Litvek: лучшие книги недели
Топ книга - Белая акула  [Влада Ольховская] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Липовая жена [Дина Ильинична Рубина] - читаем полностью в LitvekТоп книга - Читайте людей как книгу [Патрик Кинг] - читаем полностью в Litvek
Litvek - онлайн библиотека >> Аляксей Мікалаевіч Якімовіч >> Детские приключения и др. >> Залатая дзіда >> страница 65
горле мацней. Сямёну здалося, што на цёмна-шэрым бяздонным небе раптам успыхнулі прыгожыя яркія зорачкі. Яны бегалі, мітусіліся, з трэскам гарэлі, як бенгальскія агні.

— А-а-а! — закрычаў хлапчук, але не пачуў свайго крыку.

10

— Сынок! Сыночак! — як праз сон, пачуў Сямён. Ён з намаганнем расплюшчыў вочы і ўбачыў усхваляваны твар маці. Нахіліўшыся, яна з сілай страсянула яго.

— Сыночак, ачніся!

Сямён бездапаможна застагнаў.

— Сыночак, ты жывы? Жывы!

— Мамачка, што са мною? — лежачы на траве, усыпанай жоўтымі лісцямі, запытаўся Сямён.

— Я пачула, што ты крычыш, прыбегла і ўбачыла, што Чырвонец цябе душыць. Схапіла кій і стукнула яго…

— Дзе ён? Маці азірнулася.

— Побач ляжыць. Сынок, ён варушыцца! Уставай, уцякайма адгэтуль!

Сямён прыўстаў. На верандзе загарэлася святло.

— Мікола! — у адчаі закрычала маці.

— Марына, што там нарабілася? — азваўся з веранды бацька.

— Мікола, ідзі сюдзі! — паклікала маці і заплакала наўзрыд.

Рэцэпт

Залатая дзіда. Иллюстрация № 71

1

З Нінай Ён вучыўся ў дзесятым класе і сядзеў за адной партай. Не таму, што пульхненькая, чарнявая Ніна яму вельмі падабалася. Так склалася. Яшчэ ў трэцім класе настаўніца пасадзіла іх разам. З таго часу кожны год першага верасня яны з Нінай, зайшоўшы ў клас, моўчкі садзіліся за адну парту: Ніна — злева, а Ён — справа. З хлапчукамі Ён не сябраваў. Ён любіў адзіноту.

На перапынку Ён пачуў, як Ніна пахвалілася сяброўкам, што бабуля купіла ёй прыгожую норкавую шапку, і на ўроку матэматыкі напісаў запіску: "Нінка, сёння ў кінатэатры "Раніца" паказваюць цікавы фільм. Запрашаю цябе на апошні сеанс, які пачнецца ў дваццаць адну гадзіну". Калі Ніна прачытала запіску, яе чорныя падкоўкі-бровы прыўзняліся, а смуглявыя шчокі пачырванелі. Затым яна ўзяла ручку і на гэтай жа паперцы вывела прыгожымі літарамі: "Я прыйду".

Ён усміхнуўся, задаволены.

2

Першую шапку Ён сарваў з галавы жанчыны мінулай зімою, калі вяртаўся ад рэпетытара, з якім займаўся матэматыкай.

Быў марозны вечар. З неба падаў мяккі сняжок. На аўтобусным прыпынку стаяла жанчына гадоў трыццаці.

— Хлопчык, у цябе ёсць закурыць? — аклікнула яна яго.

— Няма! — адказаў Ён, паслізнуўшыся на лядку. Слова "хлопчык" балюча кальнула. Два гады назад яму далі мянушку "Хлопчык", бо Ён быў самым малым у класе. Аднакласнікі падрасталі, мужнелі, а ён чамусьці не рос, хоць і ранішняй гімнастыкай займаўся, і з гантэлямі трэніраваўся. Часта прыходзілася чуць на перапынках:

— Хлопчык, дай спісаць матэматыку.

— Хлопчык, пазыч сшытак.

— Хлопчык, дай аловак.

Кіпела ў Яго на душы, але Ён і матэматыку даваў спісаць, і сшыткі пазычаў, і алоўкі ахвяраваў, каб толькі адчапіліся ад яго.

— Хлопчык, ты не курыш? — п'яным смехам залілася жанчына.

"Напілася і смяешся з мяне!" — з нянавісцю падумаў Ён і, падскочыўшы да жанчыны, сарваў з яе галавы рыжую лісіную шапку.

— Злодзея лавіце! — апамятаўшыся, закрычала жанчына, але Ён быў ужо далёка, бег, трымаючы шапку пад курткай. Снег рыпеў пад нагамі, сняжынкі-пушынкі падалі на разагрэты бегам твар, а на душы было прыемна. Упершыню Ён даў здачы, упершыню пакараў таго, хто яго пакрыўдзіў. Ён адчуваў сябе пераможцам.

Шапку Ён схаваў на ложку пад матрацам. Цэлы тыдзень Яго мучыў страх. Ён чакаў, што вось-вось прыйдзе міліцыя. Кожны нечаканы гук Яго палохаў. За гэты тыдзень Ён узненавідзеў нават тэлефонны званок.

Дні праходзілі, а міліцыя ўсё не з'яўлялася. І Ён пасмялеў. Страх адступіў, згінуў, як гіне надакучлівы восеньскі туман.

Яму спатрэбіліся грошы, каб купіць запчасткі для веласіпеда, і Ён панёс лісіную шапку на рынак. На рынку страх зноў падкраўся да Яго. Абедзвюма рукамі Ён прыціснуў да грудзей шапку, якую схаваў пад курткай. Да Яго падышла жанчына гадоў пяцідзесяці пяці. Твар у яе быў маладжавы, дагледжаны, а над верхняй губой прабіваліся чорныя вусікі. Ад жанчыны пахла дарагімі духамі.

— Крадзенае прадаеш? — сказала, нібы праспявала, яна. Яму здавалася, што Ён ляціць у прорву. Ногі сталі быццам ватныя.

— Не бойся. Я ўсё куплю, — жанчына бліснула залатымі зубамі і ўзяла Яго за рукаў.

Ён дастаў шапку з-пад курткі і аддаў жанчыне.

— Бяры і яшчэ прынось, — прашаптала жанчына і амаль што не сілком усунула Яму ў руку грошы.

З рынку Ён накіраваўся ў магазін. Грошы прыемна грэлі далонь.

3

Праз тры дні Ён сарваў шапку з галавы дзяўчыны непадалёку ад кінатэатра "Раніца". А потым, што называецца, і пайшло, і паехала. Ён ужо і сумачкі вырываў з рук адзінокіх прахожых. Сумачкі і дакументы выкідаў, грошы забіраў, а шапкі прадаваў на рынку. Там круцілася нямала скупшчыкаў крадзенага. Ён здалёку іх пазнаваў, навучыўся пазнаваць. Іншы раз Ён таргаваўся. Яму вельмі падабалася, калі Яго прасілі, каб збавіў цану. Яго крок стаў пругкі, погляд вачэй жорсткі, калючы.

Ён палюбіў вечар і ноч. Калі пачынала цямнець, нейкая невядомая сіла цягнула Яго на двор. І тады распачыналася цяжкая размова з бацькам ці маці.

— Зноў на ноч сабраўся? Не надакучыла табе бадзяцца разам з сабакамі? — звычайна чуў ад іх.

Ён падманваў, казаў, што ідзе да сябра ці на трэніроўку. У час такой размовы, якая нагадвала зацятую сварку, на бацькоў Ён стараўся не глядзець.

— Сынок, куды ты ўсё ходзіш? Прызнайся! — аднаго разу са слязамі на вачах папрасіла маці.

Не, Ён не прызнаўся ёй, што ідзе "на паляванне". Гэта быў Яго вялікі сакрэт.

І аднакласнікі адчулі, што Ён змяніўся. Яны больш не абзывалі яго "хлопчыкам", першымі падавалі руку, каб прывітацца. Гэта Яго вельмі цешыла.

4

У гэты вечар Ён узяў з сабою панчоху. Вядома, не хацеў, каб Ніна Яго пазнала.

— Сынок, куды ты? — каля дзвярэй запыніла Яго маці.

Бацька ляжаў на канапе і, надзеўшы акуляры, чытаў газету.

Яму надакучыла спрачацца з сынам.

— Крыху пагуляю, марозным паветрам падыхаю.

— Фортку адчыні і дыхай марозным паветрам, пакуль не надакучыць, — не сцярпела маці.

— Я не дурань, каб стаяць галаву з форткі высунуўшы, — гледзячы ўбок, агрызнуўся Ён.

— Няхай ідзе! Некалі успомніць нас! Некалі гэтыя паходы Яму бокам вылезуць! Знойдзе галава гуза! — у роспачы крыкнуў бацька.

Ён адчыніў дзверы і выскачыў на двор. Дрэвы, якія раслі каля пад'езда, былі ў інеі, на небе светлай плямай застыў месяц.

"На ноч мароз бярэцца. Цяпер градусаў дваццаць, не меней", — адзначыў Ён пра сябе.