Litvek - онлайн библиотека >> Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч >> Водевиль, буффонада >> Пінская шляхта >> страница 6
кубак i зaсынае; Кручкоў бярэ ўбок Альпенскага і кажа яму


Кручкоў. Ведаеш, што на цябе казаў Статкевіч?

Альпенскі. А што?

Кручкоў. Ён казаў, што ты не шляхціц.

Альпенскі. Што? Ён мяне так зневажае? Вось я ж яму пакажу маё шляхецтва!

Кручкоў. Не пры мне, – як паеду, тады з ім расправішся! (Адыходзіцца, бярэ ўбок Статкевіча.) Знаеш? Цябе Альпенскі аблаяў мужыком.

Статкевіч. Ён смеў назваць мяне мужыком? Мне сам Юры Кабылінскі падпісаў грамату, – дык я ж на шкуры яго выпішу сваё шляхецтва! (Шугаецца да Альпенскага і пачынаюцъ біцца.)

Ліпскі. Найяснейшая карона! Шляхта напілася і завялася біцца. Бойцеся Бога, раздыміце, а то і з вас штраф будзе належыць!

Кручкоў. Не ка мне, не ка мне, – няхай у суд падаюць, тады прыеду на следства! Бывайце здаровы! (Выходзіць з Пісулькіным.)

Ціхон. Віват, найяснейшая карона!!

Усе (апрача тых, што б’юцца). Віват, найяснейшая карона! (Заслона апускаецца, пакідаючы наперадзе сцэны Куторгу; той прачынаецца.)

Куторга. Што? Ужо разышліся? А там чутна і бойка! Добра прыпавесць кажа: пінска шляхта як нап’ецца, то напэўна падзярэцца. (Да публікі.) Ды вы ўжо, найяснейшыя панове, спаць хочаце? А што? Няпраўда? Дык:

Найяснейшая публіка!
Прашу цябе, не дзівіся,
Бяда гэта невяліка,
Што мы крыху папіліся.
Няхай шчасная развязка
Пінскай шляхце ад вас будзе, –
Дайце брава, калі ласка,
Ды і з Богам, добры людзі!

Примечания

1

Даўней асэсараў, або засядацеляў, а потым станавых прыставаў, таму што першыя выбіраліся падчас шляхецкіх выбараў, а другія назначаліся ўрадам, − пінская шляхта велічала найяснейшай каронай.

(обратно)

2

Крупнікам завецца пітво, прыгатаванае на агні з гарэлкі і патакі з рознымі прыправамі.

(обратно)