Litvek - онлайн библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Классическая проза >> Блакіт і золата дня (зборнік) >> страница 58
перад шляхтай і нават прозвішча сваё змяніў, узяўшы “прыдомкам” да яго прозвішча прыгоннай жонкі. Так прайшлі на зямлі беларускай Свеціловічы-Яноўскія.

Праўда, дзеці яго зноў прыдбалі невялікі маёнтак, адзін з маёнткаў дзядоў, але прыгонных у іх ніколі не было. Рошчына бацькі-вальтэр’янца дала свае плады.

Што ж датычыцца слаўнага медыкуса караля Якуба, то звесткі аб ім, няпэўныя і нешматлікія, кажудь вось што.

У славутым Канвенце адным з дэпутатаў, выбраных за заслугі перад рэвалюцыяй, быў чужак, грамадзянін з невядомай краіны, што звалася па-латыні Alba Russia. Некаторыя сцвярджалі, што па прафесіі ён лекар, як Марат. Ён гэта быў ці не ён - невядома. Але ён адным з першых падаў голас за смерць караля, быў некаторы час урадавым камісарам адной з армій на Рэйне і ў Вандэі.

У страшны дзень, калі Рабесп’ер раздрабіў сабе сківіцу стрэлам з пулгака, гэты чалавек - адзін з нямногіх - да канца абараняў яго і склаў галаву на славутай машыне доктара Гільятэна, якая, як прадажная дзеўка, служыла спачатку рэвалюцыі, а пасля яе ворагам.

Калі гэта быў наш добры знаёмы - шкада. Ён так і не мог вярнудца на сваю радзіму з воляй на сцягах. Але суцешымся тым, што ён зрабіў усё, што магчыма, што жыццё ягонае было адзіным акордам, у якім не было фальшывых нот.


(обратно) (обратно)

1

Я вас ца/ую вельмі пяшчотна.

(обратно)

2

Гэтаму дзіву дзівіўся і я: ніколі не бачыў такой вялікай кучы каменняў.

(обратно)

3

Замкавых вартаўнікоў і бамбардных майстраў.

(обратно)

4

Шнураваная жаночая вопратка.

(обратно)

5

Найбольш радавітая частка магнацтва.

(обратно)

6

Кароткі ме ч.

(обратно)

7

Месца бітвы ў германа-шведскай вайне.

(обратно)

8

Густаў-Адальф - шведскі кароль.

(обратно)

9

Дух лясоў у германскай міфалогіі.

(обратно)

10

Лясное стварэнне ў старажытнай беларускай народнай паэзіі. Дзяўчына з крыльцамі матыля або птушкі - тое самае, што віла ў сербаў і фея ў старажытных брэтонцаў.

(обратно)

11

Намеснік войта, адзін з упраўляючых горадам.

(обратно)

12

Суддзя, якога выбіраюць з дваран на час смуты або міжцарства.

(обратно)

13

Тонкае, вельмі дарагое сукно.

(обратно)

14

Стахор Мітковіч і Гаўрыла Іваноў - верхаводы паўстання горада Магілёва супраць караля (1606 - 1610 гг.).

(обратно)

15

Выгнанне.

(обратно)

16

Жаночая верхняя вопратка.

(обратно)

17

Дыб а.

(обратно)

18

Дакуль будзеш ты, Знамяроўскі, злоўжывадь цярпеннем нашым.

(обратно)

19

Жорсткі закон!.. Заўсёды... рэдка... беднасдь...

(обратно)