Litvek - онлайн библиотека >> Васіль Быкаў >> Повесть и др. >> Жураўліны крык >> страница 3
патронаў, якімі была напіхана яна, ашчадна засунуў туды і кніжку. Пасля, крыху павесялелы, ужо не адстаючы, ішоў за старшыной.

– Вы што – сапраўды які вучоны? – невядома чаму насцярожыўшыся, ваўкавата запытаў Карпенка.

– Ну, вучоны – можа, празмернае вызначэнне для мяне. Я толькі кандыдат мастацтвазнаўства.

Карпенка трохі памаўчаў, намагаючыся зразумець штосьці, а пасля неяк прыцішана, быццам баючыся выявіць сваю цікаўнасць, запытаў:

– Гэта што? Па карцінках спец, ці як?

– I па карцінах, але я галоўным чынам па скульптуры эпохі Адраджэння. У прыватнасці, спецыялізаваўся па італьянскай скульптуры.

Яны выйшлі на пагорак, з-за якога адкрыліся новыя, ужо азмрочаныя вечарам далі – поле, лагчына з хмызняком, далёкі ельнік, наперадзе ля дарогі – саламяныя стрэхі вёскі. Побач, ля канавы, растросшы на ветры тонкае голле, жалобна шумелі зрудзелым лісцем бярозы. Яны былі тоўстыя і, відаць, дужа старыя, гэтыя спрадвечныя вартавыя шляхоў, – з парэпанай ад старасці, счарнелай карою, густа абсыпаныя цвёрдымі капытамі нарастаў, з пазабіванымі ў бакі чыгуначнымі кастылямі. Пад бярозамі старшына збочыў з дарогі, пераскочыў канаву і, зашастаўшы ботамі па ржышчы, накіраваўся ў поле.

– А што ён, гэты голы, з гіпсу злеплены, ці як? – запытаў ён, уступіўшы сваёй нечаканай цікаўнасці.

Фішар стрымана, аднымі вуснамі паблажліва ўсміхнуўся, як да малога, і вытлумачыў:

– О не. Гэтая пяціметровая фігура Давіда высечана з крыцкага мармуру. Наогул гіпс як матэрыял для манументальнай скульптуры ў старажытнасць і ў часы Рэнесансу амаль не ўжываўся. Гэта ўжо атрыбут новага часу.

Старшына падумаў.

– Кажаш, з мармуру? А чым жа ён такую аграмадзіну высек? Можа, якой машынай?

– Ну што вы?! – здзівіўся Фішар, сігаючы побач з Карпенкам. – Хіба можна машынай? Толькі рукамі, вядома.

– Ого! Гэта ж колькі часу трэба было дзяўбці? – у сваю чаргу здзівіўся старшына.

– Два гады, з памочнікамі, вядома. Трэба сказаць, што ў мастацтве гэта яшчэ не вялікі тэрмін, – памаўчаўшы, дадаў баец. – Рускі мастак Аляксандр Іванаў, напрыклад, працаваў над сваім «Месіяй» амаль 22 гады, француз Энгр пісаў «Крыніцу» 40 год.

– Глядзі ты! Відаць, трудна. А ён хто такі, што зрабіў гэтага Давыда?

– Давіда, – рупна паправіў Фішар. – Ён італьянец, ураджэнец Фларэнцыі.

– Што – мусалінец?

– Ды не. Ён жыў даўно. Гэта славуты мастак Адраджэння. Найвялікшы з вялікіх.

Яны яшчэ прайшлі далей, Фішар ужо трымаўся побач, і Карпенка скоса разы два зірнуў на яго. Худы, з запалымі грудзьмі, у кароткім, падпяразаным пад хлясцік шынялі, з забінтаванай шыяй і зашчаціненым тварам, баец меў вельмі ніякаваты выгляд. Адны толькі чорныя вочы пад тоўстымі шкельцамі акуляраў цяпер неяк ажылі і свяціліся адбіткам далёкай стрыманай думкі. Старшына падзівіўся тайком з таго, што вось за гэткім несамавітым выглядам хаваецца адукаваны і, здаецца, неблагі чалавек. Праўда, Карпенка быў упэўнены, што ў ваеннай справе Фішар не многа варты, але ў глыбіні старшыновай душы нешта ўжо расслабла і падабрэла да гэтага байца.

Праз сотню крокаў ад дарогі Карпенка спыніўся на ржышчы, паглядзеў у бок вёскі, азірнуўся назад. Пераезд у нізіне ўжо ледзьве шарэў у вячэрнім паўзмроку, але адгэтуль яшчэ быў відзён, і старшына падумаў, што месца для сакрэту тут будзе здатнае. Ён прытупнуў абцасам аб мяккую зямлю і, пераходзячы на звычайны свой камандзірскі тон, загадаў:

– Вось тут. Капай. Ноччу спаць ні-ні. Глядзі і слухай. Пойдуць – страляй.

Фішар зняў з-за пляча вінтоўку і, аберуч узяўшыся за кароткі тронак старшыновай лапаткі, няўмела калупнуў іржышча.

– Эх ты! Ну хто так капае! – не стрываў старшына. – Дай сюды.

Ён выхапіў у байца лапатку і, лёгка ўразаючыся ёю ў рыхлую зямлю нівы, спрытна растрасіраваў адзіночную ячэйку.

– Вось на. Так і капай. Ты што – кадравай не служыў?

– Не, – прызнаўся Фішар і першы раз шчыра ўсміхнуўся. – Не давялося.

– Яно і відаць. А цяпер вось гора з вамі, гэтымі...

Ён хацеў сказаць «вучонымі», але змоўчаў, не жадаючы ўкладваць у гэтае слова свой былы з’едлівы сэнс. Пакуль Фішар не дужа ўмела калупаўся ў зямлі, Карпенка прысеў у ржышчы і, тулячыся ад ветру, пачаў скручваць цыгарку. Вецер выдзьмуваў з паперкі тытунёвую пацяруху, старшына ашчадна прытрымліваў пальцамі і паспешна загортваў яе.

Прыцемкі тым часам усё шчыльней атульвалі зямлю, увачавідкі зацягваўся змрокам пераезд з будкай і паламаным шлагбаумам, раствараліся ў ночы далёкія стрэхі вёскі, толькі па-ранейшаму несціхана і трывожна шумелі ля шляху бярозы.

Захінаючы ад ветру трафейную запальніцу, старшына згорбіўся, каб прыкурыць, але раптам яго твар уздрыгнуў і трывожна насцярожыўся. Высунуўшы з каўняра жылістую шыю, Карпенка азірнуўся на пераезд, Фішар таксама ўчуў нешта і як быў, укленчыўшы на ржышчы, так і здранцвеў у напружанай позе. На ўсходзе за лесам, што быў за іх пераездам, прыглушаная ветрам, зладна раскацілася ўдалечыні хуткастрэльная кулямётная чарга. Неўзабаве на яе адгукнулася другая, радзейшая, відаць, з нашага «максіма», а затым слабым далёкім водсветам, парушыўшы вячэрні змрок, загарэлася і пагасла мігатлівая чарада ракет.

– Абышлі! – з сярдзітай прыкрасцю сказаў старшына і вылаяўся.

Ён ускочыў, паўзіраўся ў далёкі сцямнелы краявід і зноў са злосцю, роспаччу і трывогай пацвердзіў:

– Абышлі, гады! Чума на іх галаву!

I занепакоены, каб там, на пераездзе, чаго не здарылася без яго, Карпенка шпарка пайшоў па нізе ў напрамку да недалёкай дарогі.


3


На пераездзе першы ўчуў нядобрае баец Пшанічны. Да змяркання ён ужо выкапаў глыбокі, у свой рост, акопчык, прыладзіў на дне прыступак, каб можна было страляць і выглядаць, а таксама яміну ўбаку, каб пры патрэбе спрытней выбрацца наверх. Пасля старанна прытрусіў хрусткім быльнягом бруствер, аддаў лапатку Глечыку, які ўсё яшчэ калупаў побач жалезінай, і, ускочыўшы, стуліўся на дне новага сховішча.

Тут было зацішна і даволі ўтульна. Кінуты на спод ахапак быльнягу засцерагаў ад зябкай сырасці. Пшанічны захінуў ім свае ногі ў стаптаных брудных чаравіках, выцер аб палу шыняля запэцканыя рукі і развязаў рэчавы мяшок. Там баец трымаў на галодны час акраец здабытага ў нейкай вёсцы сялянскага хлеба і добры кавалак сала. Ён даўно ўжо прагаладаўся і хацеў есці, але на людзях усё не наважваўся рабіць гэта, бо тады трэба было б падзяліцца, а дзяліцца Пшанічны не хацеў. Ён ведаў, што ў іншых, апроч якога кавалка чэрствага хлеба, з яды болей не было нічога, але не яго гэта клопат, хай кожны дбае пра самога сябе, а на тое, каб дбаць пра ўсіх, – ёсць начальства, хоць бы Карпенка, гэты строгі і шчыры служака. I цяпер,
Litvek: лучшие книги месяца
Топ книга - Профайлер [Лэй Ми] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Домик под скалой [Шэрон Гослинг] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Мюзик-холл на Гроув-Лейн [Шарлотта Брандиш] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки [Соня Марей] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Зло, действуй! [Надежда Николаевна Мамаева] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Потерянная сестра [Люсинда Райли] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Почему со мной никто не играет? Как помочь ребенку любого возраста заводить друзей и успешно социализироваться [Тереза Баркер] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Когда сядет солнце [Татьяна Морец] - читаем полностью в Litvek