Litvek - онлайн библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Сказки для детей >> Верабей, сава і птушыны суд >> страница 2
скубуць ды крычаць:

— Аддай маё пер'е! Ад-дай маё пер-р-р'е!

Не верыш — спытай у старых людзей, у паляўнічых, якія гэта на свае вочы шмат разоў бачылі.

І хаця сава і суцяшае сябе, што арол ды сокал яе не чапаюць, а скубуць яе, бязвінную, адны вароны, сарокі ды пахучыя ўдоды — дрэннае гэта, па-мойму, суцяшэнне.

Дробязь тая — самае гэта нікуды не вартае на свеце. Лепей ужо з арлом схапіцца, абы толькі розная жамяра ды малеча цябе не шчыкалі і не скублі.

…Адзін толькі верабей, нават і цяпер, жыве сабе і не шманае. Ну, ногі скруцілі. Падумаеш, бяда вялікая. Скача сабе на абедзвюх адразу ды заліваецца:

Я — вясёлы верабей,
Я — арол-верабей,
Вельмі смелы верабей,
Верабей,
Верабей,
Вера —
Вера —
бей!