіралі, як абручы ў рассохлай бочцы. Што ж, выбару няма, пан згадзіўся. Тады абрадаваны селянін пайшоў перад дарогай закусіць, бо пан даў яму задатак — рубель.

Настаўнік уласнаручна ўвязаў у вазок свой дарожны сак і два невялікія кофры і ўсё хадзіў глядзець, ці не пад'еў ягоны найміт. Уга! Лепш бы таго рубля таму палешуку не даваў. Пакуль грошы не апынуліся ў карчмара, селянін не ўстаў з-за карчомнай лаўкі. Пад ёю паляшук і спаў, і не мог прачнуцца наступнай раніцай, як яго ні трэслі.

Паляшук агораўся, як ужо добра паднялося сонца, доўга піў ваду з драўлянага смярдзючага вядра, з якога напаіў і кабылу. Памацаў увязаныя рэчы, адкалупнуў лапцем накарэлую гразь з вобада, дастаў з барады саломіну і сеў у вазок. Палез у вазок і настаўнік. Стаялі, не ехалі.

Карчмар падышоў і сказаў у вуха настаўніку, што грошай больш у селяніна няма, а належна зрабіць «кручок на ход нагі». Настаўнік загадаў наліць.

Паляшук пасля чаркі павесялеў, кабылка сама патрухала па дарозе. Праехалі некалькі вёсак. Усё часцей сталі сустракацца алешыны, і ўсё часцей бліскала вада ў прыдарожным рове. Ехалі моўчкі — новаспечаны фурман нешта мармытаў сваёй пузатай кабылцы ды пасцёбваў яе вяровачнай пужкаю на бярозавым дубцы. Ніводнага калодзежа ў вёсках не мінаў: піў сам, паіў і кабылку. Настаўнік заўважыў, што кабылка піла, як і гаспадар, — нямерана. Вада з яе горла нават вылівалася назад, а яна ўсё цмокала і цмокала.

— Ну, скажы, як цябе хоць зваць? — спытаўся настаўнік, як зноў паехалі.

Селянін памаўчаў, потым сказаў наступнае:

— Тымух… Купрыяна…

— Як, як?

— Йвана… Румана… Тымух!

— Дык як жа? — паціснуў плячамі настаўнік.

Але селянін не сказаў больш ні слова. Відаць, ад учарашняга яму было кепска. Настаўніку хацелася пагаварыць, але як ён ні спрабаваў распачаць гаману, возчык адмоўчваўся або адказваў бязладна. З адказаў пан зразумеў, што селянін — казённы, зямлі мала, ды і тая нішчымная, — працуй ці не працуй, не разбагацееш.

«Вось цёмны, дык цёмны…» — падумаў настаўнік і аддаўся току ўласных думак. Ён усяляк намагаўся ўявіць маёнтак, куды ехаў, гаспадароў, якія выпісалі яго, тых дзяцей, якіх яму належала вучыць. Уяўленне малявала высокія белыя калоны старасвецкага будынка, выкшталцоных паненак-дзяўчатак. І сярод іх адна, чый пагляд праб'е яму сэрца навылёт. Яны пакахаюць адно аднаго, а там, глядзіш, дзяўчына падрасце і…

Далей мара ператваралася ў дрымоту, бо мяккія пясчаныя каляіны не перапынялі сон здаровага маладога чалавека.


3. Гладкая дарога


Прачнуўся настаўнік, калі абапал дарогі замест высокага лесу беспарадкавымі нізкімі купамі цягнуліся лазовыя хмызнякі. Кабылка бегла спраўна, прычым заднія ногі беглі ўбок, рыхтык хацелі забегчы за пярэднія. Часам дарога запаўзала ў балотца і пад коламі чвякала.

Вось дарога ўпаўзла ў невысокі альховы лес і каляіны яе нечакана зніклі пад вадой. Наперадзе быў прасцяг — ракі не ракі, возера не возера — вада сажняў на трыста наперад. Аб'езду ні справа, ні злева не відаць.

Кабылка пацягнулася мордай да вады, а фурман саскочыў і таксама кінуўся наперад. Настаўнік падумаў, што Цімох (так азначыў называць свайго возчыка) пап'е сам ці, у крайнім выпадку, напоіць сваё цягло, якое піло, быццам пасля ўчарашняга, але паляшук пялёхнуў рукой у вадзе, сеў у вазок і торгнуў лейцы. Кабылка скасавурыла вока на свайго гаспадара. Цімох сцёбнуў яе пугай.

Маладога настаўніка забрала жуда. Няўжо яны… паедуць у гэтую ваду? Паплывуць, ці што? Недалёка з густога рагозу знялася чарада дзікіх качак.

— Но-о, сабачыя вантробы! — гукнуў фурман і свіснуў пугай.

— Куды ты едзеш! — ашаломлена ўсклікнуў настаўнік.

— Дык, пане, гэта… — буркнуў паляшук. — А то — не!

— Гэта ж вада! Утапіць мяне хочаш? Шукай дарогі.

— То, васпан, і е дарога, а гінчай тута няма. Гладчэй дарогі не, не знойдзеш.

І з гэтым словам моцна выцяў пугай каняку, якая тапталася на месцы і не хацела ісці ў ваду. Не дапамагло і гэта. Тады Цімох падсунуўся да перадка і стаў таўчы жывёліну лапцем у хвост. Кабылка захадзіла па беразе, мужычок насцёбваў яе пугай і пры кожным удары нагі і пугі