Litvek - онлайн библиотека >> Янка Маўр >> Путешествия и география и др. >> Палескiя рабiнзоны >> страница 116
добрыя, — сказаў Светазар. — Агонь, відаць, не згас.

Прыемна было бачыць гэтых ашчасліўленых істотаў, але вельмі не хацелася лезці да іх у бярлогу. Тым больш, што надта рупіла вяртацца дадому.

— Ну, добра! Жывіце шчасліва, — сказаў Светазар, не вылазячы з машыны.

І яны зноў зніклі з вачэй яхаў. Што думалі гэтыя бедныя стварэнні, як яны сябе адчувалі — ніхто не ведае.

Справаздача «камандзіраваных» унукаў свайму дзеду працягвалася некалькі дзён. Увесь расказ, усе падрабязнасці Пётр Трафімавіч старанна запісаў у свой сшытак і быў вельмі задаволены.

— Я ведаў,— казаў ён, паціраючы рукі,— што прыблізна гэтак і павінна быць. Адкуль там цывілізацыя, вышэйшая за нашу, калі прырода такая неспрыяльная? Добра ўжо і тое, што там сякое-такое жыццё ёсць. Добра і тое, што развіццё жывых стварэнняў дасягнула такой ступені, як у гэтых яхаў. Навука даўно ўжо ўзяла пад сумненне каналы Скіяпарэлі, і мы цяпер бачым, што ніякіх каналаў на Марсе няма. Хутка прыйдзе час, калі ўся навука будзе вывучаць тое, што адкрылі вы. А пакуль… пакуль прыходзіцца маўчаць. Да таго часу, калі многія вучоныя змогуць сваімі вачыма ўбачыць тое, што бачылі вы. А цяпер рыхтуйцеся да найбольш важнага падарожжа. Падарожжа на такую планету, як наша Зямля. Я ўжо казаў вам, што сярод мільярдаў планет нашай Галактыкі такая планета абавязкова знойдзецца. Сілаю фантазіі можна яе знайсці і азнаёміцца з ёю.

1955 г.

Примечания

1

Падзеі адбываюцца ў канцы 20-х гадоў XX стагоддзя.

(обратно)

2

Аповесць пісалася ў пачатку дваццатых гадоў нашага веку.

(обратно)

3

Тут гаворыцца аб ранейшым, дарэвалюцыйным Кітаі.

(обратно)

4

1914–1918 гадоў.

(обратно)

5

Галоўны пункт англійскай Новай Гвінеі.

(обратно)

6

Сіпаі — завербаваныя англічанамі салдаты з жыхароў Індыі, калі яна была пад уладай Англіі.

(обратно)

7

Еўрапейцы спрабавалі зрабіць кэу, проста расціраючы расліну, але з гэтага нічога не выйшла. Відаць, ад сліны спецыяльна адбываюцца нейкія хімічныя працэсы.

(обратно)

8

Вядомыя ўсяму свету каньёны знаходзяцца на рацэ Каларада ў Паўночнай Амерыцы. Там, каб чалавек захацеў палавіць «з берага» рыбу вудачкай, ён павінен быў бы прывязаць да яе валасіну ці шнур даўжынёю з… кіламетр.

(обратно)

9

Пад славутым вадаспадам Ніягарай (Паўночная Амерыка) публіка такім чынам прагульваецца, нават плацячы грошы за гэта.

(обратно)

10

Завецца яно фукус, або альга. Яно досыць распаўсюджана, але такой велічыні дасягае толькі ў гэтых месцах. Адно дрэва часам разрастаецца на дзвесце метраў ушыркі.

(обратно)

11

Агонь яны высякаюць з крэмня, як і ў нас у даўнейшыя часы.

(обратно)

12

Гуанака — падобны да альпагі, толькі поўсць кароткая (апрача жывата). Лама крыху нагадвае вярблюда, толькі значна меншая; ламы служаць замест коней.

(обратно)

13

«Чорт» — гэта быў так званы спрут, або васьміног (дзеля таго, што ён мае восем такіх «ног», правільней, шчупальцаў), які адносіцца да разраду малюскаў (мяккацелых). Ен часам дасягае двухсот кілаграмаў вагі, а шчупальцы бываюць да дзесяці метраў даўжыні. Васьміногі сустракаюцца ўсюды, але такія вялізныя бываюць рэдка. Яны настолькі страшэнныя і агідныя, што, здаецца, ні аб кім няма столькі апавяданняў, колькі аб гэтых васьміногах.

(обратно)

14

Марскія ракі.

(обратно)

15

Міс — паненка, містрыс — пані.

(обратно)

16

Дзяўчаты-танцоўшчыцы.

(обратно)

17

Галактыка — згрупаванне мільярдаў сонцаў і іншых нябесных цел, сярод якіх знаходзімся і мы са сваім Сонцам.

(обратно)

18

Напомнім, што Зямля вакол экватара мае сорак тысяч кіламетраў.

(обратно)

19

Дакладней: марсаўскі год, або шлях Марса вакол Сонца, змяшчае ў сабе нашых шэсцьсот восемдзесят сем дзён.

(обратно)