Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Подстрочник: Жизнь Лилианны Лунгиной, рассказанная ею в фильме Олега Дормана [Олег Вениаминович Дорман] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Древняя Русь и ее соседи в системе международной торговли и натурального обмена [Лев Николаевич Гумилёв] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Технология жизни. Книга для героев [Владимир Константинович Тарасов] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Янка Маўр >> Советская проза >> Чалавек ідзе >> страница 5
Ён таксама здаваўся сёння нейкім ласкавым і добрым. Людзі сачылі за ім вачыма, і думка іх, якой бы яна яшчэ ні была, усё ж такі падымалася крыху вышэй і далей ад штодзённых клопатаў. У глыбіні душы нараджалася больш высокае чалавечае пачуццё...

Пад такім уражаннем яны сёння і на дрэвы не лезлі, а паляглі спаць тут жа, пад кустамі, на сухім беразе крыніцы.

Не ведалі яны, што нядоўгае будзе іх шчасце.


III Напад гіенаў. - Барацьба за здабычу. - Мастадонты. - Засталіся людзям «рогі ды ногі». - Чарапаха. - Вялікія вынаходкі, якія засталіся незаўважанымі. - Чалавек у багне. - Бойка насарога з махайродамі.


Ноч праходзіла. Людзі спакойна сабе спалі і не чулі, што нешта набліжаецца. Ужо некаторы час здалёк былі чуваць нейкія непрыемныя галасы, нібы гаўканне, нібы рогат. Гукі паўтараліся, мацнелі, але ніхто з людзей іх яшчэ не чуў.

Прайшло яшчэ некалькі хвілін - і вось у цемры замільгалі постаці нейкіх жывёл, трохі падобных да сабак, але больш прыткіх, з тоўстай шыяй, са спадзістай спіной. Уздоўж усёй спіны тырчала нібыта грыва, а папярок бакоў відаць былі рудыя палосы.

Гэта былі гіены, якія і цяпер жывуць у Афрыцы. Гэтыя агідныя звяры кормяцца больш усялякай падлаю і рэдка нападаюць на людзей, нават калі тыя і спяць. Гіены пачулі труп аленя і асцярожна пачалі падбірацца да яго. Адна за адной падышлі і сталі прагна грызці мяса.

Бурчанне і хруст разбудзілі людзей. Яны трывожна закрычалі, паўскаквалі на ногі.

Гіены спалохаліся і адбегліся назад.

Людзі сабраліся каля аленя і нарыхтаваліся абараняць сваю здабычу.

Але гіены раззлаваліся і не хацелі адыходзіць; яны толькі зайшлі з другога боку і зноў пачалі набліжацца. Вось яны ўсё бліжэй і бліжэй, вось ужо відаць бліскучыя вочы, чуецца скрыгат зубоў, вось ужо засталося некалькі крокаў...

Што было рабіць няшчасным, бяззбройным людзям? Адысці і аддаць сваё багацце? Не, гэтыя звяры не такія ўжо страшныя, каб адступаць перад імі. Лепш кулакамі ды зубамі абараняцца...

І ўсе разам, нібы дагаварыўшыся, кінуліся яны на разбойнікаў. Напад быў такі грозны і шумны, што гіены перапалохаліся, завярнуліся назад і зніклі ў цемры.

Лёгка ўздыхнулі нашы людзі. Поспех надаў ім бадзёрасці і смеласці. Лішні раз яны пераканаліся, якую перавагу дае дружны агульны наступ. Да гэтага часу толькі гэта адно іх і падтрымлівала, замяняла ім зброю.

Але гіены зусім не думалі пакідаць поле бойкі. Праз нядоўгі час яны зноў пачалі набліжацца, праўда, больш асцярожна і павольна, але няўхільна. Калі надышоў крытычны момант, людзі зноў кінуліся на іх.

Так было некалькі разоў. Усю ноч гіены трымалі людзей у трывозе.

Набліжалася світанне. Становішча не змянілася.

Тады з лесу пачуўся новы шум, як быццам набліжалася цэлае войска. Трашчала галлё, ламаліся дрэвы. Нарэшце паказаліся нейкія велізарныя звяры, падобныя да сланоў. Яны ішлі якраз у гэты бок, відаць, на вадапой. Гіены адышліся крыху далей, а людзі пабеглі назад. Але, убачыўшы, што звяры не звяртаюць на іх аніякай увагі, людзі супакоіліся, спыніліся і пачалі назіраць, што будзе далей.

Жывёлы гэтыя, хоць і падобныя былі да нашых сланоў, але ростам пераўзыходзілі іх прынамсі ў два разы. Даўжыня іх цела дасягала васьмі - дзесяці метраў. Галава была даўжэйшай, як у сланоў, а хобат значна карацейшы. Галоўнай жа адзнакай былі біўні. Іх было чатыры: зверху і знізу па два; яны былі роўныя, вытыркаліся прама наперад, як калы, прычым ніжнія былі кароткія, а верхнія мелі тры-чатыры метры даўжыні.

Гэта былі так званыя мастадонты, якіх цяпер ужо няма на свеце. І, мусіць, адной з галоўных прычын іхняга знікнення і былі гэтыя недарэчныя біўні, якія перашкаджалі ім браць ежу. Яны маглі ўзяць толькі тое, што знаходзілася над зямлёй, вышэй ад зямлі, напрыклад, лісце, плады. Знізу ж яны нічога не маглі ўзяць, бо біўні-калы ўпіраліся ў зямлю, і нават хобат не мог дапамагчы, як дапамагае нашым сланам, бо хобат мастадонта быў карацейшы за верхнія біўні.

Параўняўшыся з трупам аленя, пярэдні мастадонт мімаходзь падхапіў яго сваімі біўнямі і кінуў далёка ўбок. Зараз жа падскочылі гіены і разарвалі яго на кавалкі.

А людзі павінны былі толькі глядзець, як гэтыя стварэнні даканчвалі іхнюю спажыву, так цяжка здабытую...

Мастадонты напіліся і прайшлі назад, а гіены тым часам зусім скончылі аленя, пакінуўшы людзям толькі «рогі ды ногі».

Зноў трэба было пераходзіць на падножны корм; зноў цэлыя дні траціць на шуканне рознай, больш-менш ядомай дробязі.

Скончылася свята, зноў пачаўся будзень. Такі выпадак, як здабыча цэлага аленя, мог здарыцца не хутка, можа, праз шмат месяцаў.

Зноў разышліся ва ўсе бакі, зноў пачалі лавіць жукоў, чарвякоў і розных дробных жывёл, зноў пачалі шукаць плады, лісце і карэнні.

Гэтыя карэнні яны, вядома, выкопвалі рукамі і толькі ў тых выпадках, калі гэта лёгка было зрабіць. Калі цяжка - яны кідалі і шукалі другога.

Але здараліся такія выпадкі, калі ежы было мала і шкада было кідаць. Тады яны больш тузаліся над імі. Адна дзяўчына, калупаючыся такім чынам, неяк няўмысна ўхапіла трэсачку і пачала капаць ёю. Яна адразу адчула, што праца ідзе значна хутчэй і лягчэй. Тады яна такім спосабам выкапала і другі корань.

Але калі яна перайшла на другое месца, дык ужо і забылася аб сваёй вынаходцы. Яна не дамыслілася ні ўзяць з сабой сваёй прылады, ні пашукаць там іншае, а таксама поркалася рукамі, як і раней.

Бывалі і з другімі такія самыя здарэнні, і таксама яны канчаліся нічым. Чалавек блукаўся каля самага вялікага моманту свайго жыцця, таго моманту, калі ён вось-вось пачне карыстацца прыладай і гэтым самым адразу выперадзіць усе другія стварэнні на зямлі.

Але не так гэта лёгка і хутка робіцца, як здавалася б. Нездарма ж да гэтага часу ніводная жывёліна не навучылася свядома карыстацца прыладамі.

Дзеля гэтага трэба ўмець наглядаць і рабіць вывады на будучае. А гэта і мы з вамі не заўсёды ўмеем рабіць.

Аднаго разу нашы людзі ўбачылі нейкую жывёліну, гладкую, круглую. Паўзла яна па зямлі вельмі павольна і нязграбна, і людзі зараз жа заўважылі, што баяцца яе няма чаго. Гэта была наземная чарапаха.

Людзі акружылі яе, пачалі разглядаць, але яна зараз жа спынілася, уцягнула ў сябе галаву, лапы і хвост і не варушылася. Пакраталі яе - цвёрдая, як камень, падступіцца нельга. Спрабавалі былі прасунуць руку ў дзіру - драпаецца.

Тады адзін хлопец - будзем зваць яго Ра - неяк узяў галіну і сунуў яе ў дзірку. Чарапаха заварушылася, высунула ногі і галаву і пасунулася наперад, прама на хлопчыка.

Той спалохаўся, падняў уверх руку з галінай і... выцяў ёю чарапаху па спіне. Раздаўся зычны гук - і сухая галіна разляцелася на